Жыжмары

места ў Летуве

Жыжмары, Жыжморы[1][2] (лет. Žiežmariai) — места ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Кашадарскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 3730 чалавек. Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда.

Жыжмары
лац. Žyžmary
лет. Žiežmariai
Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала
Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала
Герб Жыжмараў Сьцяг Жыжмараў
Першыя згадкі: 1495
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Кашадарскі
Плошча: 3,82 км²
Вышыня: 73 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 3730 чал.
шчыльнасьць: 976,44 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 346
Паштовы індэкс: LT-4240
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′20″ пн. ш. 24°26′20″ у. д. / 54.80556° пн. ш. 24.43889° у. д. / 54.80556; 24.43889Каардынаты: 54°48′20″ пн. ш. 24°26′20″ у. д. / 54.80556° пн. ш. 24.43889° у. д. / 54.80556; 24.43889
Жыжмары на мапе Летувы
Жыжмары
Жыжмары
Жыжмары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыжмары — магдэбурскае места гістарычнай Троччыны, на старажытным гасьцінцы паміж Вільняй і Коўнай. Цэнтар нягродавага староства і месца правядзеньня соймікаў старадубскай шляхты (ліцьвіны Севершчыны) па захопе Старадубскага павету Маскоўскай дзяржавай. Пад Жыжмарамі знаходзяцца Агінты — маёнтак князёў Агінскіх, ад якога ўтварылася прозьвішча гэтага рускага з паходжаньня літоўскага роду.

Сысымір (Sisimir) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[5].

У Паведамленьняў аб літоўскіх дарогах упамінаюцца як Sysmare / Sisemare[6].

Тапонім Жыжмары зьвязваюць з ракой Жыжмарай, якая, аднак, знаходзіцца далёка на ўсход ад сучаснага места (мяркуюць, што паселішча зь нейкіх невядомых прычынаў перанесьлі)[7].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў іх сваёй жонцы Алене Іванаўне[8]. У пачатку XVI стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Якуба Апостала, пры якім дзеяла школа. 3 жніўня 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў наказ намесьніку жыжмарскаму: «Вялелі есма ў таго касьцёла жыжмарскага меці каплана, што бы ўмеў па­літоўскі казаці, і містра»[9].

Пад 1522 годам Жыжмары ўпамінаюцца як места, якое з 1534 году было ў валоданьні зьбеглага з Маскоўскай дзяржавы князя С. Ф. Бельскага, з 1549 году — каралевы і вялікай княгіні Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагодзьдзях Жыжмары былі цэнтрам нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманьні магнатаў.

У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касьцёлам[8]. У 1669 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпамінаецца старалітва[a], якую шэраг крыніцаў зьвязваюць з русінамі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места спазнала чарговыя спусташэньні.

У 1777—1793 гадох у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павету, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты[11]. 14 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту Магдэбурскае права і герб з выявай Сьвятога Станіслава Біскупа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жыжмары апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жосьлеўская вуліцы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 3500 чал., зь іх 849 каталікоў, 23 праваслаўныя, 22 стараверы, 1310 юдэяў[12]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 1767 чал.; 1979 год — 2622 чал.; 1989 год — 3523 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3884 чал.; 2010 год — 3730 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Жыжмарах працуюць школа, дашкольная ўстанова, пошта і бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала (1924)
  • Помнік волі
  • Сынагога
  1. ^ лац. «…conversio colonorum, Stara Litva dictorum, praesertim in bonis m[agnifici] d[omini] Oginski, sit menti et cordi apud r[everendus] d[ominus] parochus»[10]
  1. ^ Пуслоўскія // Гістарычная брама. № 2 (6), 1998.
  2. ^ Ліцкевіч А. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 году // «Metriciana». Том ІІІ. — Менск, 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1346.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 700, 707.
  7. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius, Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 280—281.
  8. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 219.
  9. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 32—33.
  10. ^ Kamuntavičienė V. Jotvingiai «Senoji Lietuva» ir jų tikėjimas. XVII a. // Terra Jatwezenorum. Nr. 5, 2013. P. 68.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 220.
  12. ^ Witanowski M. Żyżmory // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 927.

Літаратура

рэдагаваць