Мікалай Ян Нарушэвіч

Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1562), падскарбі земскі літоўскі (з 1566).

Мікалай Ян Нарушэвіч
лац. Mikałaj Jan Naruševič

Герб Вадвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 16 красавіка 1575
Род Нарушэвічы
Бацькі Павал Нарушэвіч
Жонка Барбара з Кунцэвічаў
Дзеці Мікалай, Ян, Крыштап

Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. Быў старостам ваўкавыскім (1556), пазьней маркаўскім і мядзельскім.

Біяграфія

рэдагаваць

З шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу Вадвіч, сын Паўла. Меў брата Станіслава.

З 1544 году навучаўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту Аўгусту. У 1558 годзе атрымаў урад каралеўскага сакратара. Быў адным з ініцыятараў валочнай памеры ў Літве. У 1554—1555 гадох праводзіў яе ў Берасьцейскім старостве, да 1560 году — у прыдняпроўскіх воласьцях (Гомель, Магілёў, Амсьціслаў, Ворша, Сьвіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў).

Належаў да магнацкай апазыцыі Люблінскай уніі (1569 год), выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абраньні караля і разьвязаньні пытаньняў абароны і замежнай палітыкі на супольных соймах. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за кандыдатуру сына гаспадара Маскоўскай дзяржавы Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы[1].

Ажаніўся з Барбарай Кунцэвіч, зь якой меў сыноў Мікалая, Яна, Крыштапа.

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.

Літаратура

рэдагаваць