Парана (рака)

рака ў Паўднёвай Амэрыцы

Парана — рака ў Бразыліі, Парагваі і Аргентыне.

Даўжыня 4380 км, плошча басэйну 2663 тыс. км² (з ракой Уругвай — 2970 тыс. км²). Утварае з ракой Уругвай вусьце-эстуарый Ля-Плата. Галоўныя прытокі: Т’етэ, Паранапанэма, Парагвай, Рыа-Салада. Парогі і вадаспады. Сярэдні расход вады 17,5 тыс. м³/с.

Суднаходная да гораду Пасадас. Ёсьць ГЭС.

На Паране — гарады Санта-Фэ, Парана, Расарыа.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Парана (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў