Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў (Васілішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Васілішкі |
Каардынаты | 53°46′37.35″ пн. ш. 24°50′55.95″ у. д. / 53.7770417° пн. ш. 24.848875° у. д.Каардынаты: 53°46′37.35″ пн. ш. 24°50′55.95″ у. д. / 53.7770417° пн. ш. 24.848875° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Васілішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
У 1658 годзе судзьдзя земскі лідзкі М. Лімант заснаваў у Васілішках кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.
У 1769 годзе на месцы драўляных пачалося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. На 1773 год тут было 11 манахаў. У 1790 годзе адбылася кансэкрацыя новазбудаванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Васілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі мураваны кляштарны корпус.
Найноўшы часРэдагаваць
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам.
АрхітэктураРэдагаваць
КасьцёлРэдагаваць
Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай і закрысьціяй з паўднёвага боку. Плястыка ствараецца ўвагнутасьцю і акругласьцю граняў вежаў, слаістымі лапаткамі, пілястрамі з валютамі ў аснове, плыўна выгнутымі цягамі і карнізамі, прастакутнымі філёнгамі. Сымэтрычна-восевая 3-часткавая кампазыцыя фасаду падкрэсьліваецца лучковымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі, нішамі, круглымі люкарнамі. Бакавыя фасады маюць лучковыя праёмы і падзяляюцца роўнымі лапаткамі.
Унутраную прастору падтрымліваюць 6 слупоў. Гістарычна меў скляпеністыя перакрыцьці нэфаў, згубленыя ў ходзе перабудоваў і замененыя роўнай бэлечнай стольлю[1]. У цэнтральны нэф шырокай аркай адкрываецца галерэя хораў з увагнутым парапэтам Інтэр’ер аздабляюць галоўны, 2 бакавыя і 4 кулісныя стукавыя алтары[2]. У цэнтры галоўнага алтара знаходзіцца абраз «Хрост Панскі».
КляштарРэдагаваць
Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне будынак, які ўтвараў з касьцёлам замкнёны дворык.
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
КрыніцыРэдагаваць
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 392.
- ^ Кулагін А. Васілішкаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000616 |