Прывіле́й (ад лац.: privilegium — спэцыяльны закон) — выключнае права, асабістае права, перавага, назва патэнту, якая да некаторых часоў ужывалася ў міжнародным ліцэнзійным, аўтарскім праве.

Кошыцкі прывілей, 1374 год

З гісторыі беларускага права

рэдагаваць

Прывіле́й (ст.-бел.: привилей; па-польску: przywilej) — заканадаўчы акт у Каралеўстве Польскім (з XII ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (з канца XIV ст.), які сьцьвярджаў правы асобных людзей, шляхетных радоў, сацыяльных груп альбо адміністрацыйных адзінак на нейкае матэрыяльнае, альбо статуснае ўладаньне.