Крынкі

(Перанакіравана з «Крынкі (горад)»)

Кры́нкі (польск. Krynki) — места ў Польшчы, на рацэ Крынцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 2470 чалавек. Знаходзяцца каля беларуска-польскай граніцы.

Крынкі
лац. Krynki
польск. Krynki
Школьны завулак
Школьны завулак
Герб Крынкаў Сьцяг Крынкаў
Першыя згадкі: 1429
Магдэбурскае права: 22 лістапада 1569[1]
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Плошча: 3,85 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 2700 чал.
шчыльнасьць: 701,3 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-120
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′55″ пн. ш. 23°46′19″ у. д. / 53.26528° пн. ш. 23.77194° у. д. / 53.26528; 23.77194Каардынаты: 53°15′55″ пн. ш. 23°46′19″ у. д. / 53.26528° пн. ш. 23.77194° у. д. / 53.26528; 23.77194
Крынкі на мапе Польшчы
Крынкі
Крынкі
Крынкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.krynki.pl/

Крынкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока царква Сьвятога Антонія і касьцельная званіца, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Крынкі ўпамінаюцца ў першай палове XV ст. У 1429 годзе тут збудавалі княскую сядзібу на гасьцінцы з Кракава ў Горадню. У 1434 годзе ў Крынках адбылася сустрэча Ягайлы зь вялікім князем літоўскім Жыгмунтам Кейстутавічам, у выніку якой утварыўся хаўрус супраць Сьвідрыгайлы.

У 1517 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары фундаваў у Крынках касьцёл, асьвячоны ў 1522 годзе. 22 лістапада 1569 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі залаты леў[2]. Апроч таго, у месьце дазвалялася праводзіць чатыры кірмашы: на сьвята Божага Цела, Сьвятую Ганну, Раство Багародзіцы і Сьвятога Мікалая.

20 чэрвеня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў прывілей тутэйшай царкве Раства Багародзіцы на дзьве валокі і тры моргі, а таксама пацьвердзіў дазвол на штогадовы кірмаш пры царкве. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1659—1669 гадох места спустошылі маскоўскія войскі пад камандаю Хаванскага[3]. На 1665 год у Крынках існавала школа. Паводле Рэвізіі Гарадзенскай эканоміі 1680 году, места складалася з Рынку Старога і Рынку Новага каля касьцёла Сьвятой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадзкай, Старагарадзенскай, Сьвіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места[4]

У час Вялікай Паўночнай вайны у Крынках спыняўся кароль Швэцыі Карл XII. У 1756 годзе тут збудавалі драўляную сынагогу. У канцы XVIII ст. Антоні Тызэнгаўз рэарганізаваў гаспадарку Крынак і пераплянаваў галоўны мескі пляц.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крынкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[5], у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1796 годзе расейскі імпэратар Павал I падараваў магдэбурскае места расейскім абшарнікам Івану Дзівову і Івану Сакалову.

У 1827 годзе ў Крынках адкрылася суконная фабрыка. У 1844 годзе ў месьце збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1862 годзе пачалі працаваць 2 вінакурні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у Крынках месьціўся лязарэт паўстанцаў. У 1864 годзе расейскія ўлады пачалі будаваць у Крынках царкву-мураўёўку. На 1866 году тут дзеялі касьцёл, царква і 5 сынагогаў, працавалі мяшчанская і валасная ўправы, сельская і юдэйская школы. Штогод праводзіліся 4 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ўлетку 1915 году Крынкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крынкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крынкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар сельскай гміны і меская гміна ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Крынкі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Крынкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе у 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (у 1941 годзе цэнтар перанесьлі і раён перайменавалі ў Бераставіцкі) Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Крынкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі места Польскай Народнай Рэспубліцы.

У 1950 годзе Крынкам скасавалі статус места, які вярнулі толькі 1 студзеня 2009 году.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 1230 чал.[5]; 1897 год — 4957 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 3336 чал., зь іх 2823 юдэі[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 2470 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцельная брама-званіца (XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1907—1913)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, старыя праваслаўныя
  • Сынагога Каўкаская (1850)
  • Сынагога Хасыдаў з Слоніма (2-я палова XIX ст.)
  • Сядзіба
  • Царква Раства Багародзіцы (1864; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Антонія (XVIII ст.; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога Вялікая (XIX ст., захаваліся падмуркі)
  • Сынагога Старая (1756)

Ураджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland № 1—2 (5—6). — Гродна, 2002. С. 7.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 177.
  3. ^ Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Горадня, 2010. С. 8.
  4. ^ Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland. № 1—2 (5—6). — Горадня, 2002. С. 9.
  5. ^ а б Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Гродна, 2010. С. 9.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 758.

Літаратура

рэдагаваць
  • Карнялюк В. Крынкі ў 1795—1918 гг. Нарысы гісторыі мястэчка. — Горадня: ПВУП «Выдавецтва „Ламарк“», 2010. — 199 с.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Шаланда А. Места Крынкі і яго герб у ХVІ—ХVIIІ ст. // Герольд Litherland. № 1—2 (5—6). — Горадня, 2002.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць