Бельскі павятовы аддзел БГКТ
Бельскі павятовы аддзел Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчы — аддзел, які дзейнічаў у Бельскім павеце ПНР. Сядзіба аддзелу была ў месьце Бельск.
Бельскі павятовы аддзел БГКТ | |
Даведка | |
---|---|
Дата ўтварэньня | 26 лютага 1956 (68 гадоў таму) |
Сядзіба | ПНР, Бельск |
Дзейнічае ў месцах | Бельскі павет |
Службовыя мовы | беларуская |
Галоўная ўправа | Зьезд БГКТ, ГП БГКТ |
Яго памкненьні да пашырэньня таварыства спраўлялі ў Бельскім аддзеле БГКТ пад старшынствам Канстанціна Майсені. Сакрат Яновіч спамінаў:
Зусім іначай выглядала бельская акцыя пад патранатам менавіта Майсені. Ён склікаў актыў — жыватастае павятовае начальства — арганізоўваў адну або дзьве аўтамашыны (камітэцкую, магістрацкую) і развозіў кадру, скажам, у восем вёсак, быццам парашутыстаў па адным у кожнае. Такім чынам за вечар мелі някепскую лічбу наваўтвораных ячэек. Што выклікала паніку ў польскім грамадзтве, шугалі плёткі: вось-вось прыйдуць сюды саветы са сваёю Беларускаю ССР.
— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[1].
5 траўня 1963 году была справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Бельскага аддзелу БГКТ.
Глядзі таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Сакрат Яновіч Ня жаль пражытага. Успаміны. Беласток 2002 189 ст.106 ст. Бібліятэка БЛА Белавежа
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навучаў нацыянальнаму гонару. Успаміны Швэда пра Яўгена Аніську. Ніва 20-06-1999