Казімер

мужчынскае асабовае імя (Kasimir)

Казіме́р[1] — мужчынскае імя. Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіме́ра.

Gazmar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
славянскія
Утворанае ад Gazo + Maro
Іншыя формы
Варыянт(ы) Казімір
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Казімер»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Адно з папулярных тлумачэньняў імя Казімер (Казімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'прадказваць' ('казаць'[2]) і 'мір'[3]. Тым часам польскі мовазнаўца Ян Гжэня(pl) тлумачыць імя Казімер ад злучэньня словаў «нішчыць» (польск. kazić, ст.-бел. казіці[4]) і «мір», прытым зазначаючы, што другая частка зьмянілася на -мер пад уплывам нямецкіх імёнаў з -mar, -mer (напрыклад, Dietmar). Ён прыводзіць наступныя гістарычныя варыянты імя: Kazimir (1145 год) і Kazemir (1177 год), а таксама пазьнейшыя Kazimar (1222 год) і Kaźmierz (1233 год)[5].

Мовазнаўцы Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) зьвяртаюць увагу на агульнасьць паходжаньня кампанэнту -měr у імёнах Уладзімер і Казімер. Яны зазначаюць, што гэтая рэліктавая аснова больш імаверна ўзыходзіць не да славянскага 'мір, спакой', а да старажытнага германскага měr 'слава'[6].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выводзіць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў: першую частку ён тлумачыць ад старакельцкага *gaisom, старагерманскага *gaiza, гальскага gaesa, gaesum, лацінскага gaesum 'дроцік, кап'ё', а другую частку — ад кельцкага māros, стараірляндзкага mór, уэльскага maur, германскаага mar, mer, стараславянскага меръ, миръ 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Казімер азначае «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і адпавядае літоўскаму імю Кезгайла[7].

Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў працы «Gesta Chuonradi II imperatoris» германскага храніста Віпы Бургундзкага (памёр па 1046 годзе) Казімер I завецца dux Gazmerus, а таксама на такія гістарычна зафіксаваныя варыянты гэтага імя, як Kazimarus (1174 год), Kazemarus (1176 год), Kazimer (1221 год)[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Gazmar[9] (Gasmarus[10]).

Носьбіты рэдагаваць

Казімяровічы (Kazimierzowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[13].

Казімерскія (Kazimierski) гербу Бібэрштайн, Казіміры (Kazimir) і Казіміровічы (Kazimirowicz) гербу Габданк — літоўскія шляхецкія роды[14].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся грунт Казімерышкі каля Крожаў[15].

На памежжы гістарычных Браслаўшчыны і Вількаміршчыны існуе вёска Казімерышкі.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Чучка П. Слов’янськi особовi iмена украïнцiв: iсторико-етимологiчний словник. — Ужгород, 2011. С. 200.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 105.
  4. ^ Казити // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997.
  5. ^ Grzenia J. Słownik imion. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. S. 187.
  6. ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60—61.
  7. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159—160.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 626.
  10. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  11. ^ Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имен. — СПб., 1903. С. 171.
  12. ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1868. С. 520.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 566.
  14. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 275—276.
  15. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 314.

Літаратура рэдагаваць