Авіеда
Авіе́да (па-гішпанску: Oviedo, па-астурыйску: Uviéu) — горад на поўначы Гішпаніі, сталіца Астурыйскага княства й правінцыі Астурыя. У горадзе маецца хрысьціянская рэліквія хустка з Авіеда, якая ўхваляецца ў Авіедаа з IX стагодзьдзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Авіеда | |||||
гішп. Oviedo | |||||
Катэдральны сабор | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Астурыя | ||||
Правінцыя: | Астурыя | ||||
Кіраўнік: | Альфрэда Кантэлі[d] | ||||
Плошча: | 18,665 км² | ||||
Вышыня: | 232 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 224 005 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 12 001,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 33001–33013 | ||||
Нумарны знак: | O | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°21′45″ пн. ш. 5°51′1″ з. д. / 43.3625° пн. ш. 5.85028° з. д.Каардынаты: 43°21′45″ пн. ш. 5°51′1″ з. д. / 43.3625° пн. ш. 5.85028° з. д. | ||||
Авіеда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.oviedo.es/ |
Гісторыя
рэдагавацьЯк мяркуецца, горад быў заснаваны двума манахамі: Янам і Ноланам — у 761 годзе. У паселішчы ў хуткім часе было завершана будаўніцтва невялікага храма ў гонар Сьвятога Віцэнта. Тым ня менш, археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагодзьдзі.
У 794 годзе Авіеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаг зь ягонага пахода супраць хрысьціянскіх каралеўстваў[2].
Кароль Фруэла I, чацьвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Падчас панаваньня Альфонса II горад стаўся сталіцай каралеўства.
У гэты пэрыяд Авіеда стаўся цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкаваная вэстготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцыяў. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у час кіраваньня Раміра I.
Эканоміка
рэдагавацьЭканоміка гораду моцна залежыць ад сэктара паслуг. У цэнтры Авіеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус гораду як адміністрацыйнага цэнтру рэгіёну падтрымлівае вялікую колькасьць працоўных месцаў у дзяржаўным кіраваньні.
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
- ^ Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.