Залесьсе (Смаргонскі раён)

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Зале́сьсе[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Вяльлі. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 958 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні; каля аўтамабільнай дарогі Маладэчна — Смаргонь. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.

Залесьсе
лац. Zaleśsie
Сядзіба Агінскіх. Сучасны стан
Сядзіба Агінскіх. Сучасны стан
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Былая назва: Дзербы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Залескі
Вышыня: 145—150 м н. у. м.
Насельніцтва: 958 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231001
СААТА: 4256820031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′17″ пн. ш. 26°32′1″ у. д. / 54.42139° пн. ш. 26.53361° у. д. / 54.42139; 26.53361Каардынаты: 54°25′17″ пн. ш. 26°32′1″ у. д. / 54.42139° пн. ш. 26.53361° у. д. / 54.42139; 26.53361
Залесьсе на мапе Беларусі ±
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Залесьсе — старажытная вёска на гістарычнай Ашмяншчыне, колішняя рэзыдэнцыя княскага роду Агінскіх. У 1802—1822 гадох у сядзібе жыў Міхал Клеафас Агінскі, які сярод іншага стварыў тут палянэз Разьвітаньне з Радзімай. Да нашага часу захаваўся палацава-паркавы комплекс ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню упамінаецца ў XVI ст. як фальварак Дзербы. У 1690 годзе фальварак значыцца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

 
Камень Т. Касьцюшкі, 1897 г.

З XVIII ст. Дзербамі валодалі прадстаўнікі княскага роду Агінскіх, за якімі назва вёскі зьмянілася на Залесьсе. У першай палове XVIII стагодзьдзя маёнткам валодаў ваявода віцебскі Марцыян Міхал Агінскі (1672—1750), потым Залесьсе належала яго сыну, троцкаму ваяводу Тадэвушу Францішку (1712—1783)[2]. Па сьмерці Тадэвуша маёнтак атрымаў адзін зь яго двух сыноў — Францішак Ксавэры (1742—1814), граф і апошні кухмістар літоўскі[3]. У гэтыя часы сядзіба складалася з драўлянага палаца (збудаваны ў 1-й палове XVIII стагодзьдзя), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става — драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод. Другі дваровы фасад палаца выходзіў у рэгулярны «італьянскі парк» — чатырохкутнік (310 на 140 мэтраў), абсаджаны ліпавымі алеямі, у якім былі квадраты з кустоў агрэсту, парэчак, смуроду і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Да сядзібы Залесьсе тады належалі: вёскі — Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы і Белая; царква недалёка ад палаца; касьцёл на значнай адлегласьці; рэкі і перавоз на Вяльлі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Залесьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Беніцкай воласьці Ашмянскага павету. Ня меўшы сям’і, перад сваім ад’ездам у Маладэчна Францішак Ксавэры Агінскі пакінуў Залесьсе ў спадчыну свайму пляменьніку Міхалу Клеафасу, які 28 красавіка 1802 году выехаў сюды з Санкт-Пецярбургу на сталае жыцьцё з падпісаным царскімі ўладамі ўказам:

  …апреля 15 числа за собственноручным Его Величества подписанием… Литовский кухмистр князь Ксаверий Огинский, владея знатным именем в Минской и Литовской губерниях, по крайней его слабости здоровья и старости лет, управлять оным сам собой не в состоянии, … происходят разные упущения и безпорядки, … крестьяне остаются без должного призора… Повелеваем означенное имение отдать от него в управление подскарбия графа Михайла Огинского, яко законнаго наследника перваго, с тем… дабы доходы с имения собираемые, в полне достовляемые были кухмистру князю Огинскому до самой его смерти…[4]  

Па сваім прыезьдзе ў Залесьсе Міхал Клеафас распачаў будаваньне новага, мураванага палаца для сваёй сям’і. Праект палаца стварыў прафэсар архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Міхал Шульц. Па яго сьмерці будаваньнем кіраваў віленскі архітэктар Юзэф Пусэ. Палац скончылі ў 1815 годзе[4]. Побач з палацам заклалі ангельскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў зьвярынец і так званы «шпацырны зьвярынец» са сьцежкамі, масткамі праз раку Бабрынку і збудаванымі, мураванымі грэцка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася «альтанка Амэліі»). Таксама ў гонар нараджэньня дачкі Міхала Клеафаса Амэліі 10 ліпеня 1803 году заклалі алею таполяў. У 1811 годзе з Парыжу ў Залесьсе прыехаў італьянскі музыка і кампазытар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў жыў у сядзібе і выкладаў музыку дзецям Агінскага[4].

У 1880-я гады пад назвай Залесьсе існавалі фальварак і вёска, у якіх было 4 двары, дзеялі царква і капліца, працаваў млын. У пач. XX ст. чыгуначная станцыя, 190 жыхароў[5].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Залесьсе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[6]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Залесьсе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год існавалі аднайменныя вёска (21 двор), чыгуначная станцыя (18 двароў) і фальварак (2 двары)[5].

У 1939 годзе Залесьсе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. На 1971 год тут было 258 двароў, на 1993 год — 403, на 2004 год — 411[7]. У 2000-я гады Залесьсе атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 50 чал., зь іх 29 каталікоў і 21 праваслаўны[8]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 134 чал. у вёсцы Залесьсі, 138 чал. на чыгуначнай станцыі Залесьсі і 24 чал. у фальварку Залесьсі; 1931 год — 1064 чал.; 1971 год — 806 чал.; 1993 год — 1100 чал.; 1997 год — 1148 чал.[9]; 1999 год — 1064 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1030 чал., 2010 год — 958 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Залесьсі працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 345.
  2. ^ а б Агінскі у Залесьсі Праверана 26 жніўня 2011 г.
  3. ^ La Pologne historique, littéraire, monumentale et pittoreque. / Пераклад А. Рабцовай і В. Рамейкі. — Paris: 1836—1837 Т. I. — С. 472—480.
  4. ^ а б в Агінскі у Залесьсі: Залесьсе Праверана 26 жніўня 2011 г.
  5. ^ а б Бажэнаў Ю., Шаблюк В. Залессе // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 400.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  8. ^ Krzywicki J., Jelski A. Zalesie // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 336.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 514.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць