Сараґо́са (па-гішпанску: Zaragoza) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Эбры, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнае Супольнасьці Арагон. Насельніцтва на 2004 год — 641 581 жыхар. У 2008 годзе ў Сарагосе адбылася выстава Expo 2008, сусьветная выстава на вадзе. Горад быў таксама кандыдатам на званьне культурнай сталіцы Эўропы ў 2016 годзе.

Сарагоса
гішп. Zaragoza
Сарагоса
Герб Сарагосы Сьцяг Сарагосы


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Арагон
Правінцыя: Сарагоса
Кіраўнік: Jorge Azcón[d]
Плошча: 973,78 км²
Вышыня: 199 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 702 090 чал.
шчыльнасьць: 720,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 976
Паштовы індэкс: 50001–50022
Нумарны знак: Z
Геаграфічныя каардынаты: 41°39′0.000″ пн. ш. 0°53′0.000″ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.88333333° з. д. / 41.65; -0.88333333Каардынаты: 41°39′0.000″ пн. ш. 0°53′0.000″ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.88333333° з. д. / 41.65; -0.88333333
Сарагоса на мапе Гішпаніі
Сарагоса
Сарагоса
Сарагоса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zaragoza.es/

Горад славіцца сваім фальклёрам, вядомы мясцовай кухняй і архітэктурнымі помнікамі, як то Базыліка дэль Піляр, Сабор Ля Сэо і палац Альхафэрыя. Ля Сэо й Альхафэрыяя, а таксама некалькі іншых будынкаў зьяўляюцца часткай Помнікаў стылю мудэхар у Арагоне, які зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

рэдагаваць

Сарагоса была заснавана рымлянамі ў 24 годзе да н. э. пад назовам Калёнія Цэзараўгуста (лац. Colonia Caesaraugusta), ад якога адбылася ейная цяперашняя назва. У 380 годзе ў Сарагосе адбыўся ўсеагульны хрысьціянскі сынод[1].

У 712—713 гадох горад быў заваяваны арабамі. З VIII стагодзьдзя Сарагоса належала Кордаўскаму халіфату й служыла маўрытанскім фарпостам у барацьбе супраць хрысьціянскіх каралеўстваў паўночнай Гішпаніі. Пасьля распаду халіфату Сарагоса стала цэнтрам самастойнай мусульманскай дзяржавы, перш чым была заваявана ў 1118 годзе каралём Арагона й Навары Альфонса I падчас Рэканкісты й пасьля стала квітнеючай сталіцай ягонага каралеўства. Маўраў сілком перасялілі з гораду ў прадмесьце, дзе яны стварылі сваё паселішча. Маўрытанская архітэктура гораду была пашкоджана й амаль не перабудавана.

Пасьля аб’яднаньня Гішпаніі ў канцы XV стагодзьдзя горад страціў сваё значэньне, але праславіўся падчас Гішпанскай вайны за незалежнасьць гераічнай абаронай супраць французаў, які імкнуліся ўварвацца ў яго з 1808 па 1809 гады, калі загінула каля 50 тысячаў абаронцаў гораду. Абаронай гораду кіраваў нашчадак старадаўняга арагонскага шляхецкага роду Хасэ Рэбальледа дэ Паляфокс і Мэльці. Ён ня быў вайскоўцам, але падчас паўстаньня ў Сарагосе быў абвешчаны генэрал-капітанам і пасьпяхова кіраваў абаронай Сарагосы амаль 9 месяцаў.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ Concilium Caesaragustanum. Documenta Catholica Omnia

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сарагосасховішча мультымэдыйных матэрыялаў