Абольцы

вёска ў Аболецкім сельсавеце Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Абольцы (Талачынскі раён)»)

Або́льцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Абалянцы. Цэнтар сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 327 чалавек. Знаходзяцца за 36 км ад Талачына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Лемніца.

Абольцы
лац. Abolcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Сельсавет: Аболецкі
Насельніцтва: 327 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′40.0″ пн. ш. 29°49′42.2″ у. д. / 54.594444° пн. ш. 29.828389° у. д. / 54.594444; 29.828389Каардынаты: 54°35′40.0″ пн. ш. 29°49′42.2″ у. д. / 54.594444° пн. ш. 29.828389° у. д. / 54.594444; 29.828389
Абольцы на мапе Беларусі ±
Абольцы
Абольцы
Абольцы
Абольцы
Абольцы
Абольцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Абольцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), адна з найстарэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі[2].

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Абольцы ўтварыўся ад летувіскага слова obuolys — 'яблыня, яблыневы'[3]. Тым часам дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька зьвяртае ўвагу на падобныя назвы ў заходнеславянскай Мэкленбургіі: Dorf Woblitz-See, Оblisko, Dorf Wabel, Оblіса, Antiqua Wobele. Як паралелі да асновы, ад якой утварылася назва Абольцы, ён падае стараславянскае obli, палабскае voblo[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Касьцёл. К. Скурэвіч, 1916 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Абольцы датуецца 1385 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл (адзін зь першых на тэрыторыі Беларусі). У 1386 годзе Ягайла перадаў Абольцы ў вена сваёй жонцы Ядвізе. Маёнтак ляжаў непадалёк ад вотчыны князёў Друцкіх. У грамаце Ягайлы 1387 году для касьцёла ў Абольцах зазначалася, што гэты касьцёл быў адным зь першых, заснаваных «у Літоўскай зямлі»[5]. Пад назвай Оболчи паселішча ўпамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) сярод «літоўскіх» замкаў. Адпаведны горад значыцца пры ўзьвядзеньні на сталец Сьвідрыгайлы (1430 год). Даўні замак знаходзіўся ў Старых Абольцах, за 1 км ад цэнтру сучаснай вёскі.

У XV — пачатку XVI стагодзьдзя Абольцы былі цэнтрам павету Віцебскай зямлі (ваяводзтва). Захаваліся некалькі прывілеяў вялікага князя Казімера, у якіх ён перадаваў баярам тутэйшую маёмасьць. Некаторыя сяляне — жыхары павету — мелі меркавана балтыйскія імёны. Гэта дало падставы гісторыку часоў падкантрольнай СССР Польскай Народнай Рэспублікі Ежы Ахманскаму сьцьвярджаць, што тут нібы з даславянскіх часоў захаваўся абшар неасыміляваных балтаў. Аднак больш імаверным выглядае меркаваньне пра частковае перасяленьне ў Абольцы насельніцтва з балтыйскага захаду (Жамойці) Вялікага Княства Літоўскага[6]. У другой палове XV стагодзьдзя паселішча атрымаў сын прыбылага з Масквы князя I. Шамячыча (Сямён, потым Васіль). Па вяртаньні В. Шамячыча ў Маскву (каля 1500 году) намесьнікамі ў Абольцах былі Юры Глябовіч, князь Фёдар Заслаўскі (1504 год), Міця Іванавіч (1510 год), князь В. Друцкі-Сакалінскі. Пазьней вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў маёнтак сваёй жонцы Боне. Яе намесьнікамі былі Кірдзей Грычанавіч (1530—1532) і М. Клочка (1533—1543).

Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя Абольцы страцілі былое значэньне. У 1543 годзе каралева і вялікая княгіня Бона зьмяняла мястэчка (разам з суседнімі Смалянамі) на замак Ковель, што належаў князю Васілю Сангушку. 3 гэтага часу Абольцы надоўга ўвайшлі ў Смалянскі маёнтак Сангушкаў. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Аршанскага павету. Паводле інвэнтару Смалянаў 1594 году, фальварак Абольцы налічваў 20 службаў сялянаў (брак зьвестак пра мястэчка).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
У мястэчку, жнівень 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Абольцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1809 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. На 1885 год тут было 60 дамоў. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (91 дом, касьцёл, царква), вёска (26 дамоў) і фальварак Абольцы, якім валодалі Зарэцкія.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Абольцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Абольцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Абольцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Коханаўскага раёну (з 8 ліпеня 1931 году ў Талачынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1960 годзе савецкія ўлады зруйнавалі тутэйшы касьцёл[2]. На 1969 году ў Абольцах было 80 двароў, на 1992 год — 150, на 1994 год — 156. У 2000-я гады Абольцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 265 чал. (132 муж. і 123 жан.), у тым ліку 52 праваслаўныя, 3 каталікі, 200 юдэяў[8]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 463 чал. у мястэчку Абольцах і 166 чал. у вёсцы Абольцах; 1969 год — 225 чал.[9]; 1992 год — 337 чал.[10]; 1994 год — 450 чал.[11]; 1999 год — 405 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 327 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Абольцах працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1809)
  • Млын (Заазер’е, 1904)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 439.
  2. ^ а б Ковалевский С. Надгробия валялись в овраге. Сельчане в Толочинском районе восстанавливают старое кладбище, TUT.BY, 27 студзеня 2018 г.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
  4. ^ Сіцька З. Па слядах літвы // Наша слова. № 32 (820), 2007.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 58.
  6. ^ Сіцька З. Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. С. 140—142.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ Krzywicki J. Obolce // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 335.
  9. ^ Насевіч В. Абольцы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 16.
  10. ^ Насевіч В. Абольцы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 15.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 32.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць