Мантэвідэо

сталіца Ўругваю

Мантэвідэ́о (па-гішпанску: Montevideo) — сталіца і найбуйнейшы горад Уругваю. Паводле зьветак перапісу насельніцтва 2011 году уласна горад мае насельніцтва каля 1,3 млн чалавек, што складае каля адной траціны ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны[1]. Мантавідэо разьмешчана на паўднёвым узьбярэжжы краіны, на паўночна-ўсходнім беразе ракі Ля-Плята.

Мантэвідэо
гішп. Montevideo
Collage Landmarks of Montevideo.jpg
Coat of arms of Montevideo Department.svg
Герб Мантэвідэо
Дата заснаваньня: 1724
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Мантэвідэо
Плошча: 201 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 1 719 453 чал.
шчыльнасьць: 8554,49 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
Тэлефонны код: 2
Паштовы індэкс: 11000–12000
Нумарны знак: S
Геаграфічныя каардынаты: 34°53′1″ пд. ш. 56°10′55″ з. д. / 34.88361° пд. ш. 56.18194° з. д. / -34.88361; -56.18194Каардынаты: 34°53′1″ пд. ш. 56°10′55″ з. д. / 34.88361° пд. ш. 56.18194° з. д. / -34.88361; -56.18194
Мантэвідэо на мапе Ўругваю
Мантэвідэо
Мантэвідэо
Мантэвідэо
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.montevideo.gub.uy

Горад быў заснаваны ў 1724 годзе гішпанскім жаўнерам Бруна Маўрысьё дэ Сабаля, як стратэгічны пункт у рэгіёне, які стаў прычынай гішпана-партугальскіх спрэчак. У 1807 годзе горад непрацяглы час быў пад брытанскім кантролем. Мантавідэо зьяўляецца месцам разьмяшчэньня штаб-кватэраў Мэркасур і ЛАІ, вядучых гандлёвых блёкаў Лацінскай Амэрыкі. То бок, такое становішча атаесамляе горад з роляй Брусэля ў Эўропе[2].

У 2017 годзе паводле справаздачы «Mercer» Монтэвідэо заняў першы радок у сьпісе гарадоў Лацінскай Амэрыцы паводле якасьці жыцьця[3]. Па стане на 2010 год Мантавідэо месьціўся на 19 радку паводле велічыні эканомікі на кантынэнце.

УраджэнцыРэдагаваць

 
Мантэвідэо

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць