Разьвітаньне з Радзімай
|
||||
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
«Разьвіта́ньне з Радзі́май» (па-польску: Pożegnanie Ojczyzny), часта «Палянэ́з Агі́нскага» — фартэпіянны палянэз ля мінор, напісаны кампазытарам Міхалам Клеафасам Агінскім у 1794 годзе. Адзін з самых вядомых палянэзаў. Адносіцца да мэлянхалічных палянэзаў, а не танцавальных: лічыцца, што Агінскі напісаў палянэз, пакідаючы Рэч Паспалітую пасьля задушэньня паўстаньня Касьцюшкі, у якім ён браў удзел. У гэты час, на пераломе XVIII—XIX стагодзьдзяў, у Эўропе клясычны стыль стаў саступаць месца рамантызму.
Палянэз аказаў значны ўплыў на іншых кампазытараў. Першапачаткова напісаны для клявіра, існуюць перакладаньні для розных інструмэнтаў і аркестроўка. Запісаны шэрагам выканаўцаў, у тым ліку Вандай Ляндоўскай (на клявэсыне). Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» выконвае палянэз Агінскага з тэкстам, напісаным кіраўніком калектыву Вячаславам Шарапавым[1].
«Палянэз Агінскага» даў назву аднайменнаму фільму («Беларусьфільм», 1971), аднайменнай п’есе Мікалая Каляды і фірмоваму цягніку «Палянэз». На пачатку 1990-х «Палянэз Агінскага» разглядаўся адным з варыянтаў дзяржаўнага гімну Беларусі, аднак дзяржаўная камісія адхіліла гэты варыянт як надта складаны для выкананьня і асэнсаваньня. У маскоўскім мэтрапалітэне пачатковыя такты Палянэзу Агінскага гучаць пры спробе неаплачанага праходу праз турнікеты[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Палянэз Агінскага, ноты твору на International Music Score Library Project
- Палянэз Агінскага (перакладаньне для струннага квартэта, выконвае Квартэт імя Чурлёніса)
- Палянэз Агінскага (перакладаньне для домры, гітары і кантрабаса, выконвае трыё «Тройка», Новая Зэляндыя)
- Палянэз Агінскага на беларускай мове (праект «Я нарадзіўся тут», Беларусь)