Францішак Ксавэры Агінскі
(1742—1814) кухмістар вялікі літоўскі
Франці́шак Ксавэ́ры Агі́нскі (1742—1814, Маладэчна) — граф, стражнік польны літоўскі, кухмістар вялікі літоўскі, староста рэтаўскі і пшэвальскі.
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1742 |
Памёр | 1814 Маладэчна |
Пахаваны | |
Род | Агінскія |
Бацькі | Тадэвуш Францішак Агінскі Ізабэла Радзівіл |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў з княскай лініі роду Агінскіх, малодшы сын Тадэвуша Францішка Агінскага (1712—1783) і Ізабэлы Радзівіл (1711—1761), дзядзька кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833).
Быў барскім канфэдэратам. Будучы стражнікам у ноч на 23 верасьня 1771 году, удзельнічаў у бітве пад Сталовічамі і трапіў у палон. За яго вызваленьне пазьней клапаціўся сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі[2].
Валодаў маёнткамі ў Маладэчне, Гануце і Залесьсі, апошняе за адсутнасьцю нашчадкаў ў 1802 перайшло да яго пляменьніка Міхала Клеафаса.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.
- ^ Князь Франьцішак Ксаверы (Станіслаў) Праверана 26 жніўня 2011 г.
Гэта — накід артыкула пра аднаго з прадстаўнікоў роду Агінскіх. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |