Пэйзаж Залесься (карціна Станіслава Яроцкага)
карціна Станіслава Яроцкага
«Пэйзаж Залесься» — карціна Станіслава Яроцкага, намаляваная каля 1899 году. На карціне мастак адлюстраваў прыгажосьць краявідаў Залесься і ракі Вяльля. Гэтыя мясьціны наведаў мастак адразу па пераезьдзе ў Вільню.
Пэйзаж Залесься | |
Польская мова: Krajobraz Zalesia, Летувіская мова: Peizažas Zalesėje | |
Мастак | Станіслаў Яроцкі |
---|---|
Год | 1899 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 70 × 101 |
Месцазнаходжаньне | Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt), Вільня |
Апісаньне
рэдагавацьНа пярэднім пляне — зялёны бераг ракі, крыху правей — абломак сасны, ствол якой укрыты елачкамі. Шырокае рэчышча зьвіваецца ўдалячынь, зьлева ад яго пясчаны бераг з трыма вялікімі дрэвамі. Справа ад ракі пясчаныя берагі й лугі, дзе-нідзе растуць дрэвы. Удалечыні пралягае гарызантальная паласа лесу. Неба блакітнае зь белымі пёрыстымі аблокамі.