Мікола Ткачоў

беларускі празаік, перакладчык і журналіст

Мікола Гаўрылавіч Ткачоў (8 сакавіка 1918, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня — 20 красавіка 1979, Менск) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.

Мікола Ткачоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1918(1918-03-08)
Памёр 20 красавіка 1979(1979-04-20) (61 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, журналіст
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 8 сакавіка 1918 году ў в. Горанка Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыў плянава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў армію, служыў інструктарам-літаратарам дывізійнай газэты, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе на Клічаўшчыне[1].

Пасьля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газэты «За Радзіму». Узначальваў літаратурнае аб’яднаньне «Прыдняпроўе» пры абласной газэце, працаваў над рукапісам свайго раману «Згуртаванасьць» пра партызанскі рух на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасьля пераезду ў Менск працаваў адказным сакратаром часопісу «Полымя», галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадох займаў пасаду адказнага сакратара праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).

Памёр 20 красавіка 1979 году ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1938 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» надрукавана першае апавяданьне «На граніцы». У 1951 годзе выйшаў раман «Згуртаванасць», прысьвечаны барацьбе беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданьняў В.Рошкі «Што мае вочы бачылі». У 1963 годзе выйшаў зборнік «Пошукі скарбаў», у які ўвайшлі найлепшыя апавяданьні пісьменьніка. У 1975 годзе пераклаў на беларускую мову аповесьць М.Прыляжаевай «Жыцьцё Леніна». У 1976 годзе выйшаў нарыс «Дарога барацьбы», які ўвайшоў у зборнік «Іх справы золатам гараць». У 1978 годзе выйшаў зборнік прозы «Дыханьне агню», у якім ў апавяданьнях і нарысах пісьменьнік услаўляў сваіх сучасьнікаў, занятых мірнай працай.

  • «На граніцы» (1938),
  • «Згуртаванасьць» (1951),
  • «Пошукі скарбаў» (1963),
  • «Дарога барацьбы» (1976),
  • "Дыханьне агню (1978).

Літаратура

рэдагаваць
  • Краснапольшчына літаратурная // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Краснапольскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2001. — С. 490—491 : фота.
  • Лабаноўскі, Л. М. Ткачоў і яго кнігі пра гераізм народа / Л. Лабаноўскі // Лабаноўскі, Л. Землякі: гісторыя Краснапольшчыны ў асобах / Л. Лабаноўскі. — Мазыр, 2004. — С. 232—235.
  • Мікола Ткачоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск, 1994. — 540 : фота.
  • Нашы знакамітыя землякі // Чырвоны Сцяг (Краснаполле). — 2013. — 28 жніўня. — С. 2.