А
А
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ

А, а — першая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове. У стараславянскім альфабэце носіць назву «азъ», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займеньніку «я». Узыходзіць да па-старажытнагрэцку: Α α (альфа), а тая ў сваю чаргу — да па-габрэйску: א «Алэф». Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах пазначае адсутнасьць прыкметы, выяўленага асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напр.: «А-морфны» — бясформенны, «а-сімэтрычны» — несімэтрычны.

Узыходзіць да грэцкай Α α «альфа», а тая — да фінікійскай Phoenician aleph.svg «алеф», якой пазначаўся гартанны зычны [?]; найбольш распаўсюджаная вэрсія ўзводзіць напісаньне алефа да выявы галавы быка. Па-стараславянску й па-царкоўнаславянску літара называецца «азъ», што перакладаецца на беларускую займеньнікам «я». У кірыліцы выглядае як Early-Cyrillic-letter-Azu.svg, у глаголіцы — як Glagoljica Az.svg (часта выбар такога напісаньня для першай літары альфабэту тлумачаць сувязьзю з крыжам як хрысьціянскім знакам)[1].

Лічбавае значэньнеРэдагаваць

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах А мае значэньне лічбы — 1.

КрыніцыРэдагаваць