Лізавета I
Лізаве́та I (па-ангельску: Elizabeth I; 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына — 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына) — каралева Ангельшчыны і каралева Ірляндыі з 17 лістапада 1558 году і да самай сьмерці, апошняя з дынастыі Цюдораў. Бацька — Генрых VIII, маці — Ганна Балейн. Яе называлі каралева-нявіньніца. Час панаваньня Лізаветы часам называюць «залатым стагодзьдзем Ангельшчыны», як у сувязі з росквітам культуры, бо менавіта ў ейныя часы працавалі Ўільям Шэксьпір, Крыстафэр Марлоў, Фрэнсіс Бэкан і іншыя выбітныя дзеячы, гэтак і з узрослым значэньнем Ангельшчыны на сусьветнай арэне, дзякуючы разгрому Непераможнай Армады, дзейнасьці Фрэнсіса Дрэйка й Ўолтэра Рэйлі, стварэньнем Ост-Індзкай кампаніі.
Лізавета I Elizabeth I | |
Каралева Ангельшчыны | |
---|---|
Папярэднік | Марыя I |
Наступнік | Якаў I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына |
Памерла | 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына |
Дынастыя | Цюдоры |
Бацька | Генрых VIII |
Маці | Ганна Балейн |
Подпіс |
Некаторыя гісторыкі больш стрыманыя ў сваіх ацэнках. Яны малююць Лізавету, як запальчывага, часам нерашучага кіраўніка[2], якая аднак мела вялікую долю шанцаваньня. Да канца свайго кіраваньня, шэраг эканамічных і ваенных праблемаў паслабілі ейную папулярнасьць. Аднак Лізавета малюецца харызматычным лідэрам, у той час калі ўлада парлямэнта была слабой і абмежаванай, і калі манархі ў суседніх краінах сутыкнуліся з ўнутранымі праблемамі, якія паставілі пад пагрозу іхныя стальцы. Гэтак было ў выпадку з шатляндзкай каралевай Марыяй, якая была скінута са стальца ў 1568 годзе й у рэшце рэшт сьмяротна пакарана ў 1587 годзе. Пасьля кароткага валадараньня папярэднікаў Лізаветы, ейныя 44 гады на троне прадставілі доўгачаканую стабільнасьць для каралеўства й дапамаглі сфармаваць пачуцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Першыя гады
рэдагавацьДзяцінства
рэдагавацьЛізавета нарадзілася ў нядзелю 7 верасьня 1533 году ў каралеўскім палацы ў Грынвічы. Ейным бацькам быў кароль Генрых VIII, маці — былая фрэйліна Ганна Балейн, на якой кароль ажаніўся па гарачым каханьні. Акрамя гэтага, Генрых спадзяваўся, што Ганна падорыць яму доўгачаканых сыноў, бо шматгадовы шлюб з Кацярынай Арагонскай не даў Ангельшчын спадчыньніка мужчынскага полу, і становішча дынастыі Цюдораў было вельмі нетрывалым. Такім чынам, нараджэньне Лізаветы нікога не ўзрадавала, бо ў каралеўскай сям’і ўжо была дачка, прынцэса Мэры, і зьяўленьне яшчэ адной дзяўчынкі выклікала, хутчэй, гнеў і смутак у імпульсіўнага караля.
Аднак ўрачыстасьці з нагоды нараджэньня прынцэсы былі на рэдкасьць пышнымі. Вадохрышча дзяўчынкі прайшло ў тым жа Грынвічы 10 верасьня: імя сваё яна атрымала ў гонар маці Генрыха VIII, Лізаветы Ёрскай. У сьнежні 1533 году дзяўчынцы вызначылі ў якасьці месца жыхарства рэзыдэнцыю Гэтфілд-хаўс, невялікі палац непадалёк ад Лёндана. Бацькі даволі рэдка наведвалі сваю дачку, нягледзячы на тое, што Ганна Балейн і была прывязаная да дачкі. Нельга сказаць, што Генрых быў абыякавы да дзяўчынкі, у яе быў толькі адна загана на ягоную думку — ейная плоць. А ад каралевы па-ранейшаму чакалі сыноў.
Калі Лізавеце было два гады і восем месяцаў, яна пазбавілася маці: Ганну Балейн пакаралі сьмерцю па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе. Ганна так і не нарадзіла Генрыху сына і, як даказаў суд, неаднаразова зьмяняла свайму мужу. Усім з самага пачатку было ясна, што Генрых вырашыў пазбавіцца ад Ганны, і доказы «шматразовых здрад» былі відавочна сфальсіфікаванымі. Аднак, пакараньне сьмерцю была зьдзейсьнена 19 траўня 1536 году. Генрых VIII пасьпяшаўся зноўку ажаніцца, а Лізавету прызнаў незаконнанароджанай, як і некалькі гадоў таму ён прызнаў незаконнанароджанай і прынцэсу Марыю, абодва папярэдніх каралеўскіх шлюбу сталі несапраўднымі і ня мелі ніякіх юрыдычных наступстваў.
Юнацтва
рэдагавацьЛізавета вельмі рана пачала праяўляць свае прыродныя здольнасьці — у дзесяцігадовым узросьце яна нядрэнна размаўляла на грэцкай, італьянскай і францускай мовах. Ейная латынь была бездакорнай — на гэтай мове прынцэса ня толькі чытала творы рымскіх гісторыкаў, але і пісала вялізныя лісты сваёй мачысе — Кацярыне Пар. Нягледзячы на тое, што Лізавета па-ранейшаму лічылася незаконнанароджанай, ейным выхаваньнем займаліся лепшыя выкладчыкі з Кембрыджа. Гэта былі маладыя, свабодна думаючыя навукоўцы, прыхільнікі Рэфармацыі. З часам да Лізаветы далучыўся ейны малодшы брат Эдўард. Менавіта ў 1543—1547 гадох у каралеўскім сямействе ўсталявалася адносна спакойная атмасфэра — Генрых быў цалкам шчасьлівы з Кацярынай Пар, у яго падрастаў прынц-спадчыньнік, а ягоныя дачкі, хоць бы вонкава, але замірыліся са сваім становішчам «незаконнанароджаных».
28 студзеня 1547 году Лізавеце, якая знаходзіцца ў Энфілдзе, паведамілі, што ейны бацька памёр. У тэстаманце караля гаварылася, што трон ён пакідае сыну Эдўарду. У выпадку сьмерці Эдўарда ці пры адсутнасьці ў яго спадчыньнікаў, спадкаемцай на ягоную пасаду будзе прынцэса Марыя, затым ейныя дзеці, потым Лізавета і ейныя дзеці. Гэтай сваёй апошняй праявай манархавай волі Генрых VIII «прызнаў» сваіх дачок і даў ім надзею калі не на карону Ангельшчыны, але на годны шлюб з прынцам любой эўрапейскай краіны.
Мачыха Лізаветы, Кацярына Пар, неўзабаве пасьля заканчэньня жалобы па каралю выйшла замуж за прыдворнага авантурніка Томаса Сэймура, роднага дзядзьку Эдўарда VI. Аднак Сэймур быў вельмі славалюбівы — яму было мала блізкасьці да трона клана Сэймураў, яму хацелася большага. Існуе вэрсія, што Томас Сэймур жадаў з часам ажаніцца на прынцэсе Лізавеце, а пакуль яна была зусім юнай, пачаў за ёй заляцацца. Некаторыя крыніцы паказваюць на ўзаемную сымпатыю Лізаветы й Сэймура, аднак сур’ёзных пацьверджаньняў гэтаму факту няма.
Кацярына Пар, нягледзячы на амаль матчыну любоў да сваёй падсербкі, усё ж адправіла яе ў Гартфардшыр у маёнтак Чэшант. Там Лізавета працягнула свае заняткі з настаўнікам Роджэрам Эшамам. Гэтага чалавека, надзеленага энцыкляпэдычнымі ведамі, Лізавета падабала ўсё жыцьцё. Томас Сэймур у 1549 годзе, ужо пасьля сьмерці Кацярыны Пар ад радзільнай гарачкі, зьдзейсьніў спробу дзяржаўнага перавароту. Яму гэта не атрымалася і ў канцы студзеня 1549 году каралеўскі дзядзька быў пакараны сьмерцю. Лізавету таксама падазравалі ў датычнасьці да змовы Сэймура, аднак яна здолела даказаць сваю невінаватасьць.
У 1551 годзе Эдўард VI запрасіў да двару Лізавету — брат і сястра заўсёды ставіліся адзін да аднаго зь вялікай пяшчотай, таму для Лізаветы было ударам, калі 6 ліпеня 1553 году Эдўард сканаў. Пасьля сьмерці караля лорд-пратэктар Джон Дадлі ўзьвёў на каралеўскі пасад юную Джэйн Грэй — стрыечную ўнучку Генрыха VIII. У краіне пачалася смута. У выніку ўзброенага канфлікту паміж прыхільнікамі Джэйн I і прыхільнікамі прынцэсы Марыі перамаглі апошнія. Лізавета прадбачліва засталася ў Гатфілдзе, бо яе папярэдзіў пра небяспеку лорд Ўільям Сэсыл, сакратар Савета. У выніку на троне апынулася дбайная каталічка Марыя I.
У няміласьці сястры
рэдагавацьУ кастрычніку 1553 году Марыя I каранавалася ў Лёндане. Каралеве было 37 гадоў, дваццаць зь якіх зьявіліся для яе гадамі выпрабаваньняў. Зь першых жа дзён панаваньня Марыя пачала актыўна дзейнічаць: ейнай галоўнай задачай стала вяртаньне Ангельшчыны ўва ўлоньне Каталіцкай царквы, нягледзячы на тое, што ў краіне пасьпела вырасьці цэлае пакаленьне, выгадаванае ў новай веры. У краіне пачаліся крывавыя рэпрэсіі ў адносінах да пратэстантаў.
У студзені 1554 году шляхціч Томас Уайт падняў паўстаньне пад антыпапскімі лёзунгамі. Пасьля здушэньня гэтага стыхійнага выступу дарадцы параілі Марыі I заключыць Лізавету ў Таўэр, бо малодшая дачка Генрыха, выхаваная ў пратэстанцкай веры, была небясьпечная. Да таго ж, на думку каралевы, Лізавета магла быць зьвязаная з Ўайтам і ягонымі пасьлядоўнікамі. Тут жа, у Таўэры, быў заключаны адзін зь ейных сяброў дзяцінства — Робэрт Дадлі. Існуе вэрсія, што маладыя людзі мелі зносіны падчас шпацыраў ува ўнутраным дворыку Таўэр, і гэтыя зносіны сталіся пачаткам іхняга будучага каханьня.
У Ангельшчыне там часам расла незадаволенасьць палітыкай каралевы. Яно стала відавочным пасьля таго, як улетку 1554 году ў Лёндан прыбыў Філіп Гішпанскі — будучы муж Марыі. Напярэдадні свайго вясельля каралева вызваліла сваю сястру з турмы. На вырашэньне каралевы паўплывала тое, што Томас Ўайт перад пакараньнем сьмерцю пакляўся, што «мілэдзі Лізавета ніколі не ведала пра змову…».
Аднак, прынцэса не засталася пры двары — яе адправілі ў высылку ў Ўудсток у графства Оксфардшыр. У Ўудстоку Лізавеце не дазвалялася пісаць лістоў, а кнігі ёй прывозілі толькі па строга зацьверджанаму сьпісу. Разам з тым, Лізавета па-ранейшаму лічылася пераемніцай пасаду, бо шлюб Марыі й Філіпа апынуўся бяздзетным. Лізавету зноўку вярнулі ў ейную рэзыдэнцыю ў Гэтфілд-хаўс, і сьціплы двор прынцэсы адразу стаў прыцягваць маладых арыстакратаў. Акрамя таго, сам Філіп спрыяў сваёй сваячцы: ён адчуваў да яе значна большую сымпатыю, чым да сваёй хмурнай жонцы. Яму таксама не хацелася псаваць адносіны са спадчыньніцай пасаду: Марыя была вельмі нездаровая.
У пачатку лістапада 1558 году каралева Марыя адчула, што ейныя дні амаль скончаны. Савет настойваў, каб яна афіцыйна прызначыла спадчыньніцай сястру, але каралева супрацівілася: яна ведала, што Лізавета верне ў Ангельшчыну ненавісны Марыі пратэстантызм. Толькі пад ціскам Філіпа Марыя саступіла патрабаваньню сваіх дарадцаў, разумеючы што ў адваротным выпадку краіна можа пагрузіцца ў хаос грамадзянскай вайны. Каралева памерла 17 лістапада 1558 году, застаўшыся ў гісторыі як Марыя Крывавая. Лізавета, атрымаўшы вестку аб сьмерці сястры сказала: «Гасподзь так вырашыў. Дзівацкія справы яго ў нашых вачах».
Каранаваньне
рэдагавацьЛізавета стала каралевай ва ўзросьце 25 гадоў. Напярэдадні цырымоніі каранаваньня, яе шчыра віталі грамадзяне, робячы прамовы й конкурсы, большасьць, зь якіх малі пратэстанцкі густ. 15 студзеня 1559 году Лізавета была каранаваная й памазана Оўэнам Оглторпам, каталіцкім біскупам Карлайлу, у Ўэстмінстэрскім абацтве. Затым яна была прадстаўлена людзям на плошчы як дзейная каралева, сярод аглушальнага шуму дудак, трубы, барабанаў і званоў[3].
Шлюбнае пытаньне
рэдагавацьЗ самага пачатку панаваньня Лізаветы, чакалася, што яна абярэцца шлюбам. Яна ніколі не зрабіла выбар сужанага, хоць яна атрымала шмат прапановаў па ейную руку, і прычыны гэтага да гэтуль ёсьць ня яснымі.
Робэрт Дадлі
рэдагавацьУвесну 1559 году стала відавочна, што Лізавета была закахана ў свайго сябра дзяцінства Робэрта Дадлі[4]. Вядома, што Эмі Робсарт, ягоная жонка пакутавала ад «хваробы ў адной зь ейных грудзей», і што каралева хацела бы ажаніцца на Дадлі, калі ягоная жонка бы памерла[4]. Да восені 1559 году некалькі замежных жаніхоў сапернічалі за руку каралевы, аднак іхныя нецярплівыя паслы паведамлялі, што шлюб іхнага прадстаўніка зь Лізаветай ня будзе вітаецца ў Ангельшчыне[5]. Эмі Дадлі памерла ў верасні 1560 году ў выніку падзеньня зь лесвіцы і, нягледзячы на дазнаньні каранэра, які быў сьведкам здарэньня, многія людзі падазравалі Дадлі ў ейнай сьмерці, каб ён мог ажаніцца на каралеве[6]. Елізавета сур’ёзна разглядала пытаньне аб шлюбе з Дадлі на працягу некаторага часу. Тым ня менш, незадальненьне гэтым магчымым шлюбам пэрамі Ўільямам Сэсілам, Нікаласам Трокмортанам і некаторымі іншымі стала цалкам відавочным[7]. Былі нават чуткі, што шляхецтва падыме паўстаньне, калі шлюб адбыўся[8].
Сярод іншых магчымых кандыдатаў для каралевы Робэрт Дадлі разглядаўся як магчымы кандыдат яшчэ амаль дзесяць гадоў[9]. У 1564 годзе Лізавета ўзвысіла Дадлі ў званьне пэра, як графа Лэстэра. У рэшце рэшт ён ажаніўся ў 1578 годзе, што вельмі расчаравала каралеву[10]. Тым ня менш, Дадлі заўсёды «заставаўся ў цэнтры эмацыйнага жыцьця [Лізаветы]», як апісалі гэтую сытуацыю некаторыя гісторыкі[11]. Ён памёр неўзабаве пасьля разгрому Армады. Пасьля сьмерці Лізаветы, ягоная запіска была знойдзена сярод ейных асабістых рэчаў, з паметкай «ягоны апошні ліст», вырабленай ейным почыркам[12].
Палітычныя аспэкты
рэдагавацьШлюбыя перамовы ўяўлялі сабой ключавы элемэнт у зьнешняй палітыцы Лізаветы[13]. Яна адмовілася ад шлюбнай прапановы ад гішпанскага караля Філіпа II у 1559 годзе, і праводзіла перамовы на працягу некалькіх гадоў, каб абрацца шлюбам са сваім стрыечным братам эрцгерцагам Карлам з Аўстрыі. Да 1569 году адносіны з Габсбургамі пагоршылася, і Лізавета мале намер пашлюбавацца да двух францускіх князёў Валюа, спчатку да Генрыха, герцага Анжу, а затым, з 1572 да 1581 гады, ягонага брата Франсўа, герцагам Анжу, былога герцага Алянсона[14]. Гэтая апошняя прапанова было зьвязана з заплянаваным зьвязам супраць гішпанцаў, якія кантралявалі Паўднёвыя Нідэрлянды[15]. Апошняя прапанова была даволі сур’ёзнай на нейкі час, то бок Лізавета нават насіла завушніцы, якія ў дарунак да яе паслаў Франсўа[16].
У 1563 годзе Лізавета расьпавяла імпэрскаму пасланьнікк, што згодна зь ейным характарам, яна хутчэй за ўсё застанецца самотнай жабрачкай, чым каралевай і замужкай[13]. Пазьней у гэтым годзе, пасьля хваробы Лізаветы на воспу, пытаньне пераемнасьці сур’ёзна паўстала ў парлямэнце. Лорды заклікалі каралеву ажаніцца або прызначыць спадчыньніка, каб прадухіліць грамадзянскую вайну пасьля ейнай сьмерці. Аднак Лізавета адмовілася зрабіць што-небудзь. У красавіку яна скасавала дзейнасьць парлямэнту, пакуль яна не атрымала неабходнай падтрымкі на падвышэньне падаткаў у 1566 годзе.
Да 1570 году, высокапастаўленыя фігуры ва ўрадзе, былі вымушаныя прызнаць, што Лізавета ніколі ня выйдзе замуж ці прамовіць імя пераемніка. З-за ейнай адмовы ад абраньня шлюбам, Лізавету часьцяком абвінавачваюць у безадказнасьці[17]. Аднак гэтыя сытуацыя ўмацавала ейную палітычную бясьпеку, бо яна ведала, што калі яна прызначыць спадчыньніка, ейны сталец будзе ўразьлівы да перавароту[18]. Незамужні статус Лізаветы натхніў да стварэньня культу некранутасьці. У паэзіі й партрэтным жывапісу, яна была намаляваная як нявіньніца ці багіняй, а не як нармальная жанчына.
Вайна ў Шатляндыі
рэдагавацьУ траўні 1559 году ў суседняй Шатляндыі пачалося паўстаньне пратэстантаў супраць каралевы-рэгентшы Марыі дэ Гіз — францужанкі, маці Марыі Ст’юарт. Падтрымаць пратэстантаў Шатляндыі раіў Лізавеце Сэсыл, але яна адмовілася ад гэтага кроку, разумеючы, што падобнае ўмяшаньне можа справакаваць ўзброены канфлікт з Францыяй, якая напоўніла Шатляндыю сваімі войскамі. Ужо тады, у самым пачатку кіраваньня, каралева выпрацавала сваю, вельмі асьцярожную, зьнешнюю палітыку. Лізавета аказала шатляндзкім пратэстантам матэрыяльную падтрымку. Грошы былі вывезены таемна, і ніхто ня мог абвінаваціць каралеву ў саўдзельніцтве.
Аднак у 1560 годзе Таемны Савет вымусіў Лізавету пачаць інтэрвэнцыю. Шатляндзкія пратэстанты пры падтрымцы ангельскіх войскаў разграмілі прыхільнікаў Марыі дэ Гіз, і 6 ліпеня 1560 году ў Эдынбургу была падпісана дамова, якая замацавала гэтую перамогу. Ангельшчына й Францыя вывелі свае войскі з Шатляндыі.
Марыя дэ Гіз да гэтага часу памёрла, і ўлада перадалася рэгенцкаму савету шатляндзкіх лордаў-пратэстантаў. Марыі Ст’юарт, на той момант жонцы Францыска II, было прапанавана назаўсёды адмовіцца ад уключэньня ў свой герб герба Ангельшчыны, інакш кажучы, ніколі не прад’яўляць прэтэнзій на ангельскую карону. Аднак Марыя не ратыфікавала Эдынбурскую дамову. Менавіта з гэтага моманту пачалася шматгадовая варожасьць двьвюх каралеваў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г A Historical Dictionary of British Women (анг.) — 2 — Routledge, 2003. — P. 153. — ISBN 978-1-85743-228-2
- ^ Somerset 2003. С. 729.
- ^ Neale 1954. С. 70.
- ^ а б Wilson 1981. С. 95.
- ^ Skidmore 2010. С. 162, 165, 166—168.
- ^ Somerset 2003. С. 166—167.
- ^ Wilson 1981. С. 126—128.
- ^ Doran 1996. С. 45.
- ^ Doran 1996. С. 212.
- ^ Jenkins 2002. С. 245, 247.
- ^ Doran 2003. С. 61.
- ^ Wilson 1981. С. 303.
- ^ а б Haigh 2000. С. 17.
- ^ Loades 2003. С. 53–54.
- ^ Loades 2003. С. 54.
- ^ Somerset 2003. С. 408.
- ^ Haigh 2000. С. 20—21.
- ^ Haigh 2000. С. 22—23.
Літаратура
рэдагаваць- Neale, J. E. Queen Elizabeth I: A Biography (reprint ed.). — London: Jonathan Cape, 1954 [1934].
- Wilson, Derek. Sweet Robin: A Biography of Robert Dudley Earl of Leicester 1533–1588. — London: Hamish Hamilton, 1981. — ISBN 978-0-241-10149-0
- Doran, Susan. Monarchy and Matrimony: The Courtships of Elizabeth I. — London: Routledge, 1996. — ISBN 978-0-415-11969-6
- Doran, Susan Queen Elizabeth I. — London: British Library, 2003. — ISBN 978-0-7123-4802-7
- Skidmore, Chris. Death and the Virgin: Elizabeth, Dudley and the Mysterious Fate of Amy Robsart. — London: Weidenfeld & Nicolson, 2010. — ISBN 978-0-297-84650-5
- Somerset, Anne. Elizabeth I. (1st Anchor Books ed.). — London: Anchor Books, 2003. — ISBN 978-0-385-72157-8
- Jenkins, Elizabeth. Elizabeth and Leicester. — The Phoenix Press, 2002 [1961]. — ISBN 978-1-84212-560-1
- Haigh, Christopher. Elizabeth I. — 2. — Harlow: Longman Pearson, 2000. — ISBN 978-0-582-43754-8
- Loades, David. Elizabeth I: The Golden Reign of Gloriana. — London: The National Archives, 2003. — ISBN 978-1-903365-43-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛізавета I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Партрэты Т’юдараў і Лізаветы. (анг.)
- Архіўныя матэрыялы пра Лізавету на the UK National Archives. (анг.)
- Працы Лізаветы й пра яе. (анг.)
- «Лізавета I Ангельская — панна нацыі». «Эхо Москвы». (рас.)
- Лізавета I Т’юдар. Электронная энцыкляпэдыя «Мир Шекспира». (рас.)