Валенсія

гішпанскі горад

Валенсія (па-гішпанску: Valencia, па-каталянску: València) — горад у Гішпаніі, цэнтар аўтаномнай супольнасьці Валенсіі і аднайменнай правінцыі. Валенсія зьяўляецца трэцім паводле велічыні горадам Гішпаніі, з насельніцтвам ад 1,7 да 2,5 млн чалавек, саступаючы толькі Мадрыду й Барсэлёне. Горад мае статус глябальнага гораду[3]. Порт Валенсіі зьяўляецца найбуйнейшым у Міжземным моры.

Валенсія
гішп. Valencia
Валенсія
Герб Валенсіі Сьцяг Валенсіі
Дата заснаваньня: 138 да н. э.[1]
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Валенсія
Правінцыя: Валенсія
Кіраўнік: Марыя Хасэ Катала[d][2]
Плошча: 134,65 км²
Вышыня: 15 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 809 267 чал.
шчыльнасьць: 6010,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 96
Паштовы індэкс: 46000
Нумарны знак: V
Геаграфічныя каардынаты: 39°28′12″ пн. ш. 0°22′35″ з. д. / 39.47° пн. ш. 0.37639° з. д. / 39.47; -0.37639Каардынаты: 39°28′12″ пн. ш. 0°22′35″ з. д. / 39.47° пн. ш. 0.37639° з. д. / 39.47; -0.37639
Валенсія на мапе Гішпаніі
Валенсія
Валенсія
Валенсія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.valencia.es/

Горад быў заснаваны як рымская калёнія ў 138 годзе да н. э. Ён разьмешчаны на берагах ракі Турыі, на ўсходнім узьбярэжжы Пірэнэйскага паўвострава. Гістарычны цэнтар места зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Гішпаніі й займае тэрыторыю ў прыкладна 169 акраў[4]. У Валенсіі маецца вялікая колькасьць старажытных помнікаў, культурных славутасьцяў, што робіць яе адным з самых папулярных турыстычных месцаў у краіне. Мастацкія музэі Валенсіі маюць вялікую калекцыю карцінаў з XIV да XVIII стагодзьдзя, у тым працы Вэляскеса, Эль Грэка, Гоі й іншых мастакоў[5].

Традыцыйная гішпанская страва, паэльля, паўстала ў Валенсіі.

Гісторыя

рэдагаваць

Валенсія была заснавана рымлянамі ў 137 годзе да н. э., і, дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам, горад ператварыўся ў адзін з самых заможных сельскагаспадарчых гарадоў Эўропы старажытных часоў. Зараз сельская гаспадарка таксама зьяўляецца адной з найважнейшых галінаў эканомікі гораду. Валенсія — лідэр сярод сусьветных экспартэраў цытрусавых (пераважна ў ЗША).

 
Хаймэ I Заваёўнік скарыў маўрытанскую Валенсію

Рымскі пэрыяд гісторыі Валенсіі завяршыўся ў 413 годзе, калі Валенсія была захоплена вэстготамі. У 714 годзе горад заваявалі маўры, уключыўшы горад у склад Кордаўскага халіфату. Пад ісламскім валадарствам зноўку аднавілася актыўнае разьвіцьцё Валенсіі, якое практычна спынілася ў пэрыяд панаваньня вэстготаў. Ужо да 718 годзе насельніцтва гораду дасягнула 15 тысяч чалавек. Пачатак XI стагодзьдзя зьяўляецца эпохай найвышэйшага росквіту маўрытанскай Валенсіі, якая стала сталіцай маўрытанскага каралеўства, якое ўтварылася пасьля развалу халіфата. Вэстготы і маўры (VI—XIII стст.), якія захапілі рэгіён пасьля рымлянаў, удасканалілі сыстэму арашальных каналаў, вырошчвалі апэльсінавыя, гранатавыя й лімонныя дрэвы, рыс. Менавіта ў гэты пэрыяд была закладзена аснова тэкстыльнай прамысловасьці й вытворчасьці керамікі, якімі славіцца рэгіён. Гістарычна, з часоў Рымскай імпэрыі, і пазьней у пэрыяд панаваньня мусульманаў на Ібэрыйскім паўвостраве, горад быў цэнтрам гандлю.

У 1094 годзе легендарны гішпанскі палкаводзец Радрыга Дыяс дэ Вівар, больш вядомы як Сід Кампэадор, здолеў захапіць Валенсію й вызваліць яе ад маўраў, пасьля чаго кіраваў горадам да сваёй гібелі ў 1099 годзе. За пэрыяд свайго кіраваньня Сід ператварыў Валенсію з мусульманскага гораду ў адзін з найбуйнейшых хрысьціянскіх цэнтраў Гішпаніі таго часу, у прыватнасьці, да 1096 году ўсе мусульманскія мячэты Валенсіі былі альбо зьнішчаныя, ці ператвораныя ў цэрквы. У 1102 годзе ў горадзе зноўку ўсталявалася ісламскае валадарства. Як і для ўсёй Гішпаніі таго часу, гэты пэрыяд характарызуецца мірным суіснаваньнем хрысьціянаў, мусульманаў і юдэяў ва ўмовах рэлігійнай цярпімасьці.

У 1238 годзе Валенсія была другі раз вызвалена ад арабскага валадарства, увайшоўшы ў Арагонскае каралеўства (XIII—XVIII стст.). У XVI стагодзьдзі горад набыў незвычайны росквіт і замацаваў за сабой тытул «фінансавай сталіцы Міжземнамор’я».

У пэрыяд грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Валенсія стала месцам знаходжаньня рэспубліканскага ўрада й фактычна часовай сталіцай Гішпаніі. У апошнія дзесяцігодзьдзі Валенсія ператварылася ў адзін з самых папулярных турыстычных цэнтраў краіны.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Бізнэс-квартал

Валенсія стала разьвіваецца на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя, перш за ўсё дзякуючы турызму й будаўнічай галіне, з адначасовым разьвіцьцём і пашырэньнем тэлекамунікацыяў і транспарту. У Валенсіі месьціцца штаб-кватэра авіякампаніі Air Nostrum[6]. Эканоміка гораду пераважна накіраваньня на сфэру паслугаў, то бок амаль 84% працаздольнага насельніцтва занята ў гэтым сэктары. Тым ня менш, горад па-ранейшаму захоўвае важную вытворчую базу, каля 5,5% насельніцтва занята ў гэтым сэктары. Сельскагаспадарчая дзейнасьць па-ранейшаму ажыцьцяўляецца ў муніцыпалітэце, хоць мае параўнальна другараднае значэньне. У ім занята толькі 1,9% ад працаздольнага насельніцтва.

Пасьля крызы 2008 году Валенсія была аднім з найбольш пацярпелых гішпанскіх гарадоў, улады гораду былі не ў стане запаволіць павышэньне беспрацоўя й дзяржаўнай пазыкі. У 2009 годзе Валенсія сталася 29-м эўрапейскім горадам, які паказалі хуткае паляпшэньне ў эканамічным жыцьці[7]. Дзякуючы свайму ​​уплыву на гандаль, адукацыю, сфэру забаваў, СМІ, моду, навуку й мастацтва, горад мае статус аднаго з глябальных гарадоў сьвету.

У прадмесьці Валенсіі маецца буйны завод кампаніі Ford Motor Company[8].

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ а б в Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  2. ^ а б https://www.ara.cat/paisvalencia/maria-jose-catala-nova-alcaldessa-valencia-vots-vox_1_4733021.html
  3. ^ The World According to GaWC 2010. Globalization and World Cities Study Group and Network, Loughborough University.
  4. ^ Districte 1. Ciutat Vella. Oficina d’Estadística. Ajuntament de València
  5. ^ Museo de bellas artes de Valencia. www.museobellasartesvalencia.gva.es.
  6. ^ Contact List. Air Nostrum.
  7. ^ Best European business cities. City Mayors.
  8. ^ Global Operations — Spain: Valencia Body and Assembly. corporate.ford.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць