Бэргама

грамада Лямбардыі (Італія)

Бэ́ргама (па-італьянску: Bergamo, па-лямбардзку: Bèrghem, па-лацінску: Bergomum) — горад у італьянскім рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца прыкладна за 50 км на ўсход ад Міляну па дарозе на Брэшыю і Вэнэцыю, у перадгор’ях Альпаў, у даліне ракі По. Насельніцтва каля 116,5 тысячаў жыхароў.

Бэргама


Краіна: Італія
Кіраўнік: Джорджа Горы[d]
Плошча:
Вышыня: 249 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 035
Паштовы індэкс: 24121–24129
Нумарны знак: BG
Геаграфічныя каардынаты: 45°41′42″ пн. ш. 9°40′12″ у. д. / 45.695° пн. ш. 9.67° у. д. / 45.695; 9.67Каардынаты: 45°41′42″ пн. ш. 9°40′12″ у. д. / 45.695° пн. ш. 9.67° у. д. / 45.695; 9.67
Бэргама на мапе Італіі
Бэргама
Бэргама
Бэргама
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.bergamo.it

Гісторыя

рэдагаваць

Бэргамум, як калісьці называўся горад клясычнай лацінай, быў упершыню заселены лігурыйскім племенем аробіяў у час жалезнага веку[3]. Пасьля кельцкага ўварваньня ў паўночную Італію, блізу 550 году да н. э., горад быў заваяваны кельцкім племенем сэнаманаў[4]. У 49 годзе да н. э. места сталася рымскай грамадою, дзе на той час налівачалася блізу 10 тысяч жыхароў на піку[5].

 
Краявіды Бэргама.

З VI стагодзьдзя Бэргама быў рэзыдэнцыяй аднаго з найважнейшых лянгабардзкіх герцагстваў паўночнай Італіі. Па заваёве Лянгабардзкага каралеўства Карлам Вялікім горад стаў цэнтрам графства. З XI стагодзьдзя Бэргама быў незалежнай камунай, якая была сябрам Лямбардзкай лігі, якая разграміла Фрыдрыха I Барбаросу ў 1165 годзе. Мясцовымі фракцыямі гвэльфаў і гібэлінаў кіравалі сем’і Калеоні і Суардзі адпаведна. Пасьля кароткага пэрыяду кіраваньня горадам сям’і Малятэста, пачынаючы з 1407 году, над горадам у 1428 годзе атрымала кантроль Вэнэцыянская рэспубліка за часам войнаў у Лямбардыі і, менавіта, пасьля бітвы пры Маклёдыі ў 1427 годзе. Не зважаючы на кароткі перапынак, дзякуючы складаньню Лёдзійскага міра ў 1454 годзе, няпросты балянс сіл паміж дзяржавамі паўночнай Італіі паскорыў італьянскія войны, то бок сэрыю канфліктаў з 1494 па 1559 гады, у якіх у розны час бралі ўдзел таксама Папская дзяржава, Францыя і Сьвятая Рымская імпэрыя[6].

Кампа-Фармійскі мір, укладзены 17 кастрычніка 1797 году, афіцыйна прызнаў улучэньне Бэргама ды іншых частак паўночнай Італіі ў Цызальпінскую рэспубліку, якую ў 1802 годзе замяніла кароткаіснавалая Напалеонаўская Італьянская Рэспубліка, а потым у 1805 годзе Напалеонаўскае Каралеўства Італія. На Венскім кангрэсе 1815 году Бэргама было пастаноўлена далучыць да Лямбардзка-Вэнэцыянскага каралеўства, кароннай зямлі Аўстрыйскай імпэрыі. Візыт Фэрдынанда I у 1838 годзе супаў з адкрыцьцём новага бульвара, які цягнецца праз раўніну і вядзе да чыгуначнага вакзала, які быў урачыста адкрыты ў 1857 годзе. Аўстрыйскае панаваньне спачатку віталася, але пазьней супраць іх ладзіліся паўстаньні ў 1848 годзе. Джузэпэ Гарыбальдзі заваяваў Бэргама ў 1859 годзе за часам Другой італьянскай вайны за незалежнасьць. У выніку горад быў улучаны ў нядаўна заснаванае Каралеўства Італія.

У 1907 годзе Марчэльлё П’ячэнтыні распрацаваў новы генэральны плян места, які быў рэалізаваны паміж 1912 і 1927 гадамі, у стылі мадэрнісцкага рацыяналізму.

  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ «Orobi nell’Enciclopedia Treccani». Treccani.
  4. ^ Battista Rota, Giovanni. «Dell’origine e della storia antica di Bergamo». — С. 55.
  5. ^ Bergamo, Visit. «La Bergamo Romana». Visit Bergamo.
  6. ^ Mallett, Michael; Shaw, Christine (2012). «The Italian Wars: 1494–1559». Harlow: Pearson Education Limited.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць