Буэнас-Айрэс (правінцыя)

Буэнас-Айрэс (па-гішпанску: Provincia de Buenos Aires, Правінцыя Добрых Вятроў) — правінцыя ў Аргентыне. Плошча 307,6 тыс. км². Насельніцтва 13756 тыс. чал. (2001, ацэнка). Адміністрацыйны цэнтар — горад Ля-Плята. Большая частка правінцыі — чарназёмная раўніна ўсходняй Пампы. Клімат лагодны, ападкаў ад 250 мм на поўдні да 1000 мм на паўночным усходзе.

Буэнас-Айрэс
Provincia de Buenos Aires

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Аргентына
Статус правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Ля-Плята
Дата ўтварэньня 1816
Кіраўнік Axel Kicillof[d]
Афіцыйныя мовы гішпанская
Насельніцтва (2001) 13 756 000
Плошча 307,6 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 54 м
Месцазнаходжаньне Буэнас-Айрэса
Буэнас-Айрэс на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC-3, America/Argentina/Buenos_Aires
Код ISO 3166-2 AR-B
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Правінцыя Буэнас-Айрэс — самая населеная і ўрбанізаваная ў краіне. У гарадох правінцыі знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краіны. Сельская гаспадарка таксама адна з найбольш разьвітых у краіне. У жывёлагадоўлі найбольш разьвітая галіна — авечкагадоўля, таксама разьвіты сьвінагадоўля і птушкагадоўля. У расьлінаводзтве разьвіта вырошчваньне пшаніцы, соі, кукурузы і сланечніка.