Віга
Ві́га (па-гішпанску: Vigo) — горад на паўночным захадзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Галісія. Мае выхад да Атлянтычнага акіяну. Віга зьяўляецца самым густанаселеным горадам у Галісіі, і займае 14-ы радок паводле гэтага паказчыку ў Гішпаніі.
Віга | |||||
гішп. Vigo | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Галісія | ||||
Правінцыя: | Пантэвэдра | ||||
Кіраўнік: | Абэль Кабальера[d] | ||||
Плошча: | 109,1 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 297 332 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2725,32 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 36201–36216 | ||||
Нумарны знак: | PO | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°14′9″ пн. ш. 8°43′36″ з. д. / 42.23583° пн. ш. 8.72667° з. д.Каардынаты: 42°14′9″ пн. ш. 8°43′36″ з. д. / 42.23583° пн. ш. 8.72667° з. д. | ||||
Віга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://hoxe.vigo.org/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ Сярэднявеччы Віга быў невялікай вёскай, якая месьцілася на тэрыторыі партугаламоўных суседніх гарадоў, як то Туі. Вёска некалькі разоў пацярпела ад нападаў вікінгаў. Тым ня менш, колькасьць жыхароў была настолькі малая, што Віга нават не лічыўся рэальнай вёскай да, прыкладна, XV стагодзьдзя.
На працягу XVI і XVII стагодзьдзяў, Віга быў атакаваны некалькі разоў. У 1585 і 1589 гадох Фрэнсіс Дрэйк зьдзейсьніў набег на места й часова яго заняў, у выніку чаго шматлікія будынкі былі спаленыя. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў турэцкі флёт паспрабаваў напасьці на горад. З-за такой вялікай колькасьці набегаў у 1656 годзе вакол гораду былі пабудаваны сьцены. Да гэтага часу яны часткова захаваліся.
За гэты час, нягледзячы на сталыя атакі гораду, Віга пашырыў гандаль, дзякуючы чаму яму быў дадзены шэраг прывілеяў ад каралёў Гішпаніі. У 1808 годзе францускае войска заваявала Гішпанію, але Віга заставаўся нескараным да студзеня 1809 году. Горад таксама быў першым горадам Эўропы, які вызваліўся ад францускага панаваньня. У выніку гэты дзень, 28 сакавіка, штогод у Віга адзначае як дзень вызваленьня.
Эканоміка
рэдагавацьВіга зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых раёнаў у Галісіі. У горадзе маюцца аўтамабільныя заводы, вэрфы й дапаможныя вытворчасьці. У Віга разьмешчаны завод PSA Peugeot Citroën, які за 2007 год выпусьціў у агульнай складанасьці 545 тысячаў аўтамабіляў, зь якіх больш за 82% былі прададзеныя за межы Гішпаніі.