Цна (прыток Гайны)
Цна (у верхнім цячэньні — Чырвоная) — рака ў Менскай вобласьці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.
Цна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | за 0,5 км ад вёскі Літвічы |
Вышыня вытоку | 163,8 м |
Вусьце | Гайна |
Вышыня вусьця | Гайна
|
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 66 км |
Плошча басэйну | 609 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 м/км |
Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Менскага ўзвышша. Пачынаецца ў забалочанай мясцовасьці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Упадае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёну. Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэньні. Рэчышча каналізаванае, за выключэньнем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусьця.
Прытокі: Васільчанка, Пядань, Чарніца, Макоўза, Студзянец, Лавоша. Рака выкарыстоўваецца ў якасьці водапрыёмніку мэліярацыйных сыстэм. У басэйне Цны вадасховішча Макоўза.
Паходжанне назвы
рэдагавацьПаводле летувіскага навукоўца Казімера Бугі, назва ракі балцкая, першапачаткова гучала як *Tusnā, зьвязана з прускім tusnan «ціхі».[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 527—528.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. — С. 278.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 — С. 132.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)
- Ліст мапы N-35-56. Выданьне 1987 г. Стан мясцовасьці на 1984 г. (рас.)
- Ліст мапы N-35-57. Выданьне 1980 г. (рас.)
- Ліст мапы N-35-69 Выданьне 1987 г. Стан мясцовасьці на 1982 г. (рас.)