Кадыс
Кадыс (па-гішпанску: Cádiz) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Атлянтычнага акіяну.
Кадыс | |||||
гішп. Cádiz | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XI стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Андалюзія | ||||
Правінцыя: | Кадыс | ||||
Кіраўнік: | José María González Santos[d][1] | ||||
Плошча: | 12,10 км² | ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 123 948 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 10 243,64 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 11000 | ||||
Нумарны знак: | CA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°32′6″ пн. ш. 6°17′51″ з. д. / 36.535° пн. ш. 6.2975° з. д.Каардынаты: 36°32′6″ пн. ш. 6°17′51″ з. д. / 36.535° пн. ш. 6.2975° з. д. | ||||
Кадыс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cadiz.es/ |
Гісторыя
рэдагавацьКадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 году да н. э. і прэтэндуе на званьне найстарэйшага гораду Эўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны картагенянамі. Пасьля Другой Пунічнай вайны, у 206 годзе да н. э., Гадэс перайшоў да рымлянаў. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазьней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вэстготаў і арабаў. У грэкаў і бізантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Сьвету», была нават прымаўка «далей Кадыса й шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Грыгорыюс Багаслоў у «пахвальным слове» Базылю Вялікаму.
У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай гішпанскай кроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 году, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое , што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Гэркулеса, і засяленьне мясцовасьці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэцкага герою[2]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі гішпанскіх экспэдыцыяў у Амэрыку. З суседняга з Кадысам порту Палёс-дэ-ля-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калюмба.
У 1766 годзе кароль Карляс III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспасьпяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 году. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фэрдынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі й узяты ў 1824 годзе.
У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстаньне, якое пацягнула за сабой адрачэньне ад пасады Ізабэлы II, адстаўку Гансалеса Брава й фармаваньне новага ўраду на чале з Хасэ Кончам.
Славутасьці
рэдагаваць- Уваход у стары горад Кадысу абараняе Земляная брама (гішп. Puerta de Tierra).
- Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце гішпанскага архітэктара Вісэнтэ Асэра.
- Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі й моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс ангельцаў ў 1596 годзе.
- У назіральнай вежы Тавірэ працуе камэра-абскура.
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
- ^ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКадыс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў