Варні
Варні, Ворні[1][2][3] (па-летувіску: Varniai) — места ў Цельшыцкім раёне Летувы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтар Варніскага староства. Насельніцтва на 2010 год — 1218 чалавек.
Варні | |||||
лет. Varniai | |||||
![]() Панарама места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1314 | ||||
Магдэбурскае права: | 14 сакавіка 1635 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Раён: | Цельшыцкі | ||||
Насельніцтва: | 1218 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-88050 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д.Каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д. | ||||
Варні на мапе Летувы ![]() ![]() Варні | |||||
![]() | |||||
http://www.varniai.lt/ |
Знаходзіцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі Шаўлі — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя рэдагаваць
У XIV ст. на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[4]. У 1320 і 1389 годзе жамойты разьбілі пад Меднікамі войска крыжакоў. Заснаваньне паселішча пад назвай Варні датуецца XV ст. (узьніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[4]. У 1416 годзе тут збудавалі касьцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.
У 1417 годзе Меднікі атрымалі мескія правы, у паселішчы збудавалі катэдральны касьцёл Жамойцкай дыяцэзіі. У XVI ст. за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адно места, замацавалася назва Варні. З 1623 году дзейнічала Варніская духоўная сэмінарыя. 14 сакавіка 1635 году атрымалі Магдэбурскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Насельніцтва рэдагаваць
Славутасьці рэдагаваць
У месьце стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.
- Касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
- Касьцёл Сьв. Аляксандра (XIV ст.)
- Духоўная сэмінарыя (XVIII ст.)
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў.
Галерэя рэдагаваць
-
Касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла
-
Касьцёл Сьв. Аляксандра
-
Колішняя духоўная сэмінарыя, цяпер музэй
-
Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
- ^ Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма(недаступная спасылка) // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
- ^ Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), сьнежань 2004
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Варні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 390
- ^ Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941
- ^ Варняй // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Варняй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941—942
- Ворне (Ворни) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.