Бара́к Гусэ́йн Аба́ма II (па-ангельску: Barack Hussein Obama II; нарадзіўся 4 жніўня 1961 году) — 44-ы прэзыдэнт ЗША (2009—2017), сэнатар ЗША ад штату Іліной (2005—2009), чалец Дэмакратычнай партыі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру 2009 году за «надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі»[5].

Барак Абама
President Barack Obama.jpg
44-ы Прэзыдэнт ЗША
20 студзеня 2009 — 20 студзеня 2017
Папярэднік: Джордж Ўокер Буш
Наступнік: Дональд Трамп
Сэнатар ЗША ад штату Іліной
4 студзеня 2005 — 16 лістапада 2008
Папярэднік: Пітэр Фіцжэральд
Наступнік: Роланд Бэрыс
Чалец сэнату штату Іліной
8 студзеня 1997 — 4 лістапада 2004
Прэзыдэнт: Біл Клінтан
Джордж Ўокер Буш
Папярэднік: Эліс Палмэр
Наступнік: Кўамэ Раўл
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 жніўня 1961(1961-08-04)[1][2][3][…] (61 год)
Ганалулу, штат Гаваі, ЗША
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Сужэнец: Мішэль Абама
Дзеці: Малія,
Саша
Бацька: Барак Гусэйн Абама[d][1]
Маці: Эн Дангэм[d][1]
Адукацыя: Калюмбійскі ўнівэрсытэт
Гарвард
Узнагароды:
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі King Abdulaziz Medal[d] Order of the Rajamitrabhorn Нобэлеўская прэмія міру (2009) прэмія Грэмі за найлепшы размоўны альбом[d] (8 лютага 2006) Presidential Medal of Distinction асоба году паводле часопіса Time[d] (2008) асоба году паводле часопіса Time[d] (2012) прэмія Грэмі за найлепшы размоўны альбом[d] (2005) NAACP Image Award for Outstanding Literary Work, Nonfiction[d] (2007) NAACP Image Award – Chairman's Award[d] (2005) Нямецкая мэдыяпрэмія[d] (2016) Order of Sikatuna
Нацыянальны навуковы медаль ЗША ганаровы доктар Універсітэта Нотр-Дам[d] honorary doctor of the Northwestern University[d] honorary doctor of the University of Johannesburg[d] Ромы[d] Primetime Emmy Award for Outstanding Narrator[d] (3 верасьня 2022) Financial Times Person of the Year[d] (2008)
Barack Obama signature.svg

БіяграфіяРэдагаваць

Бацька Абамы — кеніец, мама — нарадзілася ў Канзасе, мае брытанскія і ірляндзкія карані. Ад 6 гадоў выхоўваўся ў сям’і айчыма-інданэзійца, жыў у Джакарце. У 1971 годзе вярнуўся на Гаваі, жыў з бацькамі мамы[6]. Галоўным канкурэнтам Абамы на выбарах 2008 году быў сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн. Канкурэнткай Абамы ўнутры самой Дэмакратычнай партыі была жонка былога прэзыдэнта Біла Клінтана Гілары Клінтан. 7 чэрвеня 2008 году Гілары Клінтан заявіла аб спыненьні змаганьня за вылучэньне яе кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША. У перадвыбарчай кампаніі Барак Абама выступаў супраць вайны ў Іраку, але за прыцягненьне дадатковых вайсковых сілаў ЗША ў Аўганістан. 5 лістапада 2008 году Барак Абама быў выбраны 44-м прэзыдэнтам ЗША[7].

Абама — першы афраамэрыканец, высунуты на пост прэзыдэнта ЗША і першы ў гісторыі ЗША афраамэрыканец, які стаў кіраўніком дзяржавы. Пачатак ягонага прэзыдэнцкага тэрміну супаў з сусьветным эканамічным крызісам. Плян па пераадоленьні крызісу, прапанаваны Абамам Сэнату ЗША, заключаўся ў выдаткаваньні $ 787 млрд для пераадоленьня рэцэсіі. Гэты плян атрымаў назву «Біль стымулу» (па-ангельску: the Stimulus Bill). Таксама былі зробленыя датацыі банкам ды буйным машынабудаўнічым прадпрыемствам ЗША. На працягу першага году прэзыдэнцтва Барака Абамы ягоны рэйтынг няўхільна зьніжаўся[8].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрынiцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г Barack Obama birth certificate (амэр. анг.) — 2011.
  2. ^ а б Barack Obama
  3. ^ а б Barack H. Obama Facts
  4. ^ а б Hoffman R. LinkedIn (анг.) — 2003.
  5. ^ Барак Абама — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру — Радыё Свабода
  6. ^ Обама, Барак Хуссейн // Большая Российская энциклопедия: в 35 т / Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2013. — Т. 23. Николай Кузанский - Океан. — С. 458. — ISBN 978-5-85270-360-6
  7. ^ Абама перамог Маккейна — Радыё Свабода
  8. ^ Барак Абама: год на пасадзе прэзыдэнта — Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Барак Абамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў