Канарскі архіпэляг

аўтаномная супольнасьць Гішпаніі
(Перанакіравана з «Канарскія астравы»)

Кана́рскі архіпэля́г (па-гішпанску: Archipiélago Canario), таксама Канарскія астравы (гішп. Islas Canarias) знаходзяцца ў Атлянтычным акіяне (прыкладна за 115 км ад берагу Афрыкі) і складаецца: зь сямі астравоў (Тэнэрыфэ, Фуэртэвэнтура, Гран-Канарыя, Лянсаротэ, Ля-Пальма, Ля-Гамэра й Эль-Ера), шасьці малых (Алягранса, Грасьёса, Мантаньня-Кляра, Лёбас, Усходняя й Заходняя Роке), а таксама шэрагу маленечкіх выспаў і скал (Анага, Сальмор, Гарачыка).

Канарскія астравы
гішп. Islas Canarias

Сьцяг
Гімн Арора
Агульныя зьвесткі
Краіна Гішпанія
Статус аўтаномная супольнасьць
Уваходзіць у Extrapeninsular Spain[d]
Сталіцы
Дата ўтварэньня 16 жніўня 1982
Прэзыдэнт Фэрнанда Клявіха Батльле
Афіцыйныя мовы гішпанская
Насельніцтва (2016)
2 101 924 (4,51%%, 8-е месца)
Шчыльнасьць 280 чал./км² чал./км²
Нацыянальны склад гішпанцы — 85,7%
Плошча 7493 км² (1,5%%, 13-е месца)
Шырата 28
Даўгата -16
Месцазнаходжаньне Канарскіх астравоў
Канарскія астравы на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +0
Летні час +1
Скарачэньне UTC
Код ISO 3166-2 ES-CN
Паштовыя індэксы CN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Архіпэляг належыць Гішпаніі, падзяляецца па дзьве правінцыі — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ і Ляс-Пальмас, якія ў сваю чаргу складаюць аўтаномную супольнасьць Канары. Сталіцамі Канарскага архіпэлягу супольна зьяўляюцца сталіцы абедзьвюх правінцыяў — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ і Ляс-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя.

Канарскія астравы — самы паўднёвы рэгіён Гішпаніі, найбольшы і самы населены архіпэляг Макаранэзіі. Дзякуючы клімату, пляжам і прыродным славутасьцям, у прыватнасьці на Гран-Канарыі ды Тэнэрыфэ, архіпэляг — прывабны турыстычны кірунак, які наведваюць 12 мільёнаў турыстаў штогод. Субтрапічны клімат астравоў дазваляе мець доўгае цёплае лета і параўнальна цёплыя зімы. Дзякуючы разьмяшчэньню гораў вышэй за слой тэмпэратурнай інвэрсіі астравы ідэальныя для астранамічных назіраньняў, таму на Тэнэрыфэ і Ля-Пальме збудаваныя дзьве прафэсійныя абсэрваторыі.

За імпэрскім часам Канары былі перавалачным пунктам на шляху гішпанскіх галеонаў у Амэрыку.

Этымалёгія

рэдагаваць

Назва Канарскія астравы найхутчэй паходзіць ад лацінскай назвы Canariae Insulae («Сабачы востраў»), якім пачаткова назвалі толькі востраў Гран-Канарыя з-за вялікай колькасьці сабак на востраве, як гэта ўбачыў маўрэтанскі кароль Юба II. Яшчэ адна вэрсія — пакланеньне сабакам тубыльнага насельніцтва — гуанчаў — якія іх лічылі сьвятымі і муміфікавалі. Старажытныя грэкі ведалі пра народ далёка на захадзе «з сабачымі галовамі», якія пакланяюцца сабакам.

Сувязь з сабакамі выяўленая і на гербе астравоў.

Ад назвы Канарскага архіпэлягу паходзіць і назва птушкі, а не наадварот.

Фізычная геаграфія

рэдагаваць
 
Мапа Канарскіх астравоў
 
Панарама Гран-Канарыі

Найбольшы паводле плошчы і насельніцтва востраў архіпэлягу — Тэнэрыфэ.

Канары разам з Азорскімі астравамі, астравамі Зялёнага Мысу, Мадэйрай ды Сэлважэншам складаюць экарэгіён Макаранэзію, у якім Канарскія астравы — найбольшыя і найнаселенейшыя. Архіпэляг складаецца зь сямі вялікіх ды некалькіх меншых астравоў, усе яны вульканічнага паходжаньня[1].

Дзякуючы разьмяшчэньню астравоў адносна пасатаў клімат на Канарах умераны і вагаецца ад вільготнага да засушлівага. Таму розныя ягоныя астравы вылучаюцца абсалютна адрознымі мікракліматамі. Астравы на захадзе архіпэлягу — Эль-Ера, Ля-Пальма і Ля-Гамэра — знаходзяцца пад уплывам вільготнага клімату Канарскага цячэньня, таму добра ўвільгатняюцца нават у нізінах і маюць вялікія дзялянкі субтрапічных ляўравых лясоў(en). З набліжэньнем да афрыканскага ўзьбярэжжа ўплыў цячэньня падае, і астравы становяцца больш засушлівымі. Фуэртэвэнтура і Лянсаротэ, найбліжэйшыя да Афрыкі, ужо паўпустынныя да пустынных. Гран-Канарыя з-за сваіх разнастайных ляндшафтаў (Маспалёмас, оке-Нублё) вядомы як «кантынэнт у мініятуры». Вельмі цікавы сваім кліматам востраў Тэнэрыфэ. Паўночная частка знаходзіцца пад уплывам атлянтычных ветраў і мае буйную расьліннасьць, а поўдзень вострава ля курортаў Пляя-дэ-ля-Амэрыкас і Лёс-Крыстыянам — засушлівы. Востраў дасягае максымальнай вышыні 4000 м над узроўнем мора, і на гарах у параўнальна халодным вільготным клімаце растуць лясы эндэмічнай хвоі канарскай. На Канарах захавалася мноства эндэмічных відаў расьлінаў, такіх як драконавае дрэва.

Клімат астравоў субтрапічны і пустынны, з мора і ўлетку рэгуляваны пасатамі. На розных астравох архіпэлягу мікраклімат вагаецца ад паўарыднага да арыднага; на аддаленых ад берага частках астравоў Ля-Гамэра, Тэнэрыфэ і Ля-Пальма назіраецца вільготны субтрапічны клімат, у якім растуць ляўравыя лясы.

Геалёгія

рэдагаваць

Сем вялікіх астравоў, адзін маленькі і некалькі выспаў маюць вульканічнае паходжаньне. Гэта адзінае месца ў Гішпаніі, дзе ў сучаснай гісторыі зафіксаваныя вывяржэньні, і асобныя вульканы актыўныя дагэтуль.

Найвышэйшы пункт усяе Гішпаніі — вулькан Тэйдэ на Тэнэрыфэ, які зьяўляецца трэцім паводле вышыні вульканам у сьвеце. Акрамя яго, параўнальна нядаўна вульканічную актыўнасьць выказвалі таксама вульканы на Лянсаротэ, Ля-Пальме і Эль-Ера (апошні раз — у 2011 року).

Прыродныя сымбалі

рэдагаваць

Афіцыйнымі прыроднымі сымбалямі Канарскіх астравоў зьяўляюцца птушка Serinus canaria (канарэйка) і Phoenix canariensis (фінікавая пальма)[2].

Нацыянальныя паркі

рэдагаваць
 
Нацыянальны парк Кальдэра-дэ-Табурыентэ (Ля-Пальма).

На Канарах знаходзяцца чатыры з трынаццаці нацыянальных паркаў Гішпаніі, самы вядомы, найстарэйшы і найвялікшы зь якіх — Тэйдэ. Іншыя:

Парк Востраў
Кальдэра-дэ-Табурыентэ Ля-Пальма
Гараханай Ля-Гамэра
Тэйдэ Тэнэрыфэ
Тыманфая Лянсаротэ

Нацыянальныя паркі Гараханай і Тэйдэ занесеныя ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

  1. ^ (Universidad de Las Palmas,) José Mangas Viñuela, «The Canary Islands Hot Spot» This is the source for the geological history that follows.
  2. ^ Ley 7/1991, de 30 de abril, de símbolos de la naturaleza para las Islas Canarias (гішп.). Gobcan.es (10 траўня 1991). Праверана 26 красавіка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць