Лагойскі кратэр
Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°48′ у. д. / 54.2° пн. ш. 27.8° у. д.
Лаго́йскі кра́тэр утварыўся ў выніку ўдару мэтэору на тэрыторыі сучаснай Беларусі 42,3 ± 1,1 мільёнаў гадоў таму (у эпоху Эацэну). 15 км у дыямэтры. Сярэдзіна кратэру знаходзіцца ў в. Малінаўка.
Лагойскі кратэр | |
Месца знаходкі альбо падзеньня: | Менская вобласьць, Стаўбцоўскі раён, Малінаўка |
---|---|
Час выяўленьня | 1973 год |
Маса, кг | пакуль не вядомая |
Месца захаваньня | да сёньняшняга часу вядуцца раскопкі й пошук самаго мэтэарыта |
Здагадкі
рэдагавацьКратэр верагодна быў створаны пры падзенні мэтэарыту памерам каля 650 мэтраў. Час падзеньня прыблізна 42,3±1,1 млн гадоў таму назад. Вага нябеснага цела каля 9,201 трлн кг. Сіла ўдару была прыблізна роўная 25 бомбам, якія ўпалі на места Хірасіма.
Кратэр мае акругу 15—17 км, а глыбіня каля 1000 мэтраў. Кратэр поўнасьцю пакрыты глебаю і яго не відаць простымі людзям.
Кратэр быў адкрыты выпадкова пад час звычайнага геадэзыйнага абсьледваньня земляў у ваколіцах Кузевічы ў 1973 годзе. Пазьней, у 1979—1984 гадах падрабязна дасьледвалі. Бурылі каля 30 скажынаў, але не знайшлі нябеснага цела. Глыбіня бурэньня была каля 300—500 мэтраў, а адна — 1254 мэтраў.