Цельшы
Це́льшы (па-летувіску: Telšiai) — горад, які належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць, у паўночна-заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшыцкага павету. Горад разьмяшчаецца на паўночным беразе возера Масьціс, за 201 км на паўночны захад ад Вільні, за 185 км ад Коўна і за 109 км на захад ад Панявежу. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Цяльшы зьяўляюцца прамысловым і культурным цэнтрам Жамойці.
Цельшы | |||||
лет. Telšiai | |||||
Цельшы ноччу | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1398 | ||||
Горад з: | 1791 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Плошча: | 23,14 км² | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 23 964 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1035,61 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 458 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-87001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°58′48″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 55.98° пн. ш. 22.25° у. д.Каардынаты: 55°58′48″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 55.98° пн. ш. 22.25° у. д. | ||||
Цельшы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.telsiai.lt |
Назва
рэдагавацьУ крыжацкіх хроніках узгадваецца даліна Талса, назва якой паходзіць ад назвы ракі (Цельша), якая ўпадае ў возера Масьціс. Існуе летувіская прыдумка аб мітычным летувіскім героі Цельшусе.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя ўзгадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшы былі сталіцай аднаго са жмудзкіх князёў. Першы касьцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павал Сапега заснаваў тут кляштар бэрнардыцаў, які быў зачынены расейскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Падчас паўстаньня 1830 году горад быў адным з цэнтраў дзейнасьці інсургентаў.