Жардзяжжа

вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Жардзя́жжа[1] (таксама Зардзя́жжа[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавету.

Жардзяжжа
трансьліт. Žardziažža
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Акалоўскі
Насельніцтва: 27 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223141
СААТА: 6232854036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°31′57″ пн. ш. 27°51′56″ у. д. / 54.5325° пн. ш. 27.86556° у. д. / 54.5325; 27.86556Каардынаты: 54°31′57″ пн. ш. 27°51′56″ у. д. / 54.5325° пн. ш. 27.86556° у. д. / 54.5325; 27.86556
Жардзяжжа на мапе Беларусі ±
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Жардзяжжа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія рэдагаваць

Знаходзіцца ў паўночнай частцы Лагойскага раёну. Праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтадарога Менск — Віцебск М3, якая зьвязвае Жардзяжжа з вёскай Забор’е і аграгарадком Замасточча. Мясцовыя дарогі зьвязваюць Жардзяжжа з вёскамі Пячное і Востраў. Аўтамабільная дарога ад Жардзяжжа вядзе да мэмарыяльнага комплексу «Дальва».

У кілямэтры на поўнач ад Жардзяжжа працякае рэчка Падвейна.

Гісторыя рэдагаваць

Напрыканцы XVIII ст. вёска і фальварак Жардзяжжа належылі да ўласнасьці шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 году, вёска мела 49 душ мужчынскага полу, зьяўлялася ўласнасьцю кіраўника дваранства Барысаўскага павету Іосіфа Валовіча.

У склад Лагойскага раёну вёска ўвайшла з 25 сьнежня 1962 году.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 37 чалавек[2]
  • 2019 год — 27 чалавек

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі