Віленскі прывілей 1563 году
Віленскі прывілей 1563 году — прывілей вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста аб ураўноўваньні ў палітычных правах праваслаўнай шляхты з каталіцкай.
Віленскі прывілей 1563 году | |
старабел. Привилей Виленский року (15)63 | |
Прывілей у прэамбуле Статуту ВКЛ 1566 году | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Юрысдыкцыя | Вялікае Княства Літоўскае |
Ухваленьне | Радай Вялікага Княства Літоўскага |
Падпісаньне | 7 чэрвеня 1563 (461 год таму) вялікім князем літоўскім і канцлерам вялікім літоўскім |
Першая публікацыя | 1 сакавіка 1566 (458 гадоў таму) Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году |
Кадыфікацыя | |
Скасаваныя акты | Гарадзельскі прывілей 1413 году (артыкулы 3—12) |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? . |
Тэкст прывілею ўключылі ў якасьці прэамбулы ў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году[1]. Яго выдалі на старабеларускай мове 7 чэрвеня 1563 году на Віленскім сойме Вялікага Княства Літоўскага. Дазволіў праваслаўным шляхціцам займаць усе дзяржаўныя пасады. Засьведчыў адсутнасьць дыскрымінацыі праваслаўнай шляхты нормамі Гарадзельскага прывілею 1413 году, што раней абмяжоўвалася Троцкім прывілеем 1434 году і прывілеем Казімера 1447 году. Яго выдалі дзеля кансалідаваньня шляхты пасьля пачатку правядзеньня валочнай памеры ў 1557 годзе і няўдачы ў Лівонскай вайне, распачатай у 1558 годзе, што выявілася ў маскоўскім захопе Полацка ў лютым 1563 году[2].
Віленскі прывілей прызначаўся, каб заспакоіць праваслаўную і пратэстанцкую шляхту напярэдадні заключэньня Люблінскай уніі 1569 году з Польскім каралеўствам. У заканадаўчым парадку скасоўваў дыскрымінацыйныя артыкулы 3—12 Гарадзельскага прывілею. Сьведчыў пра ўплывовасьць Рэфармацыі ў дзяржаве, асабліва кальвінізму[3].
Умовы
рэдагавацьКлючавой умовай Віленскага прывілею 1563 году быў доступ да ўрадавых пасадаў, які атрымлівалі «заровно вси рыцерского стану з народу шляхетского, люди веры хрестиянское, яко литва, так и русь»:
Такъ теж на достоенства и преложенства всякие, до рады нашое и на урады дворные и земские не только поддани костелу римскому от того часу обираны и прекладаны быти мають, але однако и заровно вси рыцерского стану з народу шляхетского, люди веры хрестиянское, яко литва, так и русь, кождый водле заслугъ и годности своее от нас, господаря, на местца зацные и преложенства з ласки нашое браны быти мають. А жадэнъ стану рыцерского и шляхетского съ стороны закону своего будучи веры хрестиянское человекъ, не маеть быти от того отдалян и отълучанъ, для тых дву артыкуловъ и члонъковъ, в тых первых привилеяхъ описаных. | ||
—Жыгімонт Аўгуст, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году |
Прысутная Рада ВКЛ
рэдагавацьУ прывілеі згадваліся прысутныя падчас яго падпісаньня 22 паны Рады Вялікага Княства Літоўскага:
- князь Валяр’ян Пратасевіч (каталік), віленскі біскуп
- князь Януш Андрушэвіч (каталік), луцкі і берасьцейскі біскуп
- князь Мікалай Пац (каталік), кіеўскі біскуп
- княжа Мікалай Радзівіл «Чорны» на Алыцы і Нясьвіжы (кальвініст), віленскі ваявода, земскі маршалак, найвышэйшы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, берасьцейскі, ковенскі і барысаўскі староста
- княжа Мікалай Радзівіл «Руды» на Дубінках і Біржах (кальвініст), троцкі ваявода, найвышэйшы гетман Вялікага Княства Літоўскага, лідзкі, мазырскі і беліцкі староста
- Рыгор Хадкевіч (праваслаўны), троцкі пан, дворны гетман Вялікага Княства Літоўскага, спраўца Жамойцкага староства і кармялаўскі дзяржаўца
- Канстанцін Канстанцінавіч Астроскі (праваслаўны), кіеўскі ваявода, маршалак Валынскае зямлі, уладзімерскі староста
- Павал Іванавіч Сапега (праваслаўны), наваградзкі ваявода
- князь Стэфан Андрэевіч Збараскі (кальвініст), віцебскі ваявода
- Васіль Тышкевіч (праваслаўны), падляскі ваявода, менскі староста, лыскаўскі, межырэцкі і аінскі дзяржаўца
- Астафей Валовіч (кальвініст), дворны маршалак і земскі падскарбі Вялікага Княства Літоўскага, пісар вялікі літоўскі і магілёўскі староста
- Мікалай Пётравіч Кішка зь Цеханаўца (праваслаўны), падчашы Вялікага Княства Літоўскага і дарагіцкі староста
- Юры Аляксандравіч Хадкевіч (праваслаўны), крайчы Вялікага Княства Літоўскага і бельскі староста
- Ян Геранімавіч Хадкевіч (кальвініст), стольнік Вялікага Княства Літоўскага, платэльскі староста і цельшаўскі дзяржаўца
- князь Раман Фёдаравіч Сангушкавіч (праваслаўны), жытомірскі староста
- Яраш Карыцкі з Карытніцы (нар. 1525, праваслаўны), канюшы Вялікага Княства Літоўскага, мельніцкі староста і геранойнскі дзяржаўца
- Станіслаў Захар'евіч Улошак (праваслаўны), падскарбі дворны Вялікага Княства Літоўскага, пунскі і жыжморскі дзяржаўца
- Шчасны Сыруцевіч (праваслаўны), мечнік Вялікага Княства Літоўскага
- Шчасны Герцык (праваслаўны), земскі харужы і радуньскі дзяржаўца
- Ян Шымковіч (праваслаўны), маршалак і пісар вялікі літоўскі, тыкоцінскі староста
- Ян Мікалаевіч Гайка (кальвініст), пісар вялікі літоўскі, горадзенскі канюшы, ашмянскі, вількейскі і краснасельскі дзяржаўца
- Мікалай Нарушэвіч (каталік), пісар вялікі літоўскі, маркоўскі і мядзельскі дзяржаўца[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 7 чэрвеня 2014. — № 105 (27715). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Язэп Юхо. Віленскі прывілей 1563 // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 167—168. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ 3.1. Да Прывілея Віленскага ад 8 чэрвеня 1563 г. // Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года / рэд. Таісія Доўнар. — Менск: Тэсей, 2003. — С. 266. — 352 с. — ISBN 985-463-080-3
- ^ Жыгімонт Аўгуст. Прывілей Року 63 // Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года / рэд. Таісія Доўнар. — Менск: Тэсей, 2003. — С. 37—40. — 352 с. — ISBN 985-463-080-3
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |