Радунскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Ра́дунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гады. Створаны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Радунь (з 1958 году гарадзкі пасёлак).

Радунскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Радунь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 25 сьнежня 1962
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году падзелены на 12 сельсаветаў: Асаўскі, Жырмунскі, Забалацкі, Казакоўшчынскі, Нацкі, Помедзкі, Радунскі, Салтанішкаўскі, Слабодкаўскі, Сьмільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі. З 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Салтанішкаўскі сельсавет. 25 сьнежня 1962 году скасаваны, тэрыторыя перададзеная ў Вярэнаўскі і Шчучынскі раёны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 195
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 98
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 69