Васьміно́гі (Octōpoda ад стар.-грэц. Ὀκτώ «восем» і стар.-грэц. Πούς «нага») — найбольш вядомыя прадстаўнікі галаваногіх.

Васьміногі
Васьміногі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпМалюскі
КлясаГалаваногія
АтрадВасьміногі
Бінамінальная намэнклятура
Octopoda
Запыт «Спрут» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Спрут (неадназначнасьць)».

Анатомія і фізыялёгія рэдагаваць

Цела кароткае, мяккае, ззаду авальнае.

Ротавая адтуліна знаходзіцца ў месцы, дзе сыходзяцца яго шчупальцы, а анальная — адкрываецца пад мантыяй. Мантыя нагадвае зморшчыны скураны мяшок. Рот васьмінога забясьпечаны дзьвюма магутнымі сківіцамі, падобнымі да дзюбу папугая.

У глытцы маецца тарка (радула), якая перацірае ежу.