Маладэчанскі павет
Маладэчанскі павет (па-польску: Powiat mołodeczański) — павет у складзе Віленскага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1927 року да ўваходу гэтай тэрыторыі ў склад Беларускай ССР у верасьні 1939 року. Быў утвораны 1 красавіка 1927 року з часткі Ашмянскага й Вялейскага[1], а таксама з часткі Валожынскага[2] і Стаўпецкага паветаў[2]. Сталіца павету знаходзілася ў Маладэчне.
Маладэчанскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Віленскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Маладэчна |
Улучае | 8 гмін |
Найбольшы горад | Маладэчна |
Іншыя буйныя гарады | Радашкавічы Ракаў |
Дата ўтварэньня | 1 красавіка 1927 року |
стараста | Ежы Сухорскі Ян-Януш Пекутоўскі |
Насельніцтва (1931) | 91.300 (9-е месца) |
Шчыльнасьць | 48 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы палякі габрэі |
Плошча | 1898 км² (8-е месца) |
Месцазнаходжаньне Маладэчанскага павета | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьГміны
рэдагавацьУ дужках паказаны павет, зь якога была вылучаная гміна.
- Маладэчна (Вялейскі)
- Краснае (Вялейскі)
- Радашкавічы (Вялейскі)
- Лебедзева (Вялейскі)
- Гарадок (Маладэчанскі раён) (Вялейскі)
- Беніца (Ашмянскі)[3]
- Палачаны (Валожынскі)
- Ракаў (Стаўпецкі)
Мястэчкі
рэдагавацьУ дужках паказаны павет, зь якога было вылучанае мястэчка.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Dziennik Ustaw.; zm. Dziennik Ustaw.; zm. Dziennik Ustaw.
- ^ а б Dziennik Ustaw.
- ^ 1 красавіка 1929 року зь Беніцкай гміны былі вылучаныя 12 вёсак і ўключаныя ў склад Войстрамскай гміны ў Вялейскім павеце (Dziennik Ustaw.)