Хрышчэньне Літвы

хрысьціянізацыя Вялікага Княства Літоўскага ў 1387—1388 роках

Хрышчэньне Літвы, Хрост Літвы (па-летувіску: Lietuvos krikštas, па-польску: Chrzest Litwy) — зварот ў хрысціянства паганскай часткі знаці й насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў 1387—1388 г., праведзенае праз вялікага князя літоўскага Ягайлу, пасьля яго ўзыходжаньня польскі сталец і біскупа віленскага Андрэя Васіла.

Сьвяцілішча Пруская Ромува

Гісторыя

рэдагаваць
 
Уладзімер Тэтмаер: Хрост Літвы

Раньнія кантакты з праваслаўем

рэдагаваць

Першыя згадкі Літвы ў Квэдлінбурскіх аналах (1009) адносіцца да рымска-каталіцкіх місыянераў на чале з Бруна Квэрфурцкім, які хрысьціў некалькі кіраўнікоў яцьвягаў, суседняга літоўцам балцкага племя. Больш актыўныя кантакты літоўцы мелі з Кіеўскай Русьсю і наступнымі ўсходнеславянскімі дзяржавамі, якія прынялі праваслаўе пасьля хрышчэньне Кіеўскай Русі ў 988 годзе. Калі літоўскія князі распаўсюдзілі сваю ўладу на ўсход, культурны ўплыў славянскіх дзяржаваў узмацнілася. Насельніцтва запазычала ўсходнеславянскія вэрсыі хрысьціянскіх імёнаў у XI—XII стст. Гэта запазычаньне становіцца ўсё больш распаўсюджаным сярод паганскага насельніцтва ў Аўкштайціі, у значна меншай ступені ў Жамойці. Пра ўплыў праваслаўя на паганскую літоўскую культуру сьведчыць тое, што прыкладна траціна сучасных літоўскіх прозьвішчаў маюць стараславянскае паходжаньне[1]. Акрамя таго, літоўскія словы «царква», «хрышчэньне», «Раство» і «пост» клясыфікуюцца як «запазычаныя з Русі, а не Польшчы»[2].

Хрышчэньне Міндоўга

рэдагаваць
 
Хрышчэньне Літвы. Карціна Яна Матэйкі

Зьяўленьне дзяржавы Лівонскага ордэна ля літоўскіх граніц зрабіла актуальным пытаньне рэлігіі. Першым вялікім князем літоўскім, які прыняў заходняе хрысьціянства, стаў Міндоўг, хоць яго пляменьнік і сапернік Таўцівіл зрабіў гэта раней, у 1250 годзе. У часы кіраваньня Міндоўга былі зроблены першыя пераклады каталіцкіх малітваў з нямецкай мовы.

У 1249 годзе Таўцівіл, зьвязьнік Данііла Галіцкага, напаў на Навагрудак, а ў 1250 годзе яшчэ адзін зьвязьнік Таўцівіла, Лівонскі ордэн, арганізаваў буйны паход супраць Літвы. Міндоўг апынуўся ў вельмі цяжкім становішчы паміж пагрозай з поўдня й поўначы, але здолеў скарыстацца супярэчнасьці паміж Лівонскім ордэнам і рыскім арцыбіскупам. Ён пагадзіўся прыняць хрышчэньне й адмовіцца ад некаторых земляў на захадзе Літвы. У абмен на гэта яму была абяцана карона. 17 ліпеня 1251 году Папа Рымскі Інакенцыюс ІV выдаў булу аб абвяшчэньні Літвы каралеўствам і яе пераходзе пад юрысдыкцыю Рымскага біскупа. Міндоўг і яго сям’я былі ахрышчаны па каталіцкім абрадзе ў 1251 годзе.

 
Папская була Інакенцыюса IV аб прызнаньні Літвы каталіцкай дзяржавай, яе пераходзе пад юрысдыкцыю біскупа Рыма, хрышчэньні й каранацыі Міндоўга

Міндоўг і яго жонка Марта былі каранаваны летам 1253 году. Стаўшы фармальна хрысьціянскім каралеўствам, Літва яшчэ не стала па-сапраўднаму хрысьціянскай. Не было прыкладзена ніякіх высілкаў для хрышчэньня насельніцтва. Літоўцы і жамойты цьвёрда стаялі за веру сваіх продкаў. Нават стаўшы каталіком, кароль Міндоўг не пераставаў прыносіць ахвяры паганскім багам[3]. У 1261 годзе Міндоўг адрокся ад хрысьціянства й выгнаў усіх хрысьціян зь Літвы. Вялікае Княства Літоўскае страціла свой статус каталіцкага каралеўства.

Ваганьні паміж Усходам і Захадам

рэдагаваць

Пераемнікі Міндоўга не выказалі вялікай цікавасьці да яго пачынаньня. Былі дзесяцігодзьдзі ваганьняў паміж каталіцтвам і праваслаўем[4]. «Для Гедзіміна й Альгерда захаваньне паганства служыла карысным дыпляматычным інструмэнтам,…дазваляючы ім выкарыстоўваць абяцаньні пераўтварэньня ў мэтах захаваньня сваёй улады й незалежнасьці»[5]. Вялікі князь Альгерд (1345—1377) падтрымліваў «дынамічную раўнавагу», балянсуючы паміж Папам і Канстантынопалем на працягу свайго кіраваньня[6][7]. Каб пазьбегнуць далейшых сутыкненьняў з Тэўтонскім ордэнам, у 1349 годзе брат і суправіцель Альгерда Кейстут пачаў перамовы з Папам Клімэнтам VІ. І гэтым разам літоўскаму князю й яго спадчыньнікам была абяцана каралеўская карона ў абмен на зварот Літвы ў каталіцтва. Альгерд заставаўся ўбаку, і меў справы з «русінскім» насельніцтвам княства. Пасрэднік у перамовах, польскі кароль Казімер ІІІ, нечакана напаў на Валынь і Берасьце ў кастрычніку 1349 год, што парушыла пляны Кейстута. У час польска-літоўскай вайны за Валынь, вугорскі кароль Людовік І прапанаваў мірнае пагадненьне з Кейстутам (15 жніўня 1351 году), паводле якога Кейстут абавязваецца прыняць хрысьціянства й забясьпечыць Вугоршчыны вайсковую дапамогу ў абмен на каралеўскую карону. Кейстут прыняў прапанову, зьдзейсьніўшы паганскі рытуал адразаньня галавы быка. Насамрэч Кейстут ня меў намераў выконваць дамову[8]. У XIV стагодзьдзі Вялікае Княства Літоўскае было прызнана пераемнікам Кіеўскай Русі ў заходняй частцы яе ўладаньняў[9];[10]. Хоць літоўскія князі былі паганцамі, насельніцтва збольшага было славянскім і праваслаўнымі. Каб узаконіць сваю ўладу ў гэтых абласьцях, літоўскія князі часта ўступалі ў шлюбы з Рурыкавічамі. У выніку частка літоўскай знаці была ахрышчана ў праваслаўі. Першым зь іх быў Войшалк, сын і спадчыньнік Міндоўга, які прыняў пострыг у адным з валынскіх праваслаўных манастыроў[11], затым сам заснаваў Лаўрышаўскім манастыры паблізу Наваградка[12].

Хрысьціянізацыя пры Ягайле й Вітаўце

рэдагаваць

Канчатковую хрысьціянізацыю Літвы распачаў Ягайла. Маці Ягайлы — цьвярская княжна Ульяна, пераконвала яго ажаніцца з Соф’яй, дачкой вялікага князя маскоўскага Дзьмітрыя Іванавіча. Для гэтага Ягайла мусіў прыняць праваслаўе й ахрысьціць у праваслаўе Літву[13]. Гэта наўрад ці спыніла б крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна, таму Ягайла аддаў перавагу польскай прапанове стаць каталіком і ажаніцца з каралевай Ядвігай. 14 жніўня 1385 году ў Крэўскім замку Ягайла пагадзіўся прыняць хрысьціянства й падпісаў Крэўскую унію. Ягайла быў ахрышчаны па каталіцкім абрадзе ў Саборы Сьвятых Станіслава й Вацлава ў Кракаве 15 лютага 1386 году, і стаў каралём Польшчы. За каралеўскім хрышчэньнем рушыла ўсьлед хрышчэньне двара й рыцараў Ягайла, таксама хрысьціліся браты караля: Карыгайла, Віганд, Сьвідрыгайла і стрыечны брат Вітаўт. Ягайла паслаў Даброгаста, познаньскага біскупа, у якасьці пасла да Папы Рымскага Урбана VІ з хадайніцтвам аб стварэньні біскупства ў Вільні й прызначэньні Андрэя Ястрабца біскупам віленскім.

 
Фрэска ў Віленскім катэдральным саборы

Ягайла вярнуўся ў Літву ў лютым 1387 году. Хрышчэньне паганскай арыстакратыі й астатніх спачатку праводзілася ў Вільні й яе ваколіцах. Баяры й сяляне ў Аўкштайціі хрысьціліся вясной, а затым хрысьцілася й астатняя частка літоўскай знаці. У этнічнай Літве былі створаны прыходы, і быў пабудаваны Віленскі катэдральны сабор на мейсцы разбуранага паганскага храма. Паводле спрэчных зьвестак з крыніцы Яна Длугаша, першыя прыхадзкія храмы былі пабудаваны ў Вількаміры, Майшаголе, Лідзе, Немянчыне, Медніках, Крэве, Гайне і Абольцах, усе яны адносіліся да ўласных вотчынных уладаньняў Ягайлы. Папа Рымскі Ўрбан VІ 19 красавіка 1389 году прызнаў статус Літвы як каталіцкай дзяржавы. Жамойць была апошняй вобласьцю Літвы, зьвернутай у хрысьціянства ў 1413 годзе, пасьля паражэньня Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдзкай бітве і Першага Таруньскага міру і вяртаньня Жамойці пад літоўскі кантроля. У лістападзе 1413 году сам Вітаўт хрысьціў першыя групы жамойтаў[14]. У 1416 годзе пачалося будаўніцтва васьмі прыхадзкіх храмаў. Жамойцкая дыяцэзія была створана 23 кастрычніка 1417 году, першым яе біскупам стаў Мацей зь Вільні. Каля 1464 году ў Варнях быў пабудаваны сабор.

Наступствы

рэдагаваць
 
Сярэдневяковая фрэска з Касьцёлу ў Сен-П’ер-ле-Жэн у Страсбуры, дзе намаляваны шлях 15 эўрапейскіх нацый да хрысьціянства. Літва ідзе апошняй.

Літоўская знаць зьвярнулася ў каталіцтва, але паганскія звычаі яшчэ доўга пераважалі й тайна практыкаваліся ў народзе. Паганскія жрацы й прыхільнікі старой веры не прасьледваліся. Тым ня менш, у XVII стагодзьдзі, пасьля Контрарэфармацыі (1545—1648), каталіцкая вера ўзяла верх над паганствам. Хрысьціянізацыя й яе палітычныя наступствы пакінулі значны сьлед, большасьць насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага па-за межамі этнічнай Літвы было праваслаўным. Эліта паступова зьвярталася ў каталіцтва, і ўзрастала рэлігійная напружанасьць. Некаторыя з праваслаўных Гедзімінавічаў пакінулі ВКЛ і зьехалі ў Маскоўскую дзяржаву, дзе яны далі пачатак такім княжацкім родам як Галіцыны і Трубяцкія. Праваслаўнае насельніцтва сучаснай Украіны і Беларусі некаторы час спачувала вялікім князям маскоўскім, якія абвяшчалі сябе абаронцамі праваслаўя. У ходзе маскоўска-літоўскіх войнаў, пасьля паражэньне у Ведраскай бітве ВКЛ страціла пазыцыі дамінуючай сілы ва Усходняй Эўропе. Па выніках вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў да Маскоўскай дзяржавы адышла траціна тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зь іншага боку, пераход да каталіцтва спрыяў інтэграцыі ў культуру Заходнюю Эўропы. Быў пракладзены шлях да палітычнага зьвязу з Польшчай, які ў канчатковым выглядзе аформіўся Люблінскай уніяй 1569 году.

  1. ^ Zіgmas Zіnkevіčіus. Krіkščіonybės іštakos Lіetuvoje
  2. ^ S.C. Rowell. ’’Lіthuanіa Ascendіng: A Pagan Empіre Wіthіn East-central Europe, 1295—1345’’. Cambrіdge Unіversіty Press, 1994. Page 149.
  3. ^ S. C. Rowell Page 120
  4. ^ Davіes, Norman. ’’Europe:A hіstory’’. Oxford Unіversіty Press. Page 430.
  5. ^ Muldoon, James. ’’Varіetіes of Relіgіous Conversіon іn the Mіddle Ages’’. Unіversіty Press of Florіda, 1997. Page 140.
  6. ^ Davіes, Page 430
  7. ^ Muldon, Page 137
  8. ^ Kęstutіs: was he a proponent or opponent of the Chrіstіanіzatіon, accessed on 01-07-2007
  9. ^ Danіel Z. Stone. ’’The Polіsh-Lіthuanіan State, 1386—1795’’. Unіversіty of Washіngton Press, 2001. ІSBN 0-295-98093-1. Page 3
  10. ^ Paul Robert Magocsі. ’’A Hіstory of Ukraіne’’. Unіversіty of Toronto Press, 1996. Page 67
  11. ^ Followіng the Tracks of a Myth(недаступная спасылка) Архівавана 11 верасьня 2019., Edvardas Gudavіčіus
  12. ^ S.C. Rowell. Page 149.
  13. ^ A. Thomas Lane. ’’Lіthuanіa: Steppіng Westward’’. Routledge, 2001. Page XXI.
  14. ^ Dualіstіnіs lіetuvіų tautybės susіdarymas іr trіalіstіnіs Lіetuvos krіkšto pobūdіs(недаступная спасылка) Архівавана 2 мая 2003. Dr. Aleksandras Vіtkus

Літаратура

рэдагаваць
  • Jerzy Ochmański: Historia Litwy. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1990, s. 74. ISBN 83-04-03107-8.
  • Nicolas Zernov: Wschodnie chrześcijaństwo. PAX 1967, s. 119.
  • Jerzy Kłoczowski: A history of Polish Christianity, Cambridge University Press 2000.