Эратычная літаратура

Эратычная літаратура — сукупнасьць пісьмовых крыніц, што ўключаюць выдуманыя і праўдзівыя гісторыі і паведамленьні пра эратычныя адносіны двух ці болей чалавек, якія маюць сілу альбо маюць намер выклікаць у чытача эратычны пачуцьці.

Такая эротыка набывае форму раманаў, апавяданьняў, паэзіі, успамінаў пра жыцьцё і сэксуальныя дапаможнікі. Агульная рыса жанру — прыемныя выдумкі на розныя пытаньні. У гэтай літаратуры можа быць апісаная прастытуцыя, оргіі, гомасэксуальнасьць, садамазахізм і многія іншыя супярэчлівыя або забароненыя дзеяньні, якія могуць і ня могуць быць выяўленыя ў гутарковае мове.

Іншыя распаўсюджаныя элемэнты — сатыра і сацыяльная крытыка. Нягледзячы на культурныя табу на падобную літаратуру, распаўсюджваньне эратычнай літаратуры не было ўспрынята галоўнай бядой да вынаходніцтва кнігадрукаваньня, паколькі выдаткі на выраб асобных рукапісаў абмежавалі распаўсюджваньне сярод вельмі невялікай групы чытачоў. Вынаходніцтва кнігадрукаваньня ў XV стагодзьдзі прынесла з сабой і большы рынак, і павелічэньне абмежаваньняў, такіх як цэнзура і юрыдычныя абмежаваньні на абнародваньне па прычыне непрыстойнасьці. З-за гэтага большая частка вытворчасьці гэтага віду матэрыялу стала падпольнай [1].

Францішак Скарына выдаваў свае кнігі з эротыкаю:

І пакуль недзе ў Італіі Мікелянджэла ды да Вінчы малявалі сваіх мадоннаў, наш славуты зямляк ціснуў аголеныя целы на гравюрах да Бібліі.

— «Наша ніва». Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы[2].

  1. ^  Kearney, Patrick J. A History of Erotic Literature (анг.). — 1982. — С. 7—18.
  2. ^ Анастасія Зелянкова. (8 лістапада 2013) Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы. «Наша Ніва».