Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (1384—1399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)

Ядвіга Анжуйская
па-польску: Jadwiga Andegaweńska
З Божай ласкі каралева Польшчы, пані і спадкаемца зямлі кракаўскіх, сандамірскай, серадзкай, ленчыцкай, куяўская і паморскай
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
 Каралева Польшчы
16 кастрычніка 1384 — 18 лютага 1399
Папярэднік Людвік I Вялікі
Наступнік Ягайла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 кастрычніка 1373, Буда
Памерла 17 ліпеня 1399, Кракаў
Пахаваная Вавэльскі сабор, Кракаў
Нашчадкі не было
Дынастыя Анжу-Сіцылійскі дом
Муж Ягайла
Бацька Людвік I Вялікі
Маці Лізавета Босьніяцкая
Герб

Дачка караля вугорскага і польскага Людовіка І Вялікага і Лізаветы Босьніяцкай. На каралеўскі сталец абраная пасьля сьмерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясьцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.

У 1397 фундавала ў Праскім унівэрсытэце асобны калегіюм для студэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»)[1]. У тастамэнце запісала ўласныя сродкі на аднаўленьне Кракаўскай акадэміі.

Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як сьвятая. Урэшце культ быў зацьверджаны: Ядвіга была бэатыфікавана Каталіцкім Касьцёлам ў 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.

  1. ^ Ioannis Dlugossi Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber 10, 1370—1405, Warszawa, 1985, s. 222.
Папярэднік
Людвік I Вялікі
Кароль польскі
1384—1399
Наступнік
Ягайла