Шкардзянка

рака ў Беларусі

Шкардзянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лебяды (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.

Рака
Шкардзянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старога Двару
Вусьце Лебяда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 10 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Васілішкі.

Пачынаецца каля вёскі Старога Двару, упадае ў Лебяду за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Васілішкаў. Цячэ ў межах Лідзкай раўніны. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плынях каналізаванае[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 376.

Літаратура

рэдагаваць