Лонва

рака ў Беларусі

Ло́нва — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 125 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.

Рака
Лонва
лац. Łonva
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Амнішава
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Лагойскі раён і Менская вобласьць
Даўжыня 22 км
Плошча басэйну 125 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Пачынаецца каля вёскі Амнішава, упадае ў Вяльлю за 1 км на паўночны захад ад вёскі Папоўцаў. Прытокі — рака Каменка і шчыльная сетка асушальных каналаў. На ўсім працягу каналізаваная[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 224.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1