Крайчы вялікі літоўскі
Крайчы вялікі літоўскі (па-лацінску: incisor dapum, structor mensae) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, прыдворны, які павінен быў пасьля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаць пададзеныя стравы для пана.
Урад вядомы з XV стагодзьдзя, у герархіі ўрадаў займаў высокае месца (звычайна крайчымі прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў).
З XVII стагодзьдзя ўрад крайчага ВКЛ — дыгнітарскі. У паветах былі урады крайчых земскіх, таксама дыгнітарскія.
Крайчымі вялікімі літоўскімі былі:
- Федка Хроміч (1446; крайчы Вялікага князя Свідрыгайлы)
- Таўцівіл Монтаўтавіч (1481)
- князь Аляксандар Юр'евіч Гальшанскі(be) (1486)
- Мікалай Мікалаевіч Радзівіловіч (1487—1492)
- князь Януш Аляксандравіч Гальшанскі (4.1496 — 1506/1507)
- князь Юры Аляксандравіч Юр'евіч Гальшанскі-Альгімунт(be) (3.1508 — 1509)
- Станіслаў Рыгоравіч Осьцік(lt) (7.1518 — 1519)
- Рыгор Рыгоравіч Осьцік (1519 — 24.5.1542)
- Ян Янавіч Радзівіл(pl) (1544 — 27.9.1551)
- Мікалай Пётравіч Кішка(pl) (1552—1555)
- Юры Аляксандравіч Хадкевіч(pl) (1555 — 23.3.1566)
- князь Крыштап Мікалай Радзівіл (1566—1569)
- Ян Станіслававіч Кішка (20.6.1569 — 10.1579)
- князь Канстантын Канстантынавіч Астроскі(pl) (1579—1588)
- (Юры) Ян Юр'евіч Хадкевіч(pl) (31.3.1588 — 12.2.1590)
- Крыштап Мікалай Дарагастайскі (19.4.1590 — 1.5.1592)
- Андрэй Лўрынавіч Война (30.5.1592 — 1.6.1620)
- Крыштап Весялоўскі (1620—1622)
- князь (Войцех) Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (1622 — 8.3.1626)
- Мікалай Весялоўскі(lt) (31.3.1626 — 1630)
- князь Аляксандар Людвік Радзівіл (13.7.1630 — 1631)
- Крыштап Сапега(pl) (19.8.1631 — 8.3.1633)
- князь Жыгімонт Караль Радзівіл (14.3.1633 — 22.2.1638)
- Гедэон Міхал Трызна (1638—1642)
- Казімер Тышкевіч (1642 — 12.4.1644)
- князь Багуслаў Радзівіл (11.4.1644; урад не прыняў)
- князь Міхал Караль Радзівіл(pl) (11.3.1645 — 4.1.1653; у 1645 намінаваны таксама Багуслаў Юры Слушка, але гэтая намінацыя была адменена)
- князь Міхал Казімер Радзівіл (10.1.1653 — 16.8.1656)
- Тэадор Дэнгаф (16.8.1656 — 15.2.1658)
- Крыштап Патоцкі(pl) (15.2.1658 — 1661)
- Крыштап Францішак Сапега (22.7.1661 — 5.9.1665)
- князь Марцыян Аляксандар Агінскі (9.1665 — 1670)
- князь Ян Караль Дольскі(pl) (1670 — 3.2.1676)
- Уладзіслаў Тышкевіч(lt) (3.2.1676 — 1.1684)
- Уладзіслаў Язафат Сапега (20.5.1684 — 14.1.1699)
- князь Ян Мікалай Радзівіл (2.1.1699 — 31.10.1709)
- князь Міхал Антоні Радзівіл(pl) (31.10.1709 — 29.8.1721)
- князь Марцін Мікалай Караль Радзівіл (1723—1752)
- князь Станіслаў Радзівіл (27.11.1752 — 20.9.1759)
- Міхал Ксавэры Сапега (20.9.1759 — 24.11.1766)
- Юзэф Сапега(pl) (11.12.1766 — 1784)
- Зыгмунт Ксавэры Грабоўскі (31.7.1784 — 1793)
- Юзэф Быхавец (13.11.1793 —)
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.