Лагойск (гарналыжны курорт)
Лаго́йск — гарналыжны цэнтар у Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Зьяўляецца месцам правядзеньня шматлікіх фэстаў, такіх як «Бітлз назаўжды», «Кубак піва», «Навальніца», байкерскіх фэстаў.
Культурна-забаўляльныя імпрэзы
рэдагавацьАсноўную спартовую накіраванасьць цэнтар перамяжае з разнастайнымі фэстамі ды імпрэзамі, некаторыя зь якіх ужо зрабіліся традыцыйнымі.
Кубак Піва
рэдагавацьАд 2004 году ў гарналыжным цэнтры «Лагойск» штогод праводзіцца Кубак Піва — беларускі аналяг мюнхэнскага «Актобэрфэсту». Фэст накіраваны на падвышэньне культуры спажываньня піва і адначасова зьяўляецца піяр-акцыяй півавараных кампаніяў. У розныя гады спонсарамі імпрэзы былі бровары «Балтыка», «Бобров» і «Крыніца», на фэсьце выступалі гурты «Крама», «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», вядоўцамі былі Алег Хаменка і Аляксандар Памідораў. Сярод сталых удзельнікаў мерапрыемства такія кампаніі, як «Паўляйнер», «Ракаўскі Бровар», «Аліварыя», «Крыніца», «Бобров».
Бітлз назаўжды
рэдагавацьПачынаючы ад 2005 году фэстываль музыкі The Beatles праводзіўся ў «Лагойску». У 2009 годзе фэст меўся традыцыйна адбыцца, але ў апошні момант быў адменены.[1]. Адметнай асаблівасьцю фэсту ёсьць запрашэньне разнастайных замежных музыкаў разам з удзелам у канцэртовай праграме таксама і беларускіх выканаўцаў. Сярод музыкаў, што ў розныя гады прымалі ўдзел у фэстывалі, можна ўзгадаць «Новы Арыель», «Артэфакт», «VSOP» дуэт «Double Fantasy» Малчанаў-Ткачэнка.
«Навальніца»
рэдагавацьУ 2009 годзе ўпершыню быў праведзены фэстываль фаервэркаў «Навальніца», што праходзіў у тры дні. Акрамя непасрэдна спаборніцтва піратэхнічных камандаў гледачы мелі мажлівасьць пабачыць выступы вядомых беларускіх гуртоў, такіх як «Ляпис Трубецкой», «Neuro Dubel» і «J:МОРС».
Санкцыі ЭЗ
рэдагаваць23 сакавіка 2012 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) дадала Юрыя Чыжа і ягоныя кампаніі, у тым ліку курорт пад Лагойскам, да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[2][3]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа й ягоных актываў былі зьнятыя[4][5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 30.04.2009 — Фестиваль «Битлз Навсегда!»
- ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
- ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя (бел.). Наша Ніва (2015-10-6). Праверана 2015-10-06 г. Архіўная копія ад 2015-10-06 г.
- ^ ИК. Крутое пике Юрия Чижа: от самого успешного бизнесмена Беларуси к арестанту? «Радыё Свабода», 12.03.2016