Алея
Але́я (па-француску: allée ад aller — «ісьці») — дарога, пешаходная ці праезная (звычайна ў парку, садзе, часам па-за імі), абсаджаная паабапал дрэвамі, часам у спалучэньні з хмызьнякамі.
Тыпы алеяў — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пэйзажных парках і садах — вызначаюцца архітэктурнай задумай, якая і дыктуе іх будову: двухрадные і шматрадныя, аднаярусныя і шмат’ярусныя, з падзяляльнай паласой, аркавыя (гэтак званыя пэргалы), з жывой загарадзьдзю і іншыя.
Дрэвы і хмызьнякі могуць быць свабодна растучымі або фармаванымі. Для алеяў ужываюць дрэвы з кампактнай кронай, даўгавечныя і ўстойлівыя да неспрыяльных умоваў вырастаньня; зь іглічных — лістоўніцу, яліну, піхту, кіпарыс і іншыя, зь ліставых — ліпу, дуб, ільм, бярозу, бук, граб, платан, гледычыю, клён і іншыя.
Сярэдняя адлегласьць паміж дрэвамі ў радзе 5 м, паміж радамі — 10 м; у залежнасьці ад памераў і формы кроны яна можа быць павялічана ці паменшана.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Лесная энциклопедия / . редактор Г. И. Воробьёв. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. — 100 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАлея — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў