Мечнік вялікі літоўскі
Мечнік вялікі літоўскі, мечны (па-лацінску: ensifer, gladifer) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім (канец 15—18 стагодзьдзя).
На ўрачыстасьцях нёс наперадзе зь левага боку вялікага князя аголены меч як сымбаль вайсковай улады. У часе пахаваньня апускаў меч да долу, а ў рукаяць устаўляў сьвечку. Калі манарх быў апошнім з роду, кідаў меч перад алтаром альбо ламаў яго.
Існавалі павятовыя мечнікі.
Мечнікамі вялікімі літоўскімі былі:
- Войцех Івашкавіч (1499)
- Януш Станкавіч (Станіслававіч) Касьцевіч (1505—1507)
- Ян Шчытовіч (Шчыт) (1509)
- Юры Мікалаевіч Едка (Едкавіч) (1529—1531)
- Мікалай Пётравіч Аляхновіч (кухмістравіч Дарагастайскі) (1539—1547)
- Шчасны Сырутовіч (Сыруць) (1550—1563)
- Дзьмітры Юзэфовіч Халецкі (11.10.1579 — 3.2.1588)
- Ян Юзэфовіч Халецкі (22.1.1589 — 1615)
- Мікалай Крыштап Халецкі (23.8.1615 — 2.6.1650)
- Юры Тызэнгаўз (2.6.1650 — 1679)
- князь Шыман Караль Агінскі (1679—1685)
- князь Мікалай Францішак Агінскі (1685—1695)
- князь Марцыян Міхал Агінскі (25.7. 1695 — 10.5.1703)
- Крыштап Казімер Сяніцкі (10.5.1703 — 1707)
- Білевіч (1708—1709)
- Аляксандар Пшазьдзецкі (3.1709 — 1710)
- князь Мікалай Фаўстын Радзівіл (22.3.1710, 23.12.1711 — 3.5.1729)
- князь Юзэф Тадэвуш Агінскі (14.6.1729 — 17.4.1730)
- Ігнаці Завіша (17.4.1730 — 7.1734)
- князь Януш Аляксандар Сангушка (14.11. 1735 — 26.8.1750)
- Шыман Сыруць(pl) (1.9.1750 — 23.10.1752)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (23.10.1752 — 8.10.1762)
- князь Андрэй Агінскі (8.10.1762 — 21.11.1771)
- князь Міхал Геранім Радзівіл (21.11.1771 — 10.4.1775)
- князь Геранім Януш Сангушка (1775 — 11.12.1775)
- Аляксандр Асалінскі(pl) (9.12.1775 — 1789)
- князь Міхал Клеафас Агінскі (4.8.1789 — 5.1793)
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.