Вош

падпарадак вусякоў

Вошы  — падатрад насякомых.

Апісаньне

рэдагаваць

Даўжыня 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы малыя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы, ротавая адтуліна абкружана з кручкамі. Тры пары ног з адна-, двухчленікавымі лапкамі з учэпістымі кіпцюркамі.

Вошы маюць розныя віды. Іх каля 15 сямействаў відаў.

Пашырэньне

рэдагаваць

У сусьветнай фаўне налічваецца каля 300 відаў, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты малакасосавых жывёл і чалавека. Найбольш вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная, вош галаўная, вош лабковая, або плашчыца, сьвіней — вош свіная.

Асаблівасьці

рэдагаваць

Раздзельнаполыя. Развіцьцё зь няпоўным ператварэньнем. Адкладваюць да 300 яец. Самкі сваімі выдзялінамі прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзеньня або субстрату. Праз 5—19 сутак зь яец разьвіваюцца лічынкі, якія тройчы ліняюць і ператвараюцца ў полавасьпелыя асобіны. Лічынкі і дарослыя вошы жывяцца крывёю гаспадароў 2—8 разоў за суткі. Жывуць 32—46 сутак.

Шкоднасьць і барацьба

рэдагаваць

Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і іншых небясьпечных хвароб. Зьнішчаюць вошай механічным, тэрмічным і хімічным спосабамі.

Гл. таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Гембіцкі А. Вошы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Кірыленка Л. Вошы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).