Палац (пабудова)

рэзыдэнцыя, асабліва кіраўніка дзяржавы

Пала́ц (польск. рałac ад італ. palazzo ад лац. palatinum) — рэпрэзэнтатыўны будынак вялікіх памераў.

Мірскі замак, палац

Палацы вядомыя на Беларусі з XIV ст., першапачаткова былі складовай часткаю замка, былі ўключаны ў комплекс фартыфікацыйных умацаваньняў і абсталяваны адпаведнымі абарончымі элемэнтамі (прыкладам Стары замак (Горадня)). У далейшым з увядзеньнем бастыённай сыстэмы фартыфікацыі палац набыў функцыі камфортнай рэзыдэнцыі пасярод муравана-земляных умацаваньняў. З канца XVІІІ ст. палацы будуюцца на адкрытай мясцовасьці ў комплексе з гаспадарчымі пабудовамі і паркамі, утвараюцца г. зв. палацава-паркавыя комплексы.

Палац Паскевічаў-Румянцавых у Гомелі

У архітэктуры ХХ ст. палацамі называюць публічныя збудаваньні (Палац Рэспублікі (Менск)).

Літаратура рэдагаваць

  • Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн., 2001. ISBN 985-01-0124-5