Віганд Альгердавіч

Віганд[2] або Вігунт (у каталіцтве Аляксандар; каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кернаўскі і куяўскі.

Віганд Альгердавіч
лац. Vigand Algierdavič / Vihand Alhierdavič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1372
28 чэрвеня 1392
Памёр 28 чэрвеня 1392
Пахаваны
Род Гедымінавічы
Бацькі Альгерд
Ульяна Аляксандраўна[d][1]

Атрымаў ва ўдзельнае валоданьне ад свайго брата Ягайлы Кернаў і Чачэрск, у пасаг ад жонкі — Інаўроцлаўскую, Быдгашцкую і Тучнаўскую землі.

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Віганд і Вігунт

Віганд (Wigand) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[5].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Wigand (31 кастрычніка 1382 году[6])[7]; Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[8]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[9]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[10]; Wigandus (1392 год)[2]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[11]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[12].

Біяграфія рэдагаваць

Сын вялікага князя літоўскага Альгерда ад другой шлюбу з Ульлянай Цьвярской, малодшы брат і паплечнік вялікага князя літоўскага Ягайлы.

У 1385 годзе падтрымаў Ягайлу пры падпісаньні ў Крэве уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. У 1386 годзе разам зь іншымі братамі спадарожнічаў Ягайлу ў час яго паездкі ў Польшчу. 15 лютага 1386 году ў Кракаве разам з Ягайлам прыняў каталіцкі хрост. Ужо ў лютым 1387 году ўпамінаецца як князь кернаўскі.

У час фэўдальнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскам 1389—1392 гадоў паміж Вітаўтам і Скіргайлам падтрымліваў апошняга. У 1390 годзе разам з Скіргайлам пацярпеў паразу ад аб’яднаных сілаў Вітаўта і крыжакоў. У 1391 годзе ачоліў выправу літоўскага войска на Прусію, дзе няўдала аблажыў замак Нойгартэн.

Ажаніўся ў 1390 годзе зь Ядвігай Апольскай, дачкой сылескага князя Ўладзіслава Апольскага.

Памёр у Вільні, спачыў у Віленскай катэдры[13].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ А. Э. Вигант (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 225.
  2. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 136.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1578.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
  6. ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о военной помощи (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  7. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 60.
  8. ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 19.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
  12. ^ ПСРЛ. Т. 15. — СПб, 1865. С. 435.
  13. ^ Шаланда А. Вігунт // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 407.

Літаратура рэдагаваць