Кальяры
Ка́льяры (па-італьянску: Cagliari) — італьянскі горад і сталіца правінцыі Сардыніі ў Італіі[3]. Па-сардынску горад мае назву Кастэду, што азначае замак. У горадзе налічваюцца каля 155 тысячаў жыхароў[4], у той час як аглямэрацыя Кальяры ўлучае яшчэ 16 найбліжэйшых населеных пунктаў, дзе агулам жывуць больш за 431 тысячаў жыхароў. Кальяры быў сталіцай Сардынскага каралеўства з 1324 па 1848 гады, але апасьля сталіца была перанесеная ў Турын, які пазьней у 1861 годзе стаў першай сталіцай аб’яднанага Каралеўства Італіі. Сёньня горад ёсьць рэгіянальным культурным, адукацыйным, палітычным і мастацкім цэнтрам, вядомым сваёй разнастайнай архітэктурай у стылі мадэрн і некалькімі помнікамі[5]. Гэта таксама эканамічны і прамысловы цэнтар Сардыніі, які мае адзін з найбуйнейшых партоў у Міжземным моры. З 1607 году ў месьце функцыянуе Кальярскі ўнівэрсытэт.
Кальяры | |||||
італ. Cagliari | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Правінцыя: | Сардынія | ||||
Мэр: | Паолё Труццу[d] | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 070 | ||||
Паштовы індэкс: | 09121–09131, 09134 | ||||
Нумарны знак: | CA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°13′0″ пн. ш. 9°7′0″ у. д. / 39.21667° пн. ш. 9.11667° у. д.Каардынаты: 39°13′0″ пн. ш. 9°7′0″ у. д. / 39.21667° пн. ш. 9.11667° у. д. | ||||
Кальяры | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.comune.cagliari.it/ |
Геаграфія
рэдагавацьГорад Кальяры месьціцца на поўдні Сардыніі на беразе Кальярскай затокі. Горад месьціцца па-над і вакол пагорка, дзе гістарычна знаходзіцца раён Кастэльлё, і дзевяці іншых вапняковых пагоркаў, сягаючы ў вышыню крыху больш за 100 мэтраў над узроўнем мора. На самай справе раўніна ўяўляе сабой грабэн, які ўтварыўся падчас альпійскага гарагенэзу кайназою, які аддзяліў Сардынію ад эўрапейскага кантынэнту, прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца Ільвіная затока.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.comune.cagliari.it/portale/protected/145955/0/def/ref/DOC145954/ — С. 21.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ «Regione Autonoma della Sardegna». Regione Sardegna.
- ^ «Statistiche Istat». Dati ISTAT.
- ^ «Cagliari art (Italian Language Schools and Courses to Learn Italian in Italy.)». It-Schools.