Тыкоцін
Тыкоцін (польск. Tykocin) — места ў Польшчы, на сутоках Бобры і Нарава. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1980 чалавек. Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластоку, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
Тыкоцін лац. Tykocin | |||||
польск. Tykocin | |||||
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і помнік Стэфану Чарнецкаму | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1425 | ||||
Магдэбурскае права: | 1425 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Плошча: | 28,97 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 1907 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 65,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-080 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′0″ пн. ш. 22°48′0″ у. д. / 53.25° пн. ш. 22.8° у. д.Каардынаты: 53°15′0″ пн. ш. 22°48′0″ у. д. / 53.25° пн. ш. 22.8° у. д. | ||||
Тыкоцін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://tykocin.podlaskie.pl/ |
Тыкоцін — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася больш за 100 славутасьцяў, у тым ліку замак, алюмнат, комплексы кляштараў бэрнардынаў з капліцай Сьвятой Альжбеты і місіянэраў з касьцёлам Найсьвяйцейшай Тройцы, помнік Стэфану Чарнецкаму, Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., перанесены ў вёску Саколы.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьТыкоцін узьнік у XIV—XV стагодзьдзях пры пераправе цераз Нараў на шляху зь Вільні ў Каралеўства Польскае[1]. У 1424 або 1425 годзе вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права. У 1437 годзе ўпершыню ўпамінаецца касьцёл у Тыкоціне. У 1479 годзе Альбэрт Гаштольд заснаваў тут кляштар бэрнардынаў. У 1513 годзе Тыкоцін увайшоў у склад Падляскага ваяводзтва. У 1522 годзе ў ходзе змаганьня Радзівілаў з Гаштольдамі радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-я гады ў месьце збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсэнал Рэчы Паспалітай[1]. З 1566 году дзеяла Тыкоцінская мынца.
У 1569 годзе паводле ўмоваў Люблінскай уніі Тыкоцін перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1644 годзе ён стаў цэнтрам староства. У 1659 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману С. Чарнецкаму. У XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Браніцкіх, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю. Гетман Я. К. Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1742—1748 гады), шпіталь (1750 год), кляштар місіянэраў (1771 год), новы кляштар бэрнардынаў (па 1771 годзе), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тыкоцін апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 21 траўня 1831 году адбылася бітва пад Тыкоцінам, у якой перамаглі паўстанцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тыкоцін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Тыкоцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Тыкоцін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Тыкоін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьТранспарт
рэдагавацьПраз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога № 671, якая крыжуецца каля Старога Яжэва з дарогай № 8.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьТыкоцін — турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня.
Славутасьці
рэдагаваць- Алюмнат (1634—1638)
- Забудова гістарычная (XVIII — пачатак XX ст.)
- Замак (1560-я)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (1742—1771)
- Кляштар бэрнардынаў (1771—1790)
- Могілкі: каталіцкія, капліца Маці Божай Балеснай; юдэйскія
- Помнік Стэфану Чарнецкаму (1763)
- Сынагога Вялікая (1642)
- Сынагога Малая (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Мікалая (1758)
Галерэя
рэдагаваць-
Алюмнат
-
Замак
-
Кляштар бэрнардынаў
-
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
-
Малы Рынак
-
Помнік С. Чарнецкаму
-
Вялікая і малая сынагогі
-
Царква Сьвятога Мікалая (цяпер у Саколах)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Пазднякоў В. Тыкоцін // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 679.
- ^ Chlebowski B. Tykocin // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 695.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 670.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.