Ля-Каруньня
Ля-Кару́ньня ці А-Кару́ньня (па-галісійску: A Coruña [a koˈɾuɲa], па-гішпанску: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасьці Галісія і зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Горад зьяўляецца важным гістарычным портам, знаходзіцца на той частцы ўзьбярэжжа паўночнага захаду Пірэнэйскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас. Цэнтар гораду ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з мацерыком вузкім перашыйкам, такім чынам, існуюць два ўзьбярэжжы: порт (у бок вусьця рыяса Ля-Каруньня) і частка ў бок адкрытага мора — раён Энсэнада-дэль-Арсан (па-гішпанску: Ensenada del Orzán), які пашыраецца асноўнымі гарадзкімі пляжамі (Рыясор і Арсан).
Ля-Каруньня | |||||
гішп. La Coruña | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Галісія | ||||
Правінцыя: | Ля-Каруньня | ||||
Кіраўнік: | Інес Рэй Гарсія[d] | ||||
Плошча: | 37,83 км² | ||||
Вышыня: | 21 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 246 056 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6504,26 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +34 981 | ||||
Паштовыя індэксы: | 15001—15011 | ||||
Нумарны знак: | C | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°22′25.88498″ пн. ш. 8°24′0.09731″ з. д. / 43.3738569389° пн. ш. 8.4000270306° з. д.Каардынаты: 43°22′25.88498″ пн. ш. 8°24′0.09731″ з. д. / 43.3738569389° пн. ш. 8.4000270306° з. д. | ||||
Ля-Каруньня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.coruna.es/ |
Насельніцтва муніцыпалітэту Ля-Каруньня складала на 2009 год 246 056 жыхароў[1], ён другі ў Галісіі па гэтым паказчыку пасьля Віга. Тым ня менш, горад з 221 988 жыхарамі, зьяўляецца самай густанаселенай гарадзкой мясцовасьцю ў Галісіі[2][3].
Вакол гораду раскінулася аднайменная гарадзкая мэтраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фэроль, зьяўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш паловы агульнай колькасьці насельніцтва правінцыі. Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных земляў, што прымушае горад расьці вэртыкальна. Шчыльнасьць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Гішпаніі (6680 чал/км²), ягоная плошча — 36,83 км²[4]. Большая частка вобласьці, аддадзенай прамысловай дзейнасьці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова разьвітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфэра паслуг. Другасны сэктар зьвязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.
У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, прадстаўніцтва ўраду гэтай аўтаномнай супольнасьці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі[5] з моманту ейнага заснаваньня. Таксама горад быў сталіцай VIII вайсковай акругі, якая цяпер не існуе, але тут дагэтуль знаходзіцца штаб-кватэра Генэральных сілаў апэратыўнай лягістыкі[6].
Клімат у горадзе марскі зь мяккімі тэмпэратурамі на працягу ўсяго году.
Тапонім
рэдагавацьІснуе некалькі тэорыяў паходжаньня гораду, то бок, як кельцкае, гэтак і лацінскае.
- Некаторыя дасьледчыкі паказваюць рымскае паходжаньне назвы гораду. Магчыма, адбылася эвалюцыя ад лац. acrunia — паўвостраў; такім чынам, a Crunia > la Crunia. Падчас панаваньня караля Леона Фэрдынанда II у XII стагодзьдзі задакумэнтаваны тапонім Crunia, у творах XIII стагодзьдзя на галісійскай мове сустракаюцца формы áá Crunia і da Crunia[7], таксама da Cruna (1257)[8]; у творы 1262 году згадана La Crunia, гэта даказвае той факт, што сучасная назва на гішпанскай не зьяўляецца перакладам з галісійскай. Назвы Curunia, Crunnia і Crunna былі распаўсюджаныя ў Сярэднявеччы.
- Яшчэ адзін магчымы шлях паходжаньня назвы — ад лац. corona — высокае месца, са шматлікімі варыяцыямі на галісійскай: curuto, curota, corote, coroa. Можна назіраць сувязь з эўрапейскімі тапонімамі на ангельскай, швэдзкай, чэскай і г. д.
- Паводле вэрсіі Карыдада Арыяса, «Coruña» паходзіць ад назвы corono ці Кронас, якая мае варыянты Acorán, Gron, Goron, Gronwy у валійскай мове. Трэба памятаць, што Гэркулесавы слупы называлі таксама Слупамі Кронаса, а ў горадзе захаваўся старажытнарымскі маяк, які мае назву Вежа Гэркулеса. Гэтыя назвы ставяцца да імя грэцкага галоўнага богу Кронаса, эквівалентнага рымскаму Сатурну, якое адсылае нас да значэньняў «высокая», «высокі», «гара», што дае разуменьне слова Каруньня як «высокі горад», «горад на вяршыні».
- Кельцкая форма імя Кронаса — cruinne. Улічваючы тэндэнцыю губленьня ў кельцкай літары «i», гэтае імя эквівалентна Crunni і можа непасрэдна быць эпанімам з кельтыбэрыйскай мовы ў выглядзе Cruna ці Crunia.
- Кельцкія геаграфічныя назвы з коранем clunia, якія могуць прывесьці да Crunnia, Cruna, Curuña і Каруньня. Існуе населены пункт з аналягічнай назвай — Карунія-дэль-Кондэ ў правінцыі Бургас, які раней зваўся Клюнія. У Партугаліі ёсьць горад з назвай Quinta da Corunha, назва якога, магчыма, роднасная назьве Ля-Каруньні.
- Іншая тэорыя выводзіць тапонім Coruña праз Cornia, маючы на ўвазе геаграфічны рог, падобна да брытанскага рэгіёна Карнўол, які мае форму, што выходзіць з kerne (Kernyw на кельцкай), вельмі падобную на імя кельтскага бога Кернунас. Грэцкія аўтары Скіляк, Дыядор Сыцылійскі казалі таксама пра востраў ці паўвостраў (nêsos) на атлянтычным ўзьбярэжжы Афрыкі, які называўся Kerne. Слова рог (лац. cornus) мае ў грэцкай адзін корань ker- з тапонімам Kerne.
- З шырокага пункту гледжаньня, раманскі корань Cor- (таксама Car-) мае значэньне камень, скала на беразе мора. Існуюць варыянты кельцкіх і міжземнаморскіх словаў зь індаэўрапейскімі каранямі. Супадзеньне падобных тапонімаў у рэгіёне пацьвяржае гэтую вэрсію: Каркубіён (гішп. Corcubión), Кормэ (гішп. Corme), Карыньнё (гішп. Cariño), Карнота (гішп. Carnota) і іншыя.
На сёньня існуюць некалькі афіцыйна ўжывальных назваў:
- A Coruña выкарыстоўваецца як галісійскі і афіцыйны варыянты ў адпаведнасьці з законам 1983 году[9].
- La Coruña — гэта традыцыйная назва на гішпанскай, якая рэкамэндавана Каралеўскай акадэміяй гішпанскай мовы і выкарыстоўваецца пры напісаньні на гішпанскай мове[10].
- Coruña — гэта форма тапоніма без артыкля, часта выкарыстоўваецца ў абедзьвюх мовах, а таксама жыхарамі гораду ў штодзённым жыцьці.
- Таксама ў карыстаньні знаходзяцца назвы A Cruña/A Crunha.
У лістападзе 2004 году муніцыпалітэт ухваліў пастанову, якая абапіралася на Закон буйных гарадоў[11][12], каб усталяваць афіцыйны статус двух тапанімічных формаў, парушаючы закон аб моўнай стандартызацыі. Рашэньне аб прыняцьці падвойнай назвы A Coruña/La Coruña было адменена Вярхоўным Судом Гішпаніі з той высновы, што муніцыпальны закон ня можа адмяніць галісійскі закон 1983 году аб моўнай нармалізацыі, артыкул №10 якога абвяшчае, што «ў якасьці афіцыйных назваў галісійскіх тапонімаў выкарыстоўваюцца назвы на галісійскай мове».
У цяперашні час некалькі арганізацыяў[13] працягваюць абараняць назву La Coruña як афіцыйную форму, спасылаючыся да Канстытуцыі Гішпаніі 1978 году. Яны сьцьвярджаюць, што яна парушаецца, калі забараняецца выкарыстаньне назвы на гішпанскай, афіцыйнай мове, і што ніякі аўтаномны закон ня можа быць вышэйшым за канстытуцыю. Зь іншага боку, артыкул 14.2 Закона 7/1985 «Рэгуляваньне сыстэмы самакіраваньня» (гішп. Reguladora de las Bases del Régimen Local), асноўны закон дзяржавы, абвяшчае, што муніцыпалітэты могуць мець назвы на гішпанскай, таксама на другой афіцыйнай мове ці на абедзьвух, такім чынам робячы легітымным выкарыстаньне галісійскай формы ў якасьці афіцыйнай назвы.
Этнахаронім
рэдагавацьЭтнахаронім як ў галісійскай, гэтак і ў гішпанскай мовах гучыць аднолькава: coruñeses ці coruñesas.
Сымбалі
рэдагавацьВыява герба гораду шырока прадстаўлена па ўсяму гораду, напрыклад, на гарадзкой мэблі, ліхтарных слупах, урнах і нават на гарадзкіх тратуарах. Ён ўяўляе сабой сіні шчыт, на якім зьмешчаны маяк Вежа Гэркулеса, які стаіць на камнях, і сем марскіх грабеньчыкаў па тры з кожнага боку і адзін унізе. Таксама яркім элемэнтам зьяўляецца наяўнасьць чэрапа і скрыжаваных костак, якія сымбалізуюць міталягічны трыюмф Гэракла над Герыёнам, косткі якога пахаваны ў фундамэнце маяка.
Згодна зь легендай, Гэракл перамог Герыёна. Гэркулес перасьледваў яго ад Кадыса да карунскага паўвострава, дзе меў зь ім жорсткую бойку, зь якой выйшаў пераможцам, абезгаловіўшы Герыёна на невялікім паўвостраве сярод вялікіх камянёў на беразе мора. У гонар перамогі над ворагам была пабудавана знакамітая вежа, якая зьяўляецца на гербе Ля-Каруньні прыкладна з 1521 году[14].
Варта адзначыць, што цяперашні сьцяг Галісіі бяз шчыта быў утвораны ад сьцяга марской правінцыі Ля-Каруньня[15].
Фізычная геаграфія і навакольнае асяродзьдзе
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьМуніцыпалітэт Ля-Каруньня знаходзіцца ў правінцыі Ля-Каруньня аўтаномнай супольнасьці Галісія, на паўночным захадзе Пірэнэйскага паўвострава. Абмежаваны з поўначы Атлянтычным акіянам, з усходу рыясам Ля-Каруньня і муніцыпалітэтам Алейрас, з поўдня муніцыпалітэтам Кальерэда і з усходу муніцыпалітэтам Артэйха.
Тапаграфія і рэльеф
рэдагавацьЛя-Каруньня мае ўнікальны рэльеф, пачынаючы з паўвострава ў форме літары «Т» з плоскім пярысмыкам і крутымі пагоркамі, створанымі ў архаічныя часы. У цяперашні час некаторыя пагоркі ўвайшлі ў склад гораду пасьля ягонага пашырэньня ў 1940 годзе, напрыклад, Монтэ-Альта, Санта-Маргарыта, Эйрыс і Ля-Сапатэйра. Некаторыя былі пераўтвораны ў зялёныя зоны (Бэнс і Монтэ-дэ-Сан-Пэдра). Большая частка раёнаў мае выхад да мора.
На тэрыторыі муніцыпалітэта ёсьць пагоркі, як то Монтэ-дэ-Сан-Пэдра, і некалькі астравоў, напрыклад, архіпэляг Сан-Пэдра.
Гідраграфія
рэдагавацьЛя-Каруньня амаль з усіх бакоў амываецца водамі Атлянтычнага акіяна, з усходу знаходзіцца Бухта Арсан-Рыясор, з захаду — рыяс Ля-Каруньня. Існуе таксама штучны вадаспад побач з опэрным тэатрам і паркам Сьвятой Маргарыты.
Клімат
рэдагавацьКлімат у горадзе марскі зь мяккімі тэмпэратурамі на працягу ўсяго году. Ля-Каруньня знаходзіцца ў Эўра-Сыбірскім рэгіёне[16], у ляндшафце плоскіх узгоркаў, якія шырока сустракаюцца ў Галісіі на паверхнях ад 0 да 500 мэтраў над узроўнем мора.
Зьяўляючыся прыбярэжным горадам, Ля-Каруньня мае мяккі марскі клімат, які ня робіць рэзкіх тэмпэратурных перападаў на працягу году. Лета і зіма мяккія, з чаргаваньнем сонечных і даждлівых дзён. Сярэднегадавая адносная вільготнасьць складае каля 70 %[17].
Рэкорды тэмпэратуры: максымальныя тэмпэратуры былі адзначаны мэтэаролягамі 12 жніўня 2003 году — 37,7 °C — на мэтэастанцыі аэрапорта Ля-Каруньні і 28 жніўня 1961 году — 39,6 °C — на гарадзкой мэтэастанцыі. Мінімальнымі тэмпэратурамі былі −4,8 °C 7 студзеня 1985 году на мэтэастанцыі аэрапорта і −3 °C 22 лютага 1948 году на гарадзкой мэтэастанцыі[18].
Экстрэмальныя сытуацыі: на працягу апошніх дзесяцігодзяў ў горадзе было зафіксавана некалькі нетыповых выпадкаў надвор’я, як то цыклён Кляўс, які ў студзені 2009 году пабіў рэкорд хуткасьці ветру, што дасягаў 200 км/г, ураган Гартэнзія, які зрабіў тое ж самае ў кастрычніку 1984 году, або сьпякота ў Эўропе ў 2003 годзе.
Сярод іншых падзеяў варта адзначыць буру ў сакавіку 2008 году, якая выклікала паводку на набярэжнай і прасьпекце Пэдрп-Барые-дэ-ля-Маса (гішп. Pedro Barrié de la Maza), і пахаладаньне ў 1987 годзе, з прычыны якога на вуліцы гораду выпаў сьнег. Пасьля гэтага выпадку сьнегу ў горадзе не было, калі не ўлічваць высакагор’е Сапатэйра[19].
Кліматычныя зьвесткі для Ля-Каруньні | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 13,1 | 13,7 | 14,9 | 15,5 | 17,4 | 19,8 | 21,8 | 22,5 | 21,5 | 18,7 | 15,8 | 14,0 | 17,4 |
Сярэдняя t, °C | 10,4 | 10,9 | 11,8 | 12,5 | 14,4 | 16,8 | 18,7 | 19,3 | 18,2 | 15,7 | 13,1 | 11,5 | 14,4 |
Сярэдні мінімум t, °C | 7,6 | 8,0 | 8,6 | 9,4 | 11,4 | 13,7 | 15,6 | 16,0 | 14,8 | 12,6 | 10,3 | 8,9 | 11,4 |
Норма ападкаў, мм | 128 | 102 | 79 | 85 | 80 | 42 | 30 | 35 | 68 | 110 | 114 | 135 | 1 008 |
Крыніца: Сусьветная мэтэралягічная арганізацыя (UN) |
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ парках гораду, Лёс-Хардынэс-дэ-Мэндэс-Нуньнес, садзе Сан-Карляс і парку Санта-Маргарыта маецца вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды, як то ібэрыйская пеначка, чорная сініца, вялікая сініца, туркаўка кольчатая і голуб вялікі. Іншыя птушкі агульныя для ўскраінаў, напрыклад, звычайны канюк, ястраб-перапёлачнік і звычайная пустальга. Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў кірляў. Найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца жоўталапая кірля, кірля-чарнакрылка і кірля-рыбачка.
У парку Сан-Пэдра і Бэнс сустракаюцца зграйкі зь дзясяткаў чачотак. Узімку ў траве гуляюць шматлікія сьвірстуны. Улетку галубы ўюць гнёзды сярод прыродных зарасьнікаў жаўтазелю. Сярод іншых жывёлаў гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы.
Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом, пабудаваны са старых шын, ён зьяўляецца ў час прыліву сховішчам ўражлівай колькасьці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як то чорнавалёвік, малы грыцук[20], баклан вялікі і доўганосы баклан. На пляжах і скалах зьбіраецца багавіньне, што чапляецца за камяні; побач зь імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасьці розных відаў. На ўзьбярэжжы безьліч мідыяў, малюскаў і марскіх зорак.
На скалах цяжкія ўмовы для жыцьця з-за сталых вятроў, салёнасьці і цяжкасьці спасьціжэньня харчовага субстракту, яны часта амаль вэртыкальныя. Але і на іх можна знайсьці расьліннасьць, напрыклад, армэрыю прыморскую, побач зь ёю можна сустрэць крытмум марскі, расходнік, розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым колерамі.
Што тычыцца дзікай фаўны падводных рыбаў, можна адзначыць атэрыну заходнеэўрапейскую, марскую ластаўку і залацісты спар, якія жывуць паміж скалаў, агульна распаўсюджанымі зьяўляюцца абалоны, каракаціцы і васьміногі. Акрамя гэтага ля берага можна ўбачыць афаліну звычайную і грынду звычайную[21].
Экалягічныя катастрофы
рэдагавацьКрушэньне танкера «Urquiola»
рэдагавацьУ 1976 годзе адбылося першае з марскіх экалягічных бедзтваў, якія абрынуліся на ўзьбярэжжа Каруньні. 13 траўня гэтага году, нафтавы танкер «Urquiola» сеў на мель і пасьля загарэўся пры набліжэньні да порту Ля-Каруньня. Улады спрабавалі выцягнуць лодку ў адкрытае мора, але танкі судна разарваліся і пачаўся разьліў нафты ў мора, якая затым загарэлася. У выніку гэтага інцыдэнту жыхарам Каруньні засталіся брудныя берагі з палівам на некалькі тыдняў.
Крушэньне танкера «Aegean Sea»
рэдагавацьРаніцай 3 сьнежня 1992 году танкер «Aegean Sea» наблізіўся да порта Ля-Каруньня ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я, з хуткасьцю ветру больш за 100 км/г і бачнасьцю менш за 100 мэтраў. З-за моцнага хваляваньня, паводле меркаваньня капітана судна, або пасьля няправільнага манэўру, у адпаведнасьці з Генэральнай дырэкцыяй марскога флёту, карабель сышоў з усталёванага маршруту і ў канчатковым выніку наскочыў на скалы за некалькі сотняў мэтраў ад берагу і ўваходу ў гавань. Паводле інфармацыі капітана, гэта адбылося ў 4:50 раніцы. У 08:00 карабель сеў на мель ля Вежы Гэркулеса, каля ўваходу ў гавань. У 9:45 раніцы судна раскалолася на дзьве часткі.
Неўзабаве карабель пачаў гарэць, таму што інэртны газ падпітваў гарэньне. Прайшло крыху больш за паўгадзіны, перш чым капітан дазволіў эвакуацыю 28 чальцоў экіпажу, якія былі зьняты выратавальнымі гэлікоптэрамі «Helimer Galicia», «Pesca I» і «Pesca II», разам з караблём Чырвонага Крыжа «Blanca Quiroga».
Чалавечых ахвяраў не было. Прыйшлося эвакуяваць жыхароў з навакольных дамоў, каля 300 сем’яў правялі ноч па-за домам. Воблака дыму ад караблю на некалькі гадзінаў схавалі неба гораду, у той час як у другой палове дня вецер перамяніўся на рыяс Фэроль.
Не зважаючы на тое, што атрымалася адпампаваць каля 6000 тонаў сырой нафты, вялікая ейная частка трапіла ў мора або загарэлася, астатняя нафта выпарылася з-за высокай валатыльнасьць гэтага тыпу нафты. Недастатковыя меры па барацьбе з нафтавым забруджваньнем і затрымка з пачаткам працы прывялі да таго, што нафтавая пляма дасягнула мыса Прыёр і рыясаў Ля-Каруньня, Арэс, Бэтансас і Фэроль.
Пацярпелі ў агульнай складанасьці каля 300 км берагавой лініі, гэта абмежавала дзейнасьць больш за 4000 рыбакоў, здабытчыкаў морапрадуктаў і малюскаў, і ачыстныя збудаваньні зьвязаных з узьбярэжжам галінаў аквакультуры. Сумма прэтэнзіяў на кампэнсанцыі дасягнула 300 млн эўра. Колькасьць мёртвых жывёлаў вар’іруецца ад 500 паводле зьвестак гандлёвага флёту да 26 тысяч у адпаведнасьці з экалягічнымі групамі.
Карма «Aegean Sea», якая амывалася хвалямі ля Вежы Гэркулеса зрабілася на працягу многіх гадоў турыстычнай славутасьцю. У выніку яе прадалі на мэталалом. Катвіга захавалася ў акварыюме Фіністэраэ. Кампэнсацыі пацярпелым пачалі выплачвацца ў 2002 годзе, пасьля доўгага судовага працэсу ў Вышэйшым судзе Галісіі.
Абвал звалкі Bens
рэдагаваць10 верасьня 1996 году ў горадзе адбылася яшчэ адна фатальная падзея, калі абвалілася звалка Бэнс на раён О-Партыньнё (гішп. O Portiño), заваліўшы некалькі плацінаў і будынкаў струменьнем у 200 тысячаў м³ бруду і сьмецьця, што выклікала сьмяротны зыход некалькіх людзей і захапіла некалькі дзясяткаў аўтамабіляў і катэраў. Інцыдэнт выклікаў вялікія нязручнасьці для мяшчанаў, на працягу некалькіх дзён невыносны смурод пакрываў горад, асабліва шчыльны ў зоне аварыі.
Разьліў нафты з танкера «Prestige»
рэдагавацьАпошняе зь вялікіх бедзтваў, зь якімі давялося сутыкнуцца Ля-Каруньні, адбылося 13 лістапада 2002 году, калі нафтавая пляма, выкліканая крушэньнем танкера «Prestige», дасягнула берагоў, хоць шкода для навакольляў была не такой моцнай, як у іншых абласьцях Галісіі.
Гісторыя
рэдагавацьДарымская і рымская эпохі
рэдагавацьІснуюць запісы аб існаваньні ў дарымскія часы паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Ля-Каруньні. На гэтых тэрыторыях жыло племя альтабраў, якія зьяўляліся карэннымі жыхарамі вобласьці паміж рыясамі Арэс і Фэроль. Заліў Ля-Каруньні згаданы пад назвай Portus Magnus Artabrorum (Вялікі порт альтабраў) і быў адным з важных пунктаў гэтак званага Срэбранага маршруту. Назва Brigantium адносіцца да рыяса Бэтансас. Пталямэй піша пра паселішча Фара (гішп. Faro), што, безумоўна, адносіцца да сучаснай Каруньні, і згадвае Вежу Гэркулеса. Дыян Касіюс кажа пра прыбыцьцё Цэзара да ўзьбярэжжа Брыгантыюма. Пад рымлянамі Ля-Каруньня была апошнім пунктам маршруту і даволі важным портам.
Войскі Юліюса Цэзара ўпершыню прыбылі сюды ў 62 годзе да н. э. і нараклі месца Брыгантыюм. У II стагодзьдзі н. э. была пабудавана Вежа Гэркулеса, што паказвае важнасьць порта ў гэтай мясцовасьці ў тыя часы. У апошні час былі знойдзены рэшткі нэкропаліса[22] і іншых рымскіх будынкаў у гарадзкіх раёнах Pescadería і Monte Alto.
Сярэднявечча і Адраджэньне
рэдагавацьПасьля падзеньня Рымскай імпэрыі маленькае паселішча падпала пад валоданьне свэваў і вэстготаў. Уварваньне арабаў на Пірэнэйскі паўвостраў у 711 годзе не зрабіла вялікага ўплыву на гэтую вобласьць, якая на працягу стагодзьдзя заставалася часткай хрысьціянскага каралеўства Астурыя.
Бэрмуда II дараваў Царкве ўладу над Каруньняй і востравам Фара, які пазьней стаў паўвостравам, на ім пабудавалі Вежу Гэркулеса, а ў IX—X стагодзьдзях пэрыядычныя атакі флёту вікінгаў зрабілі мясцовасьць бязьлюднай, таму што людзі аддавалі перавагу жыцьцю ў раёне Бэтансаса, бо лічылі зону рыяса больш бясьпечнай.
Гэтак працягвалася да 1208 году, калі горад скарыўся пад уладу караля Леона Альфонса IX, які перасяліў жыхароў суседняй вёскі Эль-Бурга на месца цяперашняга Старога гораду, аднавіў горад і надаў яму прывілеі паводле Фуэраса Бэнавэнтэ. Такім чынам, Ля-Каруньня зрабілася анклявам, які падпарадкоўваўся непасрэдна каралю, вольным ад вернасьці духавенству і фэадалам, якія падзялілі астатнюю Галісію. Дзесяцігодзьдзем пазьней Альфонса X Кастыльскі дараваў гораду права гандляваць сольлю бяз выплаты падаткаў, што прывяло да эканамічнага буму.
У часы панаваньня Энрыке III, у апошнія гады XIV стагодзьдзя былі пабудаваныя сьцены, якія абаранялі цэнтар Старога гораду. Некаторыя рэшткі захаваліся, напрыклад, тры брамы, якія адкрываліся да мора. Таксама захавалася крэпасьць, якую называюць Старая крэпасьць, зараз на гэтым месцы знаходзіцца сад Сан-Карляс.
Ужо ў XV стагодзьдзі Хуан II надаў Ля-Каруньні ў 1446 годзе статус гораду. Карл V заснаваў у ім Дом Гандлю для спэцыяў і адплыў адсюль з порту, каб каранавацца імпэратарам у Нямеччыне.
Новы час
рэдагавацьXVII стагодзьдзе
рэдагавацьНа працягу XVII і XVIII стагодзьдзяў бесьперапынныя войны за Гішпанскую манархію вырабілі ўплыў на павышэньне падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Горад прыйшоў у заняпад. Каралева Лізавета I адчувала глыбокую варожасьць да караля Гішпаніі Філіпа II, што прывяло да сэрыі ваенных канфліктаў. 21 ліпеня 1588 году ў порт зайшла Непераможная армада[23], якая пацярпела ад шторму на шляху зь Лісабону, каб адрамантаваць караблі і папоўніць прыпасы.
Годам пазьней, у 1589 годзе, ангельская каралева выслала флёт пад камандаваньнем Фрэнсіса Дрэйка. Горад змагаўся з захопнікамі пад кіраўніцтвам гераіні Марыі Піты і спрабаваў супрацьстаяць аблозе. Такім чынам, спаліўшы манастыр Санта-Дамінга, раёны Санта-Томас і рыбнага рынку, 19 траўня ангельцы зьнялі аблогу.
Менавіта ў гэты час Каралеўскі суд Галісіі пераехаў з гораду Сант’яга-дэ-Кампастэля ў Ля-Каруньню[24]. У 1620 годзе Філіп III заснаваў тутака Марскую школу для хлопчыкаў і ў 1682 годзе ажыцьцявіў аднаўленьне Вежы Гэркулеса паводле праекту архітэктара Антунэса.
XVIII стагодзьдзе
рэдагавацьПадчас Вайны за гішпанскую спадчыну, горад зноўку зьведаў рост падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Вайна скончылася ў 1716 годзе і спрыяла аднаўленьню эканомікі, пачаліся вытворчасьць і экспарт дзейнасьці каталёнскіх буржуазных прадпрымальнікаў, якія базаваліся ў горадзе.
Падчас панаваньня Карляса III Ля-Каруньня ў канчатковым рахунку разбурыла манаполію Кадыса як адзінага гораду, якому было дазволена гандляваць з калёніямі ў Амэрыцы. Трынаццаць партоў, у тым ліку Ля-Каруньня, атрымлівалі карысьць ад такога гандлю. З гэтага моманту горад квітнеў, кароль пабудаваў сьцяну вакол рыбнага рынку, яна захавалася ў выглядзе хвалярэзу, які падзяляе пляжы Рыясор і Арсан.
Менавіта ў гэтым стагодзьдзі, калі пачалася першая прамысловая дзейнасьць у горадзе са стварэньнем Каралеўскага завода па вытворчасьці тытуню, які працаваў да 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя і Каралеўскай фабрыкі па вытворчасьці галаўных убраньняў.
Сучасныя часы
рэдагавацьВайна за незалежнасьць
рэдагавацьУ першай палове ХIХ стагодзьдзя горад перажыў значны рост насельніцтва з 12 тысячаў жыхароў у першыя гады да прыкладна 20 тысячаў на 1850 год. 30 лістапада 1803 году з порту выйшла, накіроўваючыся ў Амэрыку, экспэдыцыя пад кіраўніцтвам Франсіска Хавіера Бальміса, якая везла вакцыну супраць воспы ў гішпанскую Амэрыку. Гэта была першая міжнародная здраваахоўчая экспэдыцыя ў сьвеце.
Падчас нашэсьця Напалеона ў траўні 1808 году горад выказаў супраціў францускай акупацыі ад самага ейнага пачатку, на чале з Сынфарыяна Лёпэсам.
Патрыятычнае паўстаньне пачалося 30 траўня, калі натоўп людзей з суседніх правінцыяў, разьюшаны весткамі пра ўсеагульнае паўстаньне, запатрабаваў, каб павесілі гішпанскі сьцяг і распачалі салюты, якія былі традыцыйнымі ў той дзень, дзень Сан-Фэрнанда і анамастыкі караля Фэрдынанда VII. Генэрал-капітан Антоніё Філяньеры спрабаваў супакоіць патрыётаў, але яны зайшлі ў ягоны палац. Быў сфарміраваны Савет абароны, як і ў іншых буйных гарадох Гішпаніі, у выніку чаго Ля-Каруньня стала на бок патрыётаў і знаходзілася ў стане вайны з французамі.
У Ля-Каруньні адбылося некалькі бітваў, найбольш значнай зь якіх зьяўляецца Бітвы пры Эльвіньні, у якой 16 студзеня 1809 году сустрэліся французы і ангельцы.
19 жніўня 1815 году фэльдмаршал Хуан Дыяс Парліер, празваны El Marquesito, выступіў з намерам аднавіць Канстытуцыю 1812 году, падтрыманую буржуазіяй і інтэлігенцыяй Каруньні. Тым ня менш, 22 жніўня войскі лібэралаў сдаліся, былі схоплены і дастаўлены ў замак Кастыльлё-дэ-Сан-Антон, дзе былі прысуджаны да сьмерці і павешаныя на шыбеніцах 3 кастрычніка 1815 году.
Карлісцкія войны
рэдагавацьУ пачатку 1833 году ў Гішпаніі пачалася Першая карлісцкая вайна, Ля-Каруньня, адданая свайму лібэральнаму духу, абвесьціла пра сваю падтрымку каралевы Ізабэлы II. Горад быў абложаны некалькі разоў экспэдыцыямі карлістаў, але ніводнага разу ня быў заняты войскамі Дона Карляса Старэйшага. Пасьля заканчэньня канфлікту, каралева Ізабэла II даравала гораду статус сталіцы правінцыі ў 1849 годзе.
Канец XIX стагодзьдзя
рэдагавацьУ канцы XIX стагодзьдзя ў горадзе пачалі разьвівацца новыя галіны прамысловасьці і банкі, што сталася асновай сучаснага мэгаполісу. У той час постаці, як то Эмілія Парда Басан і Аўрэліяна Лінарэс Рывас (дэпутат Лібэральнае партыі) падвысілі прэстыж гораду і забясьпечылі значныя фінансавыя ахвяраваньні ў цяжкія часы для насельніцтва Каруньні.
Пасьля страты апошніх гішпанскіх калёніяў за мяжой у 1898 годзе, многія галісійцы, якія зарабілі багацьце ў Карыбскім рэгіёне, гэтак званыя «indianos», вярнуліся са сваімі грашыма і жаданьнем аднавіць у «горадзе Гэркулеса» (гішп. ciudad herculina) тую раскошу, якую яны ведалі ў такіх гарадох як Гавана або Сант’яга-дэ-Куба.
XX стагодзьдзе: анэксія муніцыпалітэта Оса
рэдагавацьУ XX стагодзьдзі адбыўся дэмаграфічны і эканамічны выбух, у выніку якога быў анэксаваны муніцыпалітэт Оса. Гэта дало штуршок для разьвіцьця прамысловасьці, энэргетыкі порту, павелічэньня заснаваных зьвязаў і сеткі бізнэсу і гарадзкіх службаў. Ля-Каруньня сталася сталіцай галісійскага архітэктурнага авангарда, пашырылася будаўніцтва будынкаў з фасадамі ў стылі мадэрн, як то раён плошчаў Люга,Арэнсэ, Пантэвэдра, Лінарэс Рывас, сымбалічныя будынкі Кіёск Альфонса, Гішпанскага нацыянальнага радыё і гатэль Атантыка, з 1922 году самым высокім будынкам у Гішпаніі быў галоўны офіс банка Пастор[25], які страціў сваё першынство ў 1929 годзе з будаўніцтвам на мадрыдзкай вуліцы Гран-Вія штаб-кватэры кампаніі Telefónica.
Другая рэспубліка (1931—1936)
рэдагавацьУ часы Другой рэспублікі горад працягваў сваю эканамічную і палітычную экспансію. Менавіта ў гэты час рацыяналізм прыйшоў у горад, архітэктурныя характарыстыкі 1930-х гадоў у гэты час выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве інстытутаў, бібліятэкі і ваенна-марской акадэміі.
Грамадзянская вайна (1936—1939)
рэдагавацьУ 1936 годзе ўспыхвае грамадзянская вайна і войскі ляяльных да вайсковага перавароту генэрала Франка абложваюць горад. Яны захапілі кантроль і ўчынілі крывавую разьню з казьнямі ў мясцовасьці Кампа-дэ-ля-Рата, аднак Каруньня засталася бастыёнам фэдэральнага рэспубліканізму.
Дыктатура Франка (1939—1975)
рэдагавацьПадчас Дыктатуры Франка была пабудавана адна з асноўных дарогаў, якая вядзе з цэнтру гораду, гэта адбылося ў 1957 годзе[26]. Яна была названая ў гонар Альфонса Маліна. Прадпрымальнік Пэдра Барые дэ ля Маза заснаваў кампанію Unión Fenosa. У 1960-х гадох горад адчуў на сабе высокія тэмпы росту насельніцтва, атрымаўшы 60 тысяч новых жыхароў усяго за адно дзесяцігодзьдзе, у сувязі з хваляй іміграцыі зь сельскіх раёнаў, горад пашырыўся на захад і поўдзень, будаваліся новыя раёны, як то Лёс-Мальлёс і Агра-дэль-Арсан.
У 1975 годзе з будаўніцтвам Вежы Гэркона, якая таксама вядома як Вежа Коста-Рыка, горад пачаў расьці вэртыкальна, што паказвае адметнасьць яго ад іншых гішпанскіх гарадоў. З моманту завяршэньня будаўніцтва, вежа застаецца самым высокім будынкам у паўночнай Гішпаніі, ягоная вышыня складае 108 мэтраў і 119 з улікам антэны Тэлебачаньня Галісіі, штаб-кватэра якога ў Ля-Каруньні знаходзіцца ў гэтым будынку.
Дэмакратычны пэрыяд
рэдагавацьПаводле Статуту Аўтаноміі Галісіі ў 1981 годзе Ля-Каруньня страціла статус галісійскай сталіцы, які мела з 1563 году[27][28][29] на карысьць Сант’яга-дэ-Кампастэлы, у выніку чаго адбылася самая маштабная маніфэстацыя ў гісторыі гораду[30].
Горад у апошнія дзесяцігодзьдзі
рэдагавацьПадчас кіраваньня Франсіска Васкес Васкеса, які 6 разоў запар абіраўся мэрам гораду абсалютнай большасьцю галасоў, у Ля-Каруньні былі распачатыя амбіцыйныя горадабудаўнічыя праекты, адной з самых сымбалічных пабудоваў была вялікая набярэжная даўжынёй у 12 кілямэтраў (самая доўгая ў Эўропе)[31], і тры навуковыя музэі:
- Дом Навукі, які ўлучае ў сабе плянэтарый
- Дом Чалавека, адзіны музэй у сьвеце, прысьвечаны выключна чалавеку
- Акварыюм Фіністэраэ ці Дом рыбаў.
Было створана кіраваньне «=MC²» (гішп. Museos Científicos Coruñeses — Навуковыя музэі Каруньні), які зрабіў Ля-Каруньню нацыянальным навукова-папулярным цэнтрам[32]. У гэты час у горадзе зьявіліся Опэрны тэатар, шматфункцыянальны для розных тыпаў падзеяў, у тым ліку і для бою быкоў цэнтар Калізэй, парк скульптураў вакол Вежы Гэркулеса, абэліск Міленіюм, стадыён Рыясор і іншыя збудаваньні.
Незважаючы на тое, што Франсіска Васкес ніколі не атрымліваў паразы на выбарах, апошнія гады ягонага кіраўніцтва былі адзначаны некалькімі спрэчкамі, у тым ліку ягонай канфрантацыяй з галісійскім рэгіянальным урадам па назьве гораду на гішпанскай і галісійскай мовах. Васкес абіраўся мэрам да 2006 году, пакуль прэм’ер-міністар краіны Хасэ-Люіс Радрыгес-Сапатэра не прызначыў яго амбасадарам Гішпаніі ў Ватыкане. Мэрам зрабіўся былы намесьнік Васкеса Хавіер Лясада. На выбарах 2007 году партыя ПСГ-ІСПП атрымала большасьць галасоў[33]. У гэтай сытуацыі Лясада абраў прагрэсіўнае пагадненьне ўраду з Блёкам нацыяналістаў Галісіі (BNG), кандыдатам ад гэтай партыі зьяўляўся віцэ-мэр Энрыке Тэль.
У апошнія дзесяцігодзьдзі было праведзена некалькі зьменаў у горадзе: зьніжэньне долі розных адміністрацыйных і вайсковых функцыяў, умацаваньне ягонай структуры і бізнэсу, тут разьмясьціліся філіялы некаторых буйных гішпанскіх кампаніяў, як то банкі Novagalicia Banco і Банка Пастор, мэдыя-група Grupo Voz і тэлекамунікацыйная кампанія R, у суседнім муніцыпалітэце Артэйха знаходзіцца штаб-кватэра Inditex, адной з буйнейшых тэкстыльных кампаніяў у сьвеце, то бок яна валодае папулярнымі брэндамі Pull and Bear, Zara, Massimo Dutti і Bershka і іншыя. Гэтая кампанія робіць значны ўплыў на горад. Важным трэба лічыць таксама дзейнасьць Карунскага порту, які зьяўляецца другім ў Галісіі паводле пастаўках сьвежай марской рыбы, і бум у камэрцыйнай дзейнасьці порту, як то перавозаў нафты й навалочных грузаў[34]. З аэрапорту Ля-Каруньні, які разьмешчаны ў муніцыпалітэце Кульярэда зьдзяйсьняюцца палёты па Гішпаніі і ў некаторыя эўрапейскія гарады. Штогадовы пасажырапаток рэзка павялічыўся ў апошнія гады.
Горад таксама стаў вядомы на міжнародным узроўні дзякуючы нядаўнім посьпехам сваёй асноўнай футбольнай каманды, «Дэпартыва», якая стала чэмпіёнам Гішпаніі ў сэзоне 1999—2000 гадоў і некалькі разоў заняла другое месца.
У 2008 годзе адбылося сьвяткаваньне 800-й гадавіны заснаваньня Ля-Каруньні Альфонсам IX у 1208 годзе і 200-годзьдзе з дню Бітвы пры Элвіньні. 29 чэрвеня Вежа Гэркулеса, старажытны сымбаль гораду, была аб’яўлена Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО.
Насельніцтва і гарадзкое плянаваньне
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел
рэдагавацьЛя-Каруньня падзелена на 5 прыходаў:
- Ля-Каруньня — знаходзіцца ў былых межах гораду да анэксіі муніцыпалітэта Оса
- Сан-Вісэнтэ-дэ-Эльвіньня
- Оса
- Сан-Крыстабаль-дэ-ляс-Віньняс
- Вісма
Апошнія чатыры былі далучаныя да гораду шляхам анэксіі суседняга муніцыпалітэту Оса.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле зьвестак за 2010 год[35], на тэрыторыі муніцыпалітэту знаходзіцца 46 асобных паселішчаў, тым ня менш, самым густа заселеным зь іх (з 220 581 зарэгістраваным жыхаром) зьяўляецца сталіца муніцыпалітэта Ля-Каруньня.
Насельніцтва астатніх прыходаў складае:
- Сан-Вісэнтэ-дэ-Эльвіньня: 13 181 жыхароў у 14 асобных паселішчах;
- Оса: 5 556 жыхароў у 12 асобных паселішчах;
- Сан-Крыстабаль-дэ-ляс-Віньняс: 4 045 жыхароў у 11 асобных паселішчах;
- Вісма: 2 684 у 8 асобных паселішчах;
Дэмаграфія
рэдагавацьЛя-Каруньня аказалася за межамі працэсу павелічэньня буйных гарадоў, які адбываецца ў Эўропе. Такім чынам, у апошнім дзесяцігодзьдзі ХХ стагодзьдзя горад страціў каля 3 500 жыхароў, у той час як сталічная вобласьць, якая складаецца з васьмі муніцыпальных утварэньняў вырасла на 20 000. Прырост насельніцтва, які назіраўся з канца XIX стагодзьдзя, пачынае зьніжацца, у асноўным, дзякуючы двум фактарам:
- Дэцэнтралізацыя жыцьця: існаваў сталы пераход з гарадзкіх раёнаў у муніцыпалітэты сталічнай вобласьці, дзе пражывае амаль 100 тысяч чалавек. Кошт на зямлю і жыльлё стымулюе такую міграцыю ў буйных гарадох. Аглямэрацыя складаецца з муніцыпалітэтаў Кульярэда, Артэйха, Алейрас, Сада, Бэргонда, Абэгонда, Камбрэ і Караль
- Адмоўны натуральны прырост: людзей нараджаецца менш, чым памірае, і, такім чынам, колькасьць насельніцтва зьмяншаецца з 1987 году. Узровень нараджальнасьці складае каля 6,9, больш чым на 2 пункты ніжэйшы, чым аналягічны агульнагішпанскі паказчык, але прыкладна на сярэднім узроўні для Галісіі. Нараджальнасьць усёй сталічнай вобласьці ў два разы вышэйшая за сам горад.
Графік насельніцтва Ля-Каруньні |
---|
Колькасьць насельніцтва 1877—2008 | |||
---|---|---|---|
Год | Агульнае муніцыпалітэт |
Агульнае правінцыя |
Адсотак (%) |
1877 | 35.718 | 612.402 | 5,82 % |
1887 | 39.609 | 635.327 | 6,23 % |
1897 | 38.927 | 651.623 | 5,97 % |
1900 | 44.057 | 681.895 | 6,46 % |
1910 | 49.290 | 726.697 | 6,78 % |
1920 | 63.603 | 772.363 | 8,23 % |
1930 | 71.511 | 835.906 | 8,55 % |
1940 | 98.834 | 912.662 | 10,83 % |
1950 | 127.618 | 971.641 | 13,13 % |
1960 | 173.661 | 1.035.619 | 16,77 % |
1970 | 189.467 | 1.030.745 | 18,38 % |
1981 | 231.721 | 1.093.121 | 21,20 % |
1991 | 246.953 | 1.096.966 | 22,51 % |
2001 | 236.379 | 1.096.027 | 21,56 % |
2009 | 246.056 | 1.145.488 | 21,48 % |
Не зважаючы на гэтыя зьвесткі, насельніцтва пачало аднаўляцца дзякуючы іміграцыі. Хоць гэта ў асноўным, рэпатрыянты, якія зьехалі адсюль ў 1980-х і 1990-х гадох, спэцыялісты і пэнсіянэры, таксама моладзь з Паўднёвай Амэрыкі і, ў значна меншай ступені, людзі з Далёкага Ўсходу, Афрыкі і Ўсходняй Эўропы.
Калі разглядаць месца паходжаньня жыхароў Ля-Каруньні, амаль палова зь іх нарадзілася ў гэтым горадзе, 88% — у Галісіі і 96% нарадзіліся дзе-небудзь у Гішпаніі. Такім чынам, толькі 4% маюць замежнае паходжаньне[36]. Паводле зьвестак за 2008 год горад і ягоныя сталічныя вобласьці працягваюць пашырацца.
Гарадзкая мэтраполія
рэдагавацьГарадзкая мэтраполія | |||
---|---|---|---|
Муніцыпалітэт | насельніцтва | ||
Ля-Каруньня | 246.056 | ||
Кульярэда | 28.227 | ||
Артэйха | 29.762 | ||
Алейрас | 33.443 | ||
Сада | 14.487 | ||
Бэргонда | 6.696 | ||
Абэгонда | 5.798 | ||
Камбрэ | 23.231 | ||
Караль | 5.770 |
З урбанізацыяй колькасьць новых зямель у Ля-Каруньні значна зьнізілася з 1970-х гадоў, кошт за квадратны мэтар зямлі пачаў падвышацца, а прылеглыя муніцыпалітэты адчулі на сабе прыток новых жыхароў, якія толькі зараз пачалі вяртацца ў сам горад Ля-Каруньня. Гэта павольна цягнулася да 1990-х гадоў, калі яны адчулі значны рост. У некаторых паселішчах насельніцтва падвоілася з 1991 году.
У цяперашні час плошча Ля-Каруньні займае 55% ад агульнага ліку муніцыпальных тэрыторыяў, з чаго вынікае, што горад займае плошчу ў 20 квадратных кілямэтраў (з калягарадзкімі тэрыторыямі ў 36,83 км²) і мае 246 056 жыхароў.
Агульная колькасьць насельніцтва і плошча сталічнай вобласьці Каруньні вар’іруецца ў залежнасьці ад аўтараў. Ягоны ўплыў распаўсюджваецца, вядома, за межамі вобласьці Ля-Каруньня, а таксама дасягае раёнаў Бэргантыньняс, Бэтансасу, Эўмэ і Фэроль, утвараючы канурбацыю.
У цяперашні час праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць падвышэньню зьвязваньня Ла-Каруньні з астатняй сталічнай вобласьцю. Ствараюцца новыя дарогі і распрацоўваюцца новыя віды транспартнай сеткі (Лёгкарэйкавы транспарт).
Бліжэйшымі для Ля-Каруньні вялікімі цэнтрамі насельніцтва зьяўляюцца прыход Мэйсэндэ (каля 7 000 тысяч жыхароў, самы вялікі ў муніцыпалітэце Артэйха), а таксама паселішчы, прылеглыя да вусьця рыяса, з агульнай колькасьцю ў прыкладна 40 000 чалавек, у тым ліку Пэрыльлё, О Тэмпле, Ля-Баркаля, Эль-Бурга, Вілябоа і іншыя.
Палітыка і гарадзкая адміністрацыя
рэдагавацьМэры гораду
рэдагавацьГады | Мэр | Палітычная партыя |
---|---|---|
1979—1981 | Дамінгас Мэрына | Галісійскі зьвяз |
1981—1983 | Жаакін Лёпэс | Зьвяз дэмакратычнага цэнтру |
1983—2007 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
2006—2011 | Хавіер Лясада | ПСГ-ІСПП |
2011— | Карляс Нэгрэйра Саўта | Народная партыя Галісіі |
Судовая адміністрацыя
рэдагавацьСудовая адміністрацыя ўлучае ў сябе Вышэйшы суд Галісіі, Суд правінцыі і Кіраўніцтва судовай акругі № 4 у правінцыі Ля-Каруньня, чый раён уключае ў сабе горад Ля-Каруньня і шэсьць 6 вёсак у рэгіёне[37].
Архітэктура і манумэнты
рэдагавацьВежа Гэркулеса
рэдагавацьСярод выбітных помнікаў галоўнае месца займае сымбаль Ля-Каруньні, Вежа Гэркулеса, найстарэйшы дзейны маяк у сьвеце[38]. Паходжаньне вежы невядомае, яна была перабудавана рымлянамі ў II стагодзьдзі. Надпіс на камне зьмяшчае імя C. Servius Lupus, архітэктара Люзітаніі, старажытнарымскай правінцыі ў Гішпаніі. Сучасны фасад нэаклясычнага стылю зьявіўся пасьля рэканструкцыі, зробленай у XVIII стагодзьдзі. За час Карла IV праводзілася поўная рэканструкцыя збудаваньня, якая працягвалася ў пэрыяд зь ліпеня 1788 па сьнежань 1790 гадоў, на чале з Эўстак’ё Джаніні ў стылі нэаклясыкі. Зараз паводле пляну яна квадратная (у адрозьненьне ад мінулага, яна ўяўляла сабой кола), складае 58 мэтраў у вышыню і працягвае заставацца дзейным маяком. У 1991 годзе вакол вежы быў створаны Парк скульптураў з працамі мастакоў Франсіска Лейра Лёіса, Паблё Сэрана і іншых.
У 2007 годзе[39], Вежа стала кандыдатам на абраньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. З 9 сьнежня 2008 году[40] яна сталася пабрацімам Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку, а 25 чысла таго ж месяца яна паўтарыла гэтае ж Маяк замка Мора ў Гаване, які зьяўляецца старэйшым у Амэрыцы і лічыцца сымбалем Кубы.
27 чэрвеня 2009 году ЮНЭСКО абвесьціла Вежу Гэркулеса Сусьветнай спадчынай[41].
Замак Сан-Антон
рэдагавацьЗамак Сан-Антон месьціцца ля порту, у раёне Ля-Саляна. Ён быў пабудаваны на тагачаснай невялікай высьпе ў сярэдзіне бухты Ля-Каруньня, дзе была невялікая капліца, прысьвечаная Сьвятому Антонію. Ён абараняў горад ад нападаў з боку мора. У адпаведнасьці з надпісам на сьцяне фартэцыі, будаўніцтва было пачата ў 1587 годзе.
Падчас нападу брытанцаў у складзе Ангельскай армады, якая адбылася ў 1589 годзе, замак зрабіў эфэктыўны ўнёсак у абарону гораду, нягледзячы на тое, што быў недабудаваны. Пасьля завяршэньня нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага сканчэньня працаў у 1590 годзе. З XVIII стагодзьдзя фартэцыя стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадзкой радзе Каруньні ў 1960 годзе.
Цяпер там знаходзіцца музэй археалёгіі і гісторыі гораду, з моманту ягонага заснаваньня ў кастрычніку 1968 году.
Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа
рэдагавацьУ Старым горадзе стаіць у сваёй прыгажосьці манастырская царква Сьвятой Марыі (таксама называецца Санта-Марыя-да-Кампа). Гэта позьнераманская царква (XII—XIII стагодзьдзі), зьяўляецца калегіяльнай з 1441 году. Паводле рэгістрацыйных зьвестак ейнае будаўніцтва было скончана ў 1302 годзе. Яна мае тры нэфы і паўкруглую апсыду.
Царква Сант’яга
рэдагавацьЦарква Сант’яга, пабудаваная ў рымскай традыцыі, мае вялікі нэф з драўляным дахам і макаўку з трыма апсыдамі, перабудаваную ў XV і XVI стагодзьдзях. Захаваліся руіны, якія належаць манастыру Сан-Францыска, заснаванаму каля 1214 году і разбуранаму, часткова, у сярэдзіне XVI стагодзьдзя, пасьля быў перабудаваны ў 1651 годзе, але быў зноў разбураны ў выніку выбуху порахавай бочкі. Ён выкананы ў гатычным стылі, мае адзіны нэф, сяродкрыжжа і тры апсыды, пяцікутную па цэнтры і квадратныя з бакоў. Нэфы зробленыя з дрэва, а апсыды маюць зводы. Прыцягваюць увагу сяродкрыжжа і цікавы партал у раманскай традыцыі.
Царква Сан-Хорхэ
рэдагавацьПабудаваная ў стылі барока царква Сан-Хорхэ зьяўляецца храмам з трыма нэфамі, якія маюць раскошныя дэкарацыі ў інтэр’еры. Фасад з гіганцкімі калёнамі, разьметка для іх была зроблена галісійскім архітэктарам барока Фэрнанда дэ Касасам Навоа. Вялікі прамавугольны праём старшынствуе над кампазыцыяй, у той час, як езуіцкія контарфорсы нагадваюць архітэктурнае паходжаньне.
У ёй таксама адбылася першая спроба рэгістрацыі аднаполых шлюбаў у Гішпаніі, у 1901 годзе[42].
Царква Сан-Нікаляс
рэдагавацьСярэднявечны храм пацярпеў у сярэдзіне васемнаццатага стагодзьдзя поўнае аднаўленьне. Найбольш заўважным у ягонай архітэктуры зьяўляецца арнамэнт інтэр’еру. Найбольшае ягонае разьвіцьцё адбылося на дэкаратыўных бакавых дзьвярах сьвятыні (1704—1867).
Муры
рэдагавацьРэшткі абарончых сьценаў і тры брамы месьцяцца ў горадзе ля мора ўздоўж праспэкта Паротэ, перад бухтай. Яны ахоўваюць фартэцыю, вядомую як Старая крэпасьць, на месцы якой зараз знаходзіцца Сад Сан-Карляс.
Муры знаходзяцца пад абаронай дэклярацыі аб абвяшчэньні культурных каштоўнасьцяў ад 22 красавіка 1949 году, а таксама аб’яўлены гістарычнай спадчынай у Гішпаніі Законам 16/1985[43].
Абэліск Кантонаў
рэдагавацьАбэліск быў пабудаваны ў 1893 годзе, калі горад Ля-Каруньня прапанаваў усталяваць помнік, які б захаваў памяць аб Аўрэліяна Лінарэсе Рывасе, які быў палітыкам у горадзе падчас рэгенцтва Марыі Крыстыны, і аддзячыць яму за шматлікую прадуктыўную дзейнасьць на карысьць Каруньні.
Абэліск «Міленіюм»
рэдагавацьАбэліск «Міленіюм» зьяўляецца манумэнтам у форме абэліска. Ён зьмешчаны на гарадзкой набярэжнай. Помнік быў усталяваны, каб адзначыць пачатак XXI стагодзьдзя. Абэліск мае ў вышыню 46 мэтраў і зроблены з 2 тонаў сталі і 147 плітак горнага крышталя, якія прывезьлі зь Нідэрляндаў. На першых 13 мэтрах распавядаюцца асноўныя гістарычныя падзеі і паказаны выбітныя постаці Ля-Каруньні, нанесеныя на крышталь. Уначы абэліск асьвятляецца 142 лямпачкамі.
Іншыя манумэнты
рэдагавацьУ горадзе можна пабачыць архітэктурны комплекс плошчы Марыі Піты, дзе месьціцца муніцыпальны Палац Марыі Піты, які датуецца 1897 годам і быў пабудаваны ў стылі мадэрн. Цэнтрам гэтай зоны зьяўляецца Кіёск Альфонса, таксама ў стылі мадэрн, пабудаваны ў 1913 годзе і прысьвечаны каралю Альфонса XIII. Сярод іншых важных будынкаў маюцца Ўправа портам і Будынак пошты, абодва пабудаваныя ў 1950-я гады, тэатар Калён-да-Каруньня (1940-я) і будынак банку Пастор, пабудаванага паводле праекту мясцовага архітэктара Антоніё Тэнрэйха сумесна з Пэрыгрынам Эстэльлесам у 1922 годзе, які быў самым высокім у Гішпаніі на той час.
Таксама можна адзначыць будынак Інстытута Эўсэбіё да Гуарда, які датуецца 1898 годам і Палац Юстыцыі ў стылі мадэрн з выяўленым уплывам нэаклясыкі, пабудаваны ў 1922 годзе, таксама дзясяткі будынкаў у стылях мадэрн і авангард першай трэці ХХ стагодзьдзя. Ёсьць таксама вялікія архітэктурныя будынкі, пабудаваныя ў ХХ стагодзьдзі, як то Опэрны тэатар (1989), Музэй чалавецтва (1995), Дом Навукі (1964) і іншыя. Нарэшце, варта адзначыць, археалягічную каштоўнасьць гарадзішча Элвіньня, дзе ў цяперашні час ажыцьцяўляецца тэхнічнае абслугоўваньне і аднаўленчыя працы, каб стварыць новы гарадзкі музэй.
Галерэі Ля-Каруньні
рэдагавацьГалерэі, якія лепш за ўсё паказаны на шэрагу дамоў з агульным фасадам на вуліцы Ля-Марына, прадстаўлены па ўсяму гораду і акрузе. Гэтыя галерэі сталі прычынай таго, што Ля-Каруньню называюць «Крыштальны горад».
Гэты спэцыфічны для Галісіі архітэктурны элемэнт уяўляе сабой бальконы, якія закрыты драўлянымі рамамі, пафарбаванымі ў белы колер зь вялікай плошчай шкленьня. Галерэі ўпрыгожваюць заднія фасады дамоў.
Яны датуюцца XIX стагодзьдзем і пачалі зьяўляцца з узьнікненьнем плоскага нарэзанага шкла, якое пачалі вырабляць у Сэговіі. Спачатку яно прыйшло ў горад Фэроль, дзе ім шклілі кармавыя часткі галеонаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, потым яго сталі выкарыстоўваць, каб рабіць вокны ў дамах, у Фэроле, Пуэнтэдэўмэ, Бэтансас і Ля-Каруньні. Яны былі патрэбны, каб пусьціць у вокны сьвятло, але ня даць патрапіць туды дажджу.
Рамы могуць быць з чыгуну ці зьяўляцца літымі.
Стары горад
рэдагавацьСтарым горадам называюць самую старажытную частку Ля-Каруньні. У IX—X стагодзьдзях жыхары вострава Фара (паўвостраў, на якім сёньня стаіць Вежа Гэркулеса) пакінулі раён з-за сталых нападаў флёту вікінгаў і пасяліліся ў раёне Бэтансасу. У 1208 годзе кароль Альфонса IX нанова заснаваў горад, перасяліўшы людзей на месца цяперашняга Старога гораду, паселішча падпарадкоўвалася непасрэдна каралю і было свабодным ад вернасьці духавенству і фэадалам.
У XIV стагодзьдзі дзеля абароны Старога гораду былі пабудаваныя сьцены, сьляды якіх застаюцца дагэтуль, а таксама тры брамы, якая адкрываліся з гораду на мора: Партоэ, Клява і Сан-Мігель. Таксама тут захавалася фартэцыя, вядомая як Стары Форт, у цяперашні час пераўтвораная ў сад Сан-Карляс.
Стары горад Ля-Коруньні захоўвае вуліцы і плошчы, што ажыўляюць гісторыю гораду, і высакародныя маёнткі і рэзыдэнцыі. Той, у якім адбыўся шлюб Мануэля Мургуя і паэткі Расаліі дэ Кастра, знаходзіцца на вуліцы Прынсыпэ (гішп. Príncipe).
Набярэжная
рэдагавацьНабярэжная Ля-Каруньні была пабудаваная як клясычная набярэжная, марфалёгія якой улучае:
- Пешаходную зону, у тым ліку шырокія тратуары, з вонкавага боку абмежаваныя парэнчамі.
- Зону для раварыстаў, у тым ліку роварная дарожка. Гэты элемэнт прысутнічае толькі ў больш шырокіх месцах, дзе ён не перашкаджае пешаходнай зоне: у вузейшых месцах роварныя і пешаходныя зоны аб’яднаныя.
- Паласу для трамваяў.
- Дарогі для аўтамабіляў.
- Яшчэ адзін шэраг стальных парэнчаў, з унутранага боку набярэжнай.
Набярэжная Ля-Каруньні зьяўляецца самай працяглай набярэжнай у Эўропе, яна цягнецца ўздоўж узьбярэжжа амаль на 16 км, апярэзваючы горад. Уздоўж яе можна пабачыць буйныя пляжы, высокія скалы, вузкія ручаі, зялёныя лугі і цудоўныя музэі, тыповае шкло будынкаў (галерэі) і шматлікія архітэктурныя помнікі.
Што тычыцца малых архітэктурных формаў, будаўнічых матэрыялаў, добраўпарадкаваньня і іншых элемэнтаў, яны ўлучаюць:
- У верхняй частцы (Замак Сан-Антон, Вежа Гэркулеса, раён Старага гораду) набярэжная асьвятляецца чырвонымі ліхтарамі, упрыгожанымі эмальлю дызайнэра Хуліі Арэс, якія сягаюць уздоўж трамвайнай лініі.
- У рэгіёне бухты Ля-Каруньня, пляжаў Рыясор і Арсан, набярэжная зьмяняецца, становіцца больш зялёнай і сьветлай, дадаюцца элемэнты дызайна, якія нагадваюць пра мора: белыя лямпы-шары, жывыя загароджы з бакоў тратуараў, газоны побач з трамвайнай лініяй.
- Пры праектаваньні ўпершыню ў горадзе быў задуманы трамвайны маршрут.
- Акрамя таго, набярэжная абсталявана шматлікімі лаўкамі, добрымі для адпачынку і прыемнымі звонку, уздоўж яе растуць пальмы, разьбіты газоны і ўтвораны жывыя загарадзі.
Пляжы
рэдагавацьЛя-Каруньня мае больш за два кілямэтры пляжаў у горадзе[44]. Галоўнымі зьяўляюцца:
- Рыясор: разьмешчаны ў цэнтры гораду і мае 610 м у даўжыню, з цуркім белым пяском ля падножжа набярэжнай гораду. Ветраны, з моцнымі хвалямі. Падыходзіць для сэрфінгу і ўсіх відаў пляжных відаў спорту. Яго часьцяком аб’ядноўваюць з суседнім пляжам Арсан, іх падзяляе «La Coraza», рэшткі старажытнай сьцяны. Сьцяг блакітны.
- Арсан: у цэнтры гораду, падобны на пляж Рыясор, але пясок больш дробны. Даўжыня каля 700 мэтраў. Сьцяг блакітны.
- Матадэра: у цэнтры гораду, падобны на Рыясор і Арсан, пясок белы, зусім дробны, 80 мэтраў даўжынёй. Сьцяг блакітны.
- Ляпас: ля падножжа Вежы Гэркулеса, 70 мэтраў даўжынёй, больш ціхі, зь белым дробным пяском. Сьцяг блакітны.
- Сан-Амара: у раёне Адармідэйрас, блізка да Вежы Гэркулеса і нябярэжнай. 105 мэтраў даўжынёй, зь белым дробным пяском. Сьцяг блакітны.
- Оса: абаронены ад ветру, зь ціхімі хвалямі, мае дробны белы пясок, даўжынёй 100 мэтраў. Сьцяг блакітны.
У горадзе маюцца таксама мноства невялікіх пляжаў і бухтаў, як то пляж Сан-Роке або Адармідэйрас.
Паркі і сады
рэдагавацьУ цяперашні час у горадзе на кожнага жыхара прыходзіцца 10 м² паркаў і садоў. Гэта азначае, што горад налічвае каля 2,5 км² добраўпарадкаваных зялёных тэрыторыяў. Гэта даволі высокі паказчык, улічваючы невялікі памер муніцыпалітэта, а таксама тое, што колькасьць муніцыпальных земляў пад будоўляй або гарадзкім выкарыстаньнем складае каля 50%, у той час як свабодных зямель засталося нямнога. Асноўнымі паркамі і садамі зьяўляюцца:
- Парк Сан-Пэдра і Бэнс. Гэта найбуйнешая зялёная зона гораду. Парк мае цудоўны від на горад і ўзьбярэжжа муніцыпалітэтаў Артэйха, Карбальлё і Мальпіка-дэ-Бэргантыньнёс, у пагодны дзень можна пабачыць астравы Сысаргас. Парк складаецца зь вялікіх прастораў газону, мае дзьве сажалкі, абсталяваныя пешаходнымі дарожкамі і дзіцячай пляцоўкай. Іншая частка парку разьмешчана на вяршыні гары Сан-Пэдра, дзе з 1929 па 1999 гады месьціліся тры берагавыя батарэі артылерыі Міністэрства абароны. У парку знаходзіцца выдатны пункт назіраньня за горадам і суседнімі муніцыпалітэтамі, маецца рэстарацыя-бар, невялічкі батанічны сад, расьлінны лябірынт, старадаўнія гарматы, адрэстаўраваныя і пераўтвораныя ў турыстычныя аб’екты. Таксама дзейнічае ліфт сфэрычнай формы, які перамяшчае пасажыраў з набярэжнай на верхні ярус парку.
- Парк-дэ-ля-Торэ. Разьмешчаны на паўночным ускрайку гарадзкога паўвострава, цягнецца ад Вежы Гэркулеса да навакольляў Адармідэрас. У сярэдзіне можна знайсьці могілкі маўраў, у цяперашні час — Музэй словаў, помнік загінуўшым у Грамадзянскай вайне, вялікі ансамбль скульптураў і вышэйзгаданы маяк.
- Парк Сьвятой Маргарыты. Разьмешчаны на вяршыні стромкага ўзгорку ў цэнтры гораду, зьяўляецца найбуйнейшым гаем у горадзе, з сотнямі розных відаў расьлінаў. Тут маюцца сажалкі і гарышчы, а таксама некалькі дзіцячых пляцовак і пляцовак сумеснага адпачынку для дзяцей і дарослых, што кожны дзень прываблівае вялікую колькасьць людзей. У цэнтры парку месьціцца прэстыжны Музэй навукі і плянэтарый. На паўночны ўсход ад уваходу ў парк знаходзіцца Опэрны тэатар.
- Сад Мэндэса Нуньнеса. Разьмешчаны ў цэнтры раёну Пэскадары́я і прылеглы да партовых збудаваньняў, побач з Кантонамі Вялікім і Малым. Гэты сад зьяўляецца самым старым у горадзе, ён дзейнічае зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя. Тут можна пабачыць помнікі Эміліі Парда Басан, Альфонса Маліны, Мануэля Кураса і Джону Ўінстану Ленану.
- Парк Эўропа. Разьмешчаны паміж раёнамі Куатра-Камінас-і-Ля-Гайтэйра (гішп. Cuatro Caminos y La Gaiteira) і зьяўляецца папулярным месцам адпачынку. Побач знаходзіцца будынак Форум Мэтрапалітана (гішп. Fórum Metropolitano), які аб’ядноўвае ў агульную культурную прастору муніцыпальную бібліятэку, сацыяльны цэнтар, фільматэку, эмэратэку і Моладзевы інфармацыйны цэнтар.
- Парк Сан-Дыега. У гэтай зялёнай зоне абсталявана роварная дарожка, якая цягнецца да пляжу Оса і праходзіць празь некаторыя важныя спартовыя збудаваньні, як то трэнажорная заля, басэйны, муніцыпальнай уласнасьці.
Культура
рэдагавацьШтогадовы гістарычны фэстываль «Кулі з Атлянтычнага акіяна» праводзіцца ў горадзе з 1998 году.
Музэі
рэдагаваць- Музэй выяўленчых мастацтваў зьмяшчае творы выбітных нацыянальных і міжнародных мастакоў ад XV да XIX стагодзьдзяў. Сярод ягоных калекцыяў маюцца эскізы Рубэнса, вялікая выстаўка карцін імпрэсіяністаў і рэлігійных карцін[45].
- Музэй археалёгіі і гісторыі ў Замку Сан-Антон быў створаны ў 1964 годзе пасьля таго, як міністэрства абароны саступіла замак мэрыі. Зьмяшчае прадметы са скарбаў старажытных цывілізацыяў да X стагодзьдзя і выстаўку, прысьвечаную жыцьцю гішпанскага войска пасьля вайны за незалежнасьць да валадараньня Альфонса XIII[46].
- Дом Чалавека, вядомы таксама як Domus, адносіцца да інтэрактыўных музэяў гораду і дазваляе больш пільна зірнуць на функцыянаваньне чалавечага арганізма.
- Дом Навукі: музэй агульнай навукі, які таксама зьмяшчае плянэтарый.
- Музэй сучаснага мастацтва, адчынены кампаніяй Unión Fenosa.
- Акварыюм Фіністэраэ ці Дом рыб, дзе жывуць марскія віды, характэрныя для Атлянтыкі, а таксама можна ўбачыць трапічныя віды і цюленяў, тутака месьціцца, таксама, батанічны сад.
- Музэй рэлігійнага мастацтва царквы Санта-Марыя-да-Кампа, маленькі музэй, які знаходзіцца ў сучасным будынку (арх. Мануэль Галега), які знаходзіцца ў Старым горадзе. Ёсьць цікавыя срэбраныя рэлігійныя ювэлірныя вырабы розных школаў, эпох і краінаў.
- Ваенны музэй Ля-Каруньні ўтрымоўвае мадэлі абарончых сыстэмаў гораду, а таксама мундзіры і зброю гішпанскай арміі ад XV стагодзьдзя да нашых дзён. Тэрытарыяльна адносіцца да каньёнаў гары Сан-Пэдра.
- Дом-музэй Марыі Піты, дом, дзе жыла гераіня каруньнезцаў Марыя Піта.
- Дом-музэй Пікаса, музэй жыцьця знакамітага мастака, разьмешчаны ў ягоным былым доме, дзе ён правёў сваё дзяцінства і вырас як мастак.
- Музэй Касарэса Кірога, музэй памяці Касарэса Кірога і рэспубліканізма каруньнезцаў і галісійцаў.
- Музэй электрычнасьці гісторыі электрычнасьці Галісіі, які знаходзіцца ў адным будынку з музэям сучаснага мастацтва.
- Дом-музэй Эміліі Парда Басан, старажытны будынак маёнтку шляхеткі Эміліі Парда Басан, дзе зараз знаходзіцца Каралеўская акадэмія Галісіі. Прадастаўляе моманты з жыцьця і творчасьці пісьменьніцы.
Тэатры
рэдагавацьУ горадзе дзейнічае некалькі тэатраў:
- Тэатар Разаліі Кастра. Будынак XIX стагодзьдзя, у эклектычным стылі, разьмешчаны ў самым цэнтры гораду, недалёка ад плошчы Марыі Піты. Самыя прэстыжныя і відовішчныя мерапрыемствы праводзяцца тут.
- Тэатар Калён. Адчынены ў 1948 годзе і нядаўна адноўлены.
- Оперны тэатар
- Форум Мэтрапалітана
- Цэнтар Агара
Спорт
рэдагавацьУ горадзе праводзіцца мноства спартовых мерапрыемстваў на шматлікіх спартовых аб’ектах і збудаваньнях
Футбол
рэдагавацьГалоўнымі спартовымі зоркамі гораду зьяўляюцца футбалісты каманды «Дэпартыва», яны зьяўляюцца ўладальнікамі тытулу чэмпіёнаў Гішпаніі ў сэзоне 1999—2000 годзе, а таксама двойчы атрымлівалі Кубак Гішпаніі (1995, 2002) і тройчы Супэркубак Гішпаніі (1995, 2000, 2002), а таксама Кубак Інтэртота ў 2008 годзе. Яны ўваходзяць у лік 9 клюбаў, якія калісьці атрымлівалі перамогу ў розыгрышах гішпанскай Ля Лігі.
Сярод іншых футбольных камандаў варта таксама адзначыць клюб «Мантанэрас», заснаваны ў 1968 годзе.
Найбольш важныя футбольныя падзеі адбываюцца на стадыёнах Рыясор і Эльвіньня, хатніх для «Дэпартыва» і «Мантанэрасу» адпаведна.
Хакей
рэдагавацьІншай важнай камандай у горадзе зьяўляецца хакейны клюб «Лісэо», якая ня раз атрымліваў тытулы ў розных спаборніцтвах.
Спартовыя збудаваньні
рэдагавацьСтадыёны
рэдагаваць- Рыясор быў адчынены ў 1944 годзе. Зьяўляецца самым буйным у горадзе, а таксама самым вядомым, бо ёсьць хатнім для клюбу «Дэпартыва». Знаходзіцца ў раёне Рыясор, побач з аднайменным пляжам. Пакрыцьцё — газон, памеры 105х68 мэтраў і ёмістасьць у 34 600 гледачоў.
- Эльвіньня разьмешчаны на вуліцы Глазга, са штучным газонам памерам 104х68 мэтраў і ёмістасьцю ў 1500 гледачоў. Акрамя таго зьяўляецца хатнім стадыёнам клюбу «Мантанэрас».
- Унівэрсытэцкі стадыён зьмяшчаецца ў кампусе ўнівэрсытэту Ля-Каруньні. Газон пакрыты звычайнай травой, памеры складаюць 105x64, ёсьць бегавая дарожка на 400 мэтраў.
Эканоміка
рэдагавацьЛя-Каруньня лічыцца самай заможнай камаркай у Галісіі. СУП складае 3,486 млн эўра[47][48].
Сэктар паслуг, фінансы сэктар, партовая дзейнасьць (камэрцыйная і рыбалоўная) і ў меншай ступені, прамысловы сэктар — гэта асноўныя напрамкі дзейнасьці для эканомікі гораду. Горад зьяўляецца важным фінансавым і прадпрымальніцкім цэнтрам для Галісіі. Сярод банкаў самыя важныя Банк Пастор і Caixa Galicia. У горадзе зьмяшчаецца буйная карпарацыя Inditex, найбуйнейшая тэкстыльная група ў сьвеце, якая належыць Амансіё Артэга, гэтай карпарацыі належаць такія брэнды, як то Zara (дарэчы, першая ў сьвеце крама гэтай маркі адкрылася менавіта ў Ля-Каруньні[49]), Pull and Bear, Massimo Dutti і Bershka. Таксама ў горадзе зьмяшчаюцца кампанія Hijos de Rivera, якая валодае маркай піва «Estrella Galicia», а таксама прадае ваду, безалькагольныя напоі і іншыя прадукты. Тутака месьціцца камунікацыйная кампанія R, якая пракладвае валаконна-аптычны кабэль ў Галісіі і галісійскі вядучы пастаўшчык тэлефонных паслуг, інтэрнэту і кабэльнага тэлебачаньня.
Порт
рэдагавацьУнутраны порт
рэдагавацьПорт Ля-Каруньні зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым аб’ектам у Галісіі, у 2008 годзе адбылося павелічэньне грузавых перавозак на 23%[50]. Праз порт праходзіць больш за 14 мільёнаў тон грузаў штогод[51], большасьць трафіку складаюць наліўныя грузы, як то прадукты нафтаперапрацоўкі і біяэтаноль. Вядзецца гандаль дрэвам і сыпучымі грузамі, як то цэмэнт, вугаль, кокс, цынк і іншымі. У меншай ступені адбываецца грузапаток кантэйнэраў і іншых грузаў. Аб’ём грузапатоку рыбы і морапрадуктаў зьяўляецца другім паводле значнасьці ў Галісіі, у парту знаходзіцца адзін з асноўных рынкаў рыбы ў краіне. Порт Ля-Каруньні таксама галоўны пункт прыпынку для круізных суднаў. Напрыклад, у 2007 годзе ў тут пабывалі 40 тысяч наведвальнікаў і 62 круізы на суднах RMS Queen Elizabeth 2, Jewel of the Seas і MV Oriana. Порт забясьпечвае дзейнасьць асноўных эканамічных цэнтраў гораду. Ён мае больш за 6 км пірсаў.
Зьнешні порт
рэдагавацьЗ 2004 году праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лянгастэйра. Новы порт зьмяшчае хвалярэз 3250 м у даўжыню, 264 гектараў ўнутраных водаў (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову. Акрамя таго, маецца пад’яздная дарога да трасы і чыгункі. Прычальная лінія цягнецца больш чым на 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 мэтраў, што дазваляе прымаць судны да 250 тысячаў тонаў.
Выкарыстаньне гэтага новага порту дапаможа да 2020 году выкараніць перавозку брудных і небясьпечных грузаў (як то сыпкіх матэрыялаў і вадкасьцяў) ад гораду Ля-Каруньня. Пасьля выкананьня другога і трэцяга пашырэньня, заплянаваных да 2020 году, у новым порце будуць таксама разьмешчаны кантэйнэры, генэральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадзкія докі Сан-Дыега і Оса.
Прамысловасьць
рэдагавацьУ сваіх межах горад мае два індустрыяльных паркі: А-Грэла-Бэнс (гішп. A Grela-Bens), у якім зьмешчана больш за 600 кампаніяў і PO.CO.MA.CO, які абслугоўвае каля 400 кампаніяў.
У сталічным рэгіёне разьмешчаны іншыя буйныя прамысловыя зоны, у асноўным, у паўднёва-заходнім раёне (муніцыпалітэты Кульлярэда і Артэйха), напрыклад, Сабон (гішп. Sabón), дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра шматнацыянальнай Inditex і цеплавая электрастанцыя Sabón.
Сярод іншых прамысловых месцаў у сталічнай вобласьці Альвэдра, Баркала, Мэйсэндэ.
Буйнымі прамысловымі аб’ектамі ў межах гораду зьяўляюцца нафтаперапрацоўчы завод Repsol YPF, які пачаў працаваць ў 1967 годзе і алюмініевы завод мэталюргічнай кампаніі Alcoa.
Камэрцыя
рэдагавацьУ Ля-Каруньні дзейнічаюць сотні камэрцыйных цэнтраў і прадпрыемстваў, тут знаходзіцца самая вялікая колькасьць гандлёвых кампаніяў на тэрыторыі Паўночнай Гішпаніі.
Буйныя гарадзкія гандлёвыя цэнтры
рэдагаваць- Абэліск. Вялікі цэнтар, якім карыстаюцца і мясцовыя жыхары, і турысты. Тут знаходзяцца крамы міжнародных кампаніяў, як то Benetton, Inditex, Springfield, Ulanka, Vidrio, Pronovias.
- Вуліца Барсэлёна. Пешаходная вуліца, якая знаходзіцца даволі далёка ад турыстычных маршрутаў, але таксама папулярная для пакупцоў, бо знаходзіцца ў адным з самых густанаселеных раёнаў.
- Вуліца Сан-Андрэс. Яна адчула спад гандлю пасьля адкрыцьця буйных гандлёвых цэнтраў, але застаецца папулярнай да гэтых часоў, дзякуючы выдатнай транспартнай сувязі з цэнтрам гораду.
Турызм
рэдагавацьТурызм ў Ля-Каруньні павялічваецца ў апошнія гады, у год сюды заходзіць каля 60 круізных суднаў. Горад мае шмат турыстычных славутасьцяў, сярод іх маяк, набярэжная, шматлікія музэі і паркі, замак Сан-Антон і старажытныя цэрквы, у горадзе экспануюцца працы мастакоў і працуюць крамы розных гандлёвых марак. У горадзе шмат пляжаў, асноўныя зь іх добра прыдатныя да сэрфінгу. Тут праходзяць розныя сьвяты, напрыклад, Ноч Сьвятога Хуана[52], якая прыцягвае гледачоў вогнішчамі на пляжах і фаервэркамі.
У 2006 годзе ўпершыню ў гісторыі городу колькасьць турыстаў пераўзышла падвоенае насельніцтва гораду, дасягнуўшы паўмільёна наведвальнікаў, а ў 2010 годзе гэты паказчык дасягнуў мільёна чалавек[53]. У горадзе маецца разгалінаваная сетка гатэляў, як міжнароднага рангу, гэтак і мясцовых. Агульная колькасьць месцаў, якія можа прапанаваць гатэльны сэктар, складае больш, чым за 3500.
Тып | Колькасьць | |
---|---|---|
Гасьцёўні | 5 зорак | 1 |
4 зоркі | 10 | |
3 зоркі | 3 | |
2 зоркі | 4 | |
1 зорка | 7 | |
Агульная колькасьць | 25 |
Сацыяльнае забесьпячэньне
рэдагавацьАдукацыя
рэдагавацьУ горадзе маюцца 12 прыватных, 26 публічных і 17 сярэдніх школаў і 3 унівэрсытэты, раскіданыя па ўсім муніцыпалітэце.
Унівэрсытэты
рэдагавацьУнівэрсытэт Ля-Каруньні мае 5 кампусаў у Ля-Каруньні (у Эльвіньні, Сапатэйры, Рыясоры і Осе) і адзін у Фэроле. Тут навучаецца каля 24 тысячаў студзентаў[54]. Унівэрсытэт прапануе некалькі спэцыяльнасьцяў, унікальных для Галісіі і нават для Паўночнай Гішпаніі, напрыклад, Падыятрыя, звычайная і Тэхнічная архітэктура, прамысловы дызайн, карабельныя прылады, грамадзянскае будаўніцтва, каналы і порты, сацыялёгія, паліталёгія і кіраваньне. Таксама ў горадзе працуюць філіялы Нацыянальнага ўнівэрсытэту дыстанцыйнай адукацыі і Інтэрнацыянальнага ўнівэрсытэту Мэнэндэса-і-Пэлаё.
Ахова здароўя
рэдагавацьАховай здароўя займаюцца комплекс шпіталя ўнівэрсытэту Ля-Каруньні, які ўлучае гарадзкі шпіталь, шпіталь Абэнтэ і Ляга, марскі шпіталь Оса і шпіталь Тэрэзы Эрэра, а таксама іншыя цэнтры. Існуюць таксама прыватныя клінікі, напрыклад, Мадэлё або Шпіталь Санта-Тэрэза.
Транспарт і камунікацыі
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі і магістралі
рэдагавацьІдэнтыфікатар | Назва | Маршрут |
---|---|---|
A-6 | Аўтадарога А-6 | Мадрыд — Кальляда-Вільляльба/Аданэра — Тардэсыльляс — Бэнавэнтэ — Панфэрада — Люга — Ля-Каруньня |
AP-9 | Атлянтычная шаша | Фэроль — Ля-Каруньня — Сант’яга-дэ-Кампастэля — Пантэвэдра — Віга — Туй — A-55 — Партугалія |
AC-10 | AC-11 з AC-12 | Вуліца Альфонса Маліна — Тунэль Эйрыс — Порт Оса |
AC-11 | Пад’езд да Ля-Каруньні | Вуліца Альфонса Маліна — скрыжаваньне з дарогай N-550 — Мост Пасахэ |
AC-12 | Пад’езд да Ля-Каруньні N-VI | Вуліца Прыма-дэ-Рывэра — Касаблянка — Тунэр і Порт Оса — Мост Пасахэ |
AC-14 | Пад’езд да Ля-Каруньні ад A-6 | Ас Лёнсас — А-Сапатэйра — Тарыя — A-6 |
N-VI | Паўночна-заходняя шаша | Мадрыд — Мэдына-дэль-Кампа — Тардэсыльляс — Бэнавэнтэ — Панфэрада — Люга — Ля-Каруньня |
Асноўнымі транспартнымі артэрыямі гораду зьяўляюцца:
- Вуліца Альфонса Маліна, адна з галоўных вуліцаў з трафікам 140 тысячаў транспартных сродкаў[55];
- Вуліца Хубіяс (гішп. Jubias)[56];
- Колца Хуана Карляса I: у цяперашні час у стадыі будаўніцтва, пасьля сканчэньня будаўніцтва будзе трэцяй колцавай дарогай гораду[57].
Чыгунка
рэдагавацьУ горадзе ёсьць дзьве станцыі чыгункі:
- Пасажырская: Станцыя Ля-Каруньня—Сан-Крыстабаль, перабудаваная ў 1991 годзе, мае рэгіянальныя цягнікі ў буйныя гарады Галісіі, а таксама злучае горад з Мадрыдам, Барсэлёнай і лініяй Ірун/Більбао. Некалькі гадоў таму станцыя зазнала невялікую рэканструкцыю, якая падрыхтавала будучы прыход кампаніі AVE у горад. Чакаецца, што ў 2012 годзе будзе дабудавана высокахуткасная лінія Фэроль—Ля-Каруньня—Сант’яга-дэ-Кампастэля, якая ў сваю чаргу непасрэдна зьвязана з Мадрыдам. У 2005 годзе станцыя абслугоўвала каля 600 тысячаў пасажыраў, што зьяўляецца рэкордам за ўсю ейную гісторыю.
- Грузавая: Станцыя Сан-Дыега, якая абслугоўвае порт гораду. Асноўнымі напрамкамі дзейнасьці кампаніі зьяўляюцца перавозкі дрэва, жалеза, цынку, вугалю і кантэйнэраў з портаў.
Аэрапорт
рэдагавацьЛя-Каруньня мае аэрапорт у 9 км ад гораду, вядомы як Аэрапорт Альвэда ці Аэрапорт Ля-Каруньні. Ён мае невялікую пасадачную паласу ў 1,9 км і сучасную супрацьтуманную сыстэму ILS II/III, якая пачала эксплюатавацца ў 2008 годзе. У апошнія гады трафік аэрапорту хутка павялічыўся, то бок ён падвоіў лік пасажыраў на працягу трох гадоў[58] і дасягнуў 1,175 млн пасажыраў у 2008 годзе[59].
Аэрапорт мае рэгулярныя рэйсы ў буйныя гарады ў мацерыковай частцы (Мадрыд, Барсэлёна, Сэвільля, Більбао, Сарагоса і Валенсія), таксама ёсьць рэйсы ў Лісабон, Лёндан і Амстэрдам і на Канарскія астравы, у цяперашні час таксама вядуцца перамовы для злучэньня гораду з трымя гарадамі Ўсходняй Эўропы і паўднёвай Гішпаніі.
Міжгароднія аўтобусы
рэдагавацьЛя-Каруньня мае аўтобусную станцыю ў гандлёвым цэнтры гораду, яна была пабудавана ў 1989 годзе і ў цяперашні час абслугоўвае больш за 6 мільёнаў пасажыраў у год (17 000 у дзень)[60]. Станцыя мае злучэньне з галісійскімі, гішпанскімі і іншымі гарадамі, у тым ліку з Жэнэвай, Парыжам, Лісабонам, Рымам і Мюнхэнам.
Гарадзкі транспарт
рэдагавацьУ горадзе працуе аўтобусныя 24 маршруты, яны кіруюцца Трамвайнай кампаніяй Ля-Каруньні[61] і трамваі, якія ходзяць уздоўж набярэжнай. Таксама ў Ла-Каруньі працуе кампанія BICICORUÑA, якая займаецца пракатам ровараў.
Рэсурснае забесьпячэньне і жыльлёва-камунальная гаспадарка
рэдагавацьВодазабесьпячэньне
рэдагаваць«Муніцыпальная кампанія Воды Каруньі» (гішп. Aguas de La Coruña) кіруе ўсім цыклем водазабесьпячэньня ў горадзе Ля-Каруньня і іншых суседніх гарадох, як то Артэйха, Кульлярэда, Алейрас, Бэргонда, Сада, Камбрэ і Караль. Водазабесьпячэньне ажыцьцяўляецца з рэзэрвуара Сэсэбрэ.
Збор гарадзкіх адкідаў
рэдагавацьПаслугі па збору гарадзкіх адкідаў вырабляе гарадзкая кампанія Cespa. Адходы перапрацоўваюцца на заводзе ў раёне Настыян.
Ачыстка вуліцаў
рэдагавацьАчыстка вуліцаў ажыцьцяўляецца комплекснай сыстэмай прыбіраньня вуліцаў пад лёзунгам «Ля-Каруньня, прыродная», якая дасягае кожнай вуліцы, плошчы, садочка і парка. Для дасягненьня гэтай мэты выкарыстоўваецца сучасная машынная тэхніка апошняга пакаленьня, разнастайнае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяваньне ў спалучэньні з чалавечымі рэсурсамі, неабходнымі для выкананьня ручных апэрацыяў ачысткі.
Санітарыя
рэдагавацьАдкрытыя пасьля некалькіх гадоў затрымкі, станцыя ачысткі сьцёкавых водаў, якая знаходзіцца ў раёне Бэнс, абслугоўвае жыхароў муніцыпалітэтаў Ля-Каруньня, Артэйха, Кульлярэда, Алейрас[62].
Сродкі масавай інфармацыі
рэдагаваць- Тэлебачаньне:
- Telecoruña
- Localia Coruña, якая належыць групе Голас Галісіі
- VTelevisión: тэлеканал групы Голас Галісіі.
- Радыё:
- Прыватныя камэрцыйныя: Onda Cero, належыць Grupo Planeta; Cadena SER, 40 Principales, M80 Radio і Cadena Dial, належыць Grupo PRISA; COPE, Grupo Voz і Punto Radio.
- Грамадзкія: Radio Nacional de España і Radio Galega
- Радыёстанцыі супольнасьці: Cuac FM, кіруецца Калектывам унівэрсытэтскіх актываў, і штаб-кватэра Red de Medios Comunitarios
- Друкаваныя СМІ: La Voz de Galicia, La Opinión A Coruña, El Ideal Gallego, Depor Sport (афіцыяльны бюлетэнь футбольнага клюбу «Дэпартыва») і DxT Campeón, таксама ADN, Qué!, De luns a venres і 20 minutos.
Гарады-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Instituto Nacional de Estadística (España) Población por Municipios y Sexos, Coruña (A). — 2010. (гішп.) (анг.)
- ^ Instituto Nacional de Estadística (España) Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Coruña (A). — 2010. (гішп.) (анг.)
- ^ Instituto Nacional de Estadística (España) Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. Vigo. — 2010. (гішп.) (анг.)
- ^ Ayuntamiento de La Coruña Las dimensiones físicas del municipio: un problema y una oportunidad. — 2010. (гішп.)
- ^ Real academia Galega. Dámoslle a benvida.. — 2010. (гішп.)
- ^ Ministerio de Defensa de España Delegaciones de Defensa. — 2009. (гішп.)
- ^ «foy Lourenzo Eanes polo uino áá Crunia… Deu polo uino que adusso da Crunia LII soldos.». Martínez Salazar, Andrés (ed.) (1911): Documentos gallegos de los siglos XIII al XVI. A Coruña: Casa de la Misericordia: doc. 4.
- ^ «Eu, Martjn Eanes, notario, jurado do concello da Cruna, fuy preſente». Sponer, Margot (ed.) (1932-4): «Documentos antiguos de Galicia», Anuari de l'Oficina Románica de Lingüística i Literatura (Barcelona), 7, pp. 113-92.
- ^ Ley 3/1983, de 15 de junio, de normalización lingüística
- ^ Recomendación toponímica de la Real Academia Española, Каралеўская акадэмія гішпанскай мовы
- ^ Ministerio del Interior Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (гішп.)
- ^ Ley 57/2003, de 16 de diciembre, de medidas para la modernización del gobierno local. — 2010. (гішп.)
- ^ Libertad Digital El ayuntamiento de La Coruña veta una campaña a favor del bilingüismo. — 2010. (гішп.)
- ^ Enciclográfica Escudo de La Coruña. — 2010. (анг.)
- ^ Antonio Couceiro Freijomil La bandera de Galicia. — 2009. — Orense: Imprenta Galicia. (гішп.)
- ^ Гісторыка-геаграфічны рэсурс Geohistoriaymas (гішп.)
- ^ Datos climáticos y meteorológicos de La Coruña (гішп.)
- ^ Temperaturas históricas en España. Emiliópolis
- ^ La sexta nevada en 50 años. La Voz de Galicia
- ^ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь // Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, 2023 г. Праверана 21 красавіка 2023 г.
- ^ Encuentro con el mar. CoruñaSostenible
- ^ Tres mujeres de mil seiscientos años, halladas en las excavaciones de la calle Real y Riego de Agua
- ^ elclubdelamar La Armada Invencible. — 2010. (гішп.)
- ^ Universidad de La Coruña Invencible. — 2010. (гішп.)
- ^ La Voz de Galicia El edificio del Banco Pastor fue el más alto de su época.. — 2010. (гішп.)
- ^ Aquellos maravillosos atascos. — 2009.
- ^ La Voz de Galicia La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años. — 2010. (гішп.)
- ^ La Coruña en 1919 todavía era capital de Galicia.. — 2010. (гішп.)
- ^ Universidad de La Coruña [http://ruc.udc.es/dspace/bitstream/2183/5146/1/ETSA_7-6.pdf En 1563 se traslada la Real Audiencia a La Coruña. Durante el siglo XIX fue la capital del Reino de Galicia y su población más representativa.]. — 2010. (гішп.)
- ^ La Voz de Galicia.es. La manifestación más multitudinaria de la historia coruñesa cumple 25 años
- ^ Ayuntamiento de La Coruña Paseo Marítimo. — 2009. (гішп.)
- ^ Museos Científicos Coruñeses. Ayuntamiento de La Coruña. Sobre =MC². — 2009. (гішп.)
- ^ Cf. Resultados de la elecciones municipales de 2007 en La Coruña
- ^ Instituto Universitario de Estudios Marítimos Incidencia del nuevo modelo de gestión portuaria en el frente portuario gallego, mediante la decisión multicentro descreta. — 2009. (гішп.)
- ^ ine.es Nomenclátor. Relación de unidades poblacionales. A Coruña. (2010).
- ^ Datos demográficos del Ayuntamiento de La Coruña (De 1998)
- ^ cgpe.es Partido Judicial de La Coruña.
- ^ El faro en funcionamiento más antiguo del mundo. — 2010. (гішп.)
- ^ Tentative List: The Tower of Hercules. ЮНЭСКО
- ^ La estatua de la Libertad elige como primera hermana a la Torre coruñesa. La Voz de Galicia, 10.09.2008)
- ^ La Torre se hizo universal en 17 minutos(недаступная спасылка). La Voz de Galicia, 28.06.2009
- ^ Marcela y Elisa, casadas en 1901 (гішп.)
- ^ Muralla urbana de La Coruña(недаступная спасылка). CastillosNet
- ^ Playas. Turismo Coruna
- ^ Museo de Bellas Artes
- ^ Museo Arqueológico
- ^ El País La Coruña desplaza a Vigo como primer área empresarial de Galicia. — 2009. (гішп.)
- ^ La Voz de Galicia La Coruña se consolida como motor de la riqueza industrial de Galicia. — 2009. (гішп.)
- ^ Inditex S.A. Grupo Inditex. — 2009. (гішп.)
- ^ El Correo Gallego El Puerto de La Coruña incrementó en un 22.5% su tráfico de mercancías en 2008. — 2009. (гішп.)
- ^ El Correo Gallego El Puerto de La Coruña incrementó su tráfico un 3.91% en 2007. — 2009. (гішп.)
- ^ Сьвяткаваньне Дня Сьвятога Хуана на пляжы Рыясор
- ^ A Coruña recibió en 2010 un millón y medio de visitantes, un 7,25% más. La voz de Galicia
- ^ La Opinión A Coruña La Universidad aumenta un 6% el número de matriculados 2010/2011. — 2010. (гішп.)
- ^ La Opinión A Coruña Fomento prevé doblar el número de carriles en un tramo de Alfonso Molina — A Coruña / Metro — La Opinión A Coruña. — 2009. (гішп.)
- ^ Salidas directas. — 2009.
- ^ La tercera ronda se llamará Ronda de Juan Carlos I. — 2010. (гішп.)
- ^ Alvedro es el Aeropuerto que más ha crecido, más de un 51.8%.. — 2009. (гішп.)
- ^ Salidas directas. — 2009. (гішп.)
- ^ Comunicaciones. — 2009. (гішп.)
- ^ Compañía de Tranvías de la Coruña
- ^ Augas de Galicia. EDAR de Bens
- ^ а б Os irmanamentos dos concellos en Galicia
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛя-Каруньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (гішп.)
- Web de la Diputación de La Coruña (гішп.)
- Навіны Ля-Каруньні (гішп.)